цепла...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. цеплавы, напр.: цепластанцыя, цеплатраса, цеплаўстойлівасць, цеплаізаляцыя.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
цепла...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая а) па значэнню адпавядае слову цеплавы, напрыклад: цепластанцыя, цеплатраса; б) абазначае адносіны да цяпла (у 1, 2 знач.), цеплавой энергіі, яе атрымання і выкарыстання, напрыклад: цеплазабеспячэнне, цеплаўстойлівасць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ва́та, -ы, ДМ ва́це, ж.
Валакністы матэрыял з бавоўны, шэрсці або сінтэтычны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт.
Стэрыльная в.
Паліто на ваце.
○
Мінеральная вата — сінтэтычны валакністы цепла- і гукаізалюючы будаўнічы матэрыял.
|| прым. ва́тны, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
камуніка́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. часцей мн. Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга-, цепла-, газа- і водазабеспячэнне.
Водныя камунікацыі.
Падземныя камунікацыі.
2. Паведамленне, абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы (кніжн.).
Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.
|| прым. камунікацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.) і камунікаты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Камунікацыйныя лініі.
Камунікатыўныя функцыі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Сціха́ць ’супакойвацца, сунімацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ), сці́хнуць ’перастаць, суняцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), сці́хці ’тс’ (Стан.), сюды ж з іншым варыянтам асновы сціша́ць ’супакоіцца’, сцішэ́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ), сціша́ць ’змяншаць, сунімаць’ (ТС), прыслоўе (дзеепрыслоўе?) сці́ха ’ціха (у песнях)’: це́пла рэ́чка невелі́чка, це́кла вона́ сці́ха (ПСл), ’ціхенька, паціху’ (Нас., Бяльк.), сці́ха ’тс’ (Барад.; ашм., Стан.), якія звычайна разглядаюцца як утвораныя ад прыметнікаў ці назоўнікаў у Р. скл. з прыст. с‑, гл. Карскі 2-3, 75; Шуба, Прыслоўе, 126 і наст. Гл. ціхі, ціш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)