возера ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 11 км на У ад г.п. Шаркаўшчына. Пл. 0,25 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, месцамі разараныя. Выцякаюць ручаі ў рэкі Паловіца і Стуканаўка.