сінтэтычныя каўчукі, супалімеры эфіраў акрылавай кіслаты. Звычайна гэта супалімеры бутылакрылату з акрыланітрылам ці β-хлорэтылвінілавым эфірам акрылавай к-ты, якія атрымліваюць эмульсійнай супалімерызацыяй. Растваральныя ў вуглевадародах, няўстойлівыя да спіртоў і гліколяў і пры награванні ў вільготным асяроддзі. Вулканізуюцца амінамі ў спалучэнні з серай ці фенола-фармальдэгіднымі смоламі. Атрыманая гума масла-, бензіна-, цепла-, святло-, і азонаўстойлівая, газанепранікальная. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці цепла- і масластойкіх гумава-тэхн. вырабаў, рамянёў, стужак для транспарцёраў, клеяў, лакафарбавых матэрыялаў, для абкладкі цыстэрнаў, бензабакаў, на ізаляцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЦ (Павел Сцяпанавіч) (н. 4.9.1925, в. Парэчча Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне прамысловай цеплатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1954). З 1961 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па цепла- і масаабмене ў працэсах сушкі вільготных матэрыялаў.
Удзельнічаў у распрацоўцы тэорыі, тэхналогіі і тэхнікі сушкі.
Тв.:
Теплофизические и технологические основы сушки высоковольтной изоляции Мн., 1979 (разам з І.Ф.Пікусам);
Сушка продуктов микробиологического производства. М., 1987 (разам з Э.Р.Тугавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЕ́НКА (Алег Рыгоравіч) (н. 12.3.1936, г. Краматорск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. 1989), д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Скончыў Чэшскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1959, Прага). З 1963 у Акад.навук. комплексе «Ін-тцепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (з 1966 заг. лабараторыі і нам. дырэктара, з 1988 дырэктар). Навук. працы па аэратэрмаоптыцы, асімптатычных метадах канвектыўнага цепла- і масаабмену, газадынаміцы віхравых атм. утварэнняў, метадах разліку цеплаабменных апаратаў і прылад. Выявіў анамальны эфект у цеплаперадачы пры турбулентным працяканні вадкасці ў каналах складанай формы, устанавіў заканамернасці эвалюцыі дысіпатыўных структур, эфект «адмоўнай вязкасці». З 1974 сурэдактар ад СССРчас. «International Jornal of Heat and Mass Transfer» («Міжнародны часопіс па цепла- і масаабмену»), з 1988 гал. рэдактар «Инженерно-физического журнала».
Тв.:
Введение в теорию конвективных газовых линз. Мн., 1972 (разам з П.М.Калеснікавым, В.Л.Калпашчыкавым);
Асимптотические методы в теории свободно-конвективного теплообмена. Мн., 1979 (разам з А.А.Беразоўскім, Ю.А.Сакавішыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФО́ЛЬ, алюмініевая фольга,
тонкі (0,005—0,2 мм) ліставы ці рулонны алюміній. Выкарыстоўваецца пры вытв-сці кандэнсатараў, для цепла-, гідра- і гукаізаляцыі, як упаковачны матэрыял. Гл. таксама Фольга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНІ́ШЫН (Мікалай Васілевіч) (н. 29.5.1931, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1975), праф. (1983). Скончыў БПІ (1956). З 1958 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, у 1968—71 нам. дырэктара гэтага ін-та. Навук. даследаванні па працэсах цеплаабмену ў дысперсных асяроддзях. Распрацаваў тэорыю цепла- і масапераносу на мяжы з дысперсным слоем, прапанаваў метады вымярэння цеплааддачы ад паверхні да псеўдазвадкаванага слоя.
Тв.:
Heat transfer in dispersed media (разам з У.В.Лушчыкавым) // Transport in fluidized particle systems. Amsterdam etc., 1989.
Літ.:
Профессор Н.В.Антонишин: (к 60-летию со дня рождения) // Энергетика. 1991. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИНЖЕНЕ́РНО-ФИЗИ́ЧЕСКИЙ ЖУРНА́Л»,
навукова-тэхнічны часопіс. Засн. ў 1958 у Мінску як усесаюзны штомесячны часопіс Дзярж.к-таСМСССР па навуцы і тэхніцы і АНБССР. З 1992 часопіс Нац.АН Беларусі. Выдаецца Акадэмічным навук. комплексам «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нац.АН Беларусі». Асн.навук. кірункі: цеплафізіка, цепла- і масаабмен, тэорыі цеплаправоднасці і сушкі, тэрмадынаміка неабарачальных працэсаў, буд. цеплафізіка, структурна-мех. характарыстыкі дысперсных сістэм, рэафізіка, нізкатэмпературная плазма. У складзе рэдакцыйнага савета вучоныя Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады, Індыі і інш. Часопіс перавыдаецца на англ. мове ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Іосіф Рыгоравіч) (н. 26.3.1929, г. Курган, Расія),
бел. вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1978). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1951). З 1952 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні пераўтварэнняў хім. энергіі паліва ў электрычную (тэорыя сітаватых электродаў з вадкім палівам, прынцыпы і ўмовы самарэгулявання работы эл.-хім. генератараў энергіі і інш.). Удзельнічаў у стварэнні першых у СССР паліўных элементаў для касм. апаратаў.
Тв.:
Кристаллический триод и его применение. Мн., 1957 (разам з М.М.Сімкіным);
Жидкостные пористые электроды. Мн., 1974 (разам з Ю.М.Вальфковічам, У.С.Багоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЮКЕ́ВІЧ (Мікалай Уладзіміравіч) (и. 18.5.1937, в. Бондары Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1960 у акад.навук. комплексе «Ін-тцепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (з 1991 нам. дырэктара). Навук. працы па тэорыі цеплаправоднасці і кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях. Распрацаваў метады апісання нераўнаважных працэсаў у порыстых асяроддзях.
Тв.:
Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.);
Physical kinetics and transfer in Phase transitions. New York, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЭ́ (Альфрэд Львовіч) (н. 8.9.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1992). Засл. вынаходнік СССР (1978). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча (Ленінград, 1956). З 1959 у Акад.навук. комплексе «Ін-тцепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» Нац.АН Беларусі (з 1990 заг. лабараторыі). Навук. працы па плазменным абсталяванні і плазменных тэхналогіях. Распрацаваў плазменны рэактар з шматструменнай камерай змешвання і тэхналогію перапрацоўкі таксічных, радыеактыўных і быт. адходаў.
Тв.:
Применение низкотемпературной плазмы в технологии неорганических веществ. Мн., 1973 (разам з У.В.Пячкоўскім);
Обработка дисперсных материалов в плазменных реакторах. Мн., 1980 (разам з І.С.Буравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІПО́РА,
пенапласт на аснове мачавіна-фармальдэгіднай смалы. Вогнеўстойлівая, недастаткова ўстойлівая да ўздзеяння мінер. кіслот і раствораў шчолачаў, гіграскапічная. Вырабляюць у выглядзе блокаў. Выкарыстоўваюць пераважна ў буд-ве як цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял. Гл. таксама Газанапоўненыя пластыкі.