горад у Казахстане, цэнтр Паўн.-Казахстанскай вобл., на р. Ішым. Засн. ў 1752. 247 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (з-ды: маш.-буд., малалітражных рухавікоў, ізаляцыйных матэрыялаў і інш.), харч. і лёгкая прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ДРЭС. Пед.ін-т. Тэатр, філармонія. Краязн. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРГА́С,
горад на У Балгарыі. Адм. ц. Бургаскай вобл.Засн. ў 18 ст. 196 тыс.ж. (1993). Порт на Чорным м. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Міжнар. аэрапорт. Нафтахім. камбінат. Машынабуд. (у т. л. судна-, вагонабудаванне, эл.-тэхн.), харчасмакавая, дрэваапр., тэкст.прам-сць. Рыбалоўства і рыбаперапрацоўка. Турызм. Філармонія, 3 тэатры. Музей. Помнікі культавай архітэктуры 9—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУКУ́С,
горад, сталіца Каракалпакіі, ва Узбекістане. Размешчаны ў пачатку дэльты Амудар’і. Узнік у 1932 на месцы аула. 180 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, рачная прыстань, аэрапорт. Прам-сць: металаапр., буд. матэрыялаў, харч., лёгкая, хім. камбінат. Філіял АН Узбекістана. Ун-т, пед.ін-т. 2 тэатры, філармонія. Музеі: гіст.-краязн., мастацтваў імя І.В.Савіцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛБЖЫХ (Wałbrzych),
горад на ПдЗ Польшчы, у Судэтах. Адм. ц.Валбжыхскага ваяводства. Гар. правы атрыманы каля 1400. 140,3 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр Ніжнесілезскага кам.-вуг. басейна. Коксахімія, маш.-буд., шкларобная прам-сць. ЦЭС. 2 тэатры, філармонія. Горны музей. Сярэдневяковы замак, палацы і касцёлы 17—19 ст. Каля Валбжыха — горны бальнеакліматычны курорт Шчаўна-Здруй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАВІ́ЦЫ (Katowice),
горад на Пд Польшчы, цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі (аб’ядноўвае каля 20 гарадоў). Вядомы з 1598. 369 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каменнавугальныя шахты; чорная і каляровая металургія; разнастайнае машынабудаванне, харч., фарфора-фаянсавая, паліграф.прам-сць. Ун-т, мед., эканам., фіз. выхавання, муз. акадэміі. Вышэйшая духоўная семінарыя. Філіял Польскай АН. Філармонія. Тэатры. Паблізу, на г.Св. Ганны — помнік сілезскім паўстанцам 1919—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРНАУ́Л,
горад у Расіі, цэнтр Алтайскага краю. Засн. ў 1730. 593,2 тыс.ж. (1994). Прыстань на р. Об. Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць рухавікоў, катлоў, мех. працэсаў, радыёапаратуры), лёгкая (меланж і бавоўна), хім. (хім. валокны, аўтамаб. шыны, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 9 ВНУ, НДІ Сібіры імя М.А.Лісавейкі, 4 тэатры. Філармонія. 3 музеі. Помнікі архітэктуры 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СТРАВА (Ostrava), горад на ПнУ Чэхіі, на р. Одра (Одэр). Адм. ц.Паўн.-Мараўскай вобл. Каля 350 тыс.ж. (1999). Буйны прамысл. цэнтр і трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр вугальна-металургічнага раёна, які развіваецца на базе Остраўска-Карвінскага кам.-вуг. басейна. Прам-сць: чорная металургія (2 металургічныя камбінаты), энергетыка, цяжкое машынабудаванне, коксахім. і хімічная. Здабыча кам. вугалю. Оперны т-р, філармонія. Арх. помнікі: касцёл св. Вацлава (13 ст.), рату ша (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́СЫ,
горад, цэнтр Чаркаскай вобл. Украіны. Вядомы з 1394, горад з 1795. 307 тыс.ж. (2001). Чыг. станцыя. Порт на Крамянчугскім вадасховішчы. Прам-сць: хім. (мінер. ўгнаенні, іонаабменныя смолы, валокны, пластмасы, рэактывы), харч. (кансервавая, цукр., малочная, мясная, тытунёвая), лёгкая (шаўковая, трыкат., швейная), машынабудаванне і металаапрацоўка (спец.тэхнал. абсталяванне і інш.), мэблевая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ЦЭЦ. Пед.ін-т. Тэатры: муз.-драм., лялек. Філармонія. Краязнаўчы музей. Планетарый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРНО́ПАЛЬ,
горад, цэнтр Цярнопальскай вобл. Украіны, на р. Серэт (бас.р. Днестр). Вядомы з 1540. Да 1944 наз. Тарнопаль. 234 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: лёгкая (баваўняная, галантарэйная), харч. (мясная, малочная, цукр.), машынабудаванне і металаапрацоўка (камбайны, асвятляльныя і радыёпрылады), мэблевая, фармацэўтычная; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, фарфоравых вырабаў. 3 ВНУ. Драм. тэатр, філармонія. Краязнаўчы музей (з карціннай галерэяй). Арх. помнікі: Стары замак (1540—48); цэрквы Васкрасенская (17 ст.), Раства (1602—08); дамініканскі касцёл (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НА-ФРАНКО́ЎСК,
горад на Украіне, цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці, у перадгор’ях Укр. Карпат. Засн. ў 1662. 234 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр., хім., лёгкая, харч., дрэваапр.; вытв-сць будматэрыялаў. 3 ВНУ. Тэатры: муз.-драм., лялек. Філармонія. Музеі: краязнаўчы, маст. і літ. Прыкарпацця. Замак Патоцкіх (17, 18 ст.). Ратуша (1695), езуіцкі касцёл і калегіум (1742), арм. царква (1762), касцёл і кляштар трынітарыяў (18 ст.), сінагога. Да 1962 горад наз. Станіслаў, перайменаваны ў гонар укр. пісьменніка І.Я.Франко.