горад, цэнтр Чаркаскай вобл. Украіны. Вядомы з 1394, горад з 1795. 307 тыс.ж. (2001). Чыг. станцыя. Порт на Крамянчугскім вадасховішчы. Прам-сць: хім. (мінер. ўгнаенні, іонаабменныя смолы, валокны, пластмасы, рэактывы), харч. (кансервавая, цукр., малочная, мясная, тытунёвая), лёгкая (шаўковая, трыкат., швейная), машынабудаванне і металаапрацоўка (спец.тэхнал. абсталяванне і інш.), мэблевая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ЦЭЦ. Пед.ін-т. Тэатры: муз.-драм., лялек. Філармонія. Краязнаўчы музей. Планетарый.