ЦЯРНО́ПАЛЬ,

горад, цэнтр Цярнопальскай вобл. Украіны, на р. Серэт (бас. р. Днестр). Вядомы з 1540. Да 1944 наз. Тарнопаль. 234 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: лёгкая (баваўняная, галантарэйная), харч. (мясная, малочная, цукр.), машынабудаванне і металаапрацоўка (камбайны, асвятляльныя і радыёпрылады), мэблевая, фармацэўтычная; вытв-сць буд. матэрыялаў, фарфоравых вырабаў. 3 ВНУ. Драм. тэатр, філармонія. Краязнаўчы музей (з карціннай галерэяй). Арх. помнікі: Стары замак (1540—48); цэрквы Васкрасенская (17 ст.), Раства (1602—08); дамініканскі касцёл (18 ст.).

т. 17, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)