КІРЫЧЭ́НКА (Віктар Лук’янавіч) (19.8.1935, г. Ліскі Варонежскай вобл., Расія — 25.4.1974),

бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1963). З 1963 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодаў лёгкім рухомым голасам цёплага тэмбру. Яго выкананне вызначалася музыкальнасцю, тонкім лірызмам, шчырасцю. Сярод партый: Мільчык і Уронак («Яснае світанне» А.​Туранкова), Пётр («Зорка Венера» Ю.​Семянякі), Сашка («Андрэй Касценя» М.​Аладава), Ленскі («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.​Барадзіна), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Альфрэд, Герцаг, Касіо («Травіята», «Рыгалета», «Атэла» Дж.​Вердзі), Немарына («Любоўны напітак» Г.​Даніцэці), ФаустФауст» Ш.​Гуно), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.​Бізэ), Рудольф («Багема» Дж.​Пучыні), Дон Атавіо («Дон Жуан» В.​А.​Моцарта), П’еро («Балаганчык» А.​Янчанкі), у тэлеоперах «Тарас на Парнасе» М.​Аладава, «Ранак» Г.​Вагнера.

т. 8, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛУШАКО́Ў (Валерый Ігнатавіч) (н. 1.9.1926, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. спявак (лірычны тэнар). Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыў Бел. кансерваторыю (1956, клас Я.Віцінга). У 1954—56 саліст Бел. філармоніі, у 1956—78 — Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодае гібкім голасам цёплага тэмбру, майстэрствам стварэння псіхалагічна выразных вобразаў, асабліва лірычнага плана. Сярод роляў у нац. операх: Андрэй, Супонька, Пётр («Калючая ружа», «Калі ападае лісце», «Зорка Венера» Ю.​Семянякі), Уронак («Яснае світанне» А.​Туранкова), Марцін («Міхась Падгорны» Я.​Цікоцкага); у класічных — Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Звездачот, Індыйскі госць («Залаты пеўнік» М.​Рымскага-Корсакава), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.​Гулак-Арцямоўскага), ФаустФауст» Ш.​Гуно), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.​Бізэ), дэ Грые, Вертэр («Манон», «Вертэр» Ж.​Маснэ), Герцаг, Альфрэд («Рыгалета», «Травіята» Дж.​Вердзі), Энца («Джаконда» А.​Панк’елі), Рудольф («Багема» Дж.​Пучыні).

Літ.:

Загародні Г. Валерый Глушакоў // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.

А.​Я.​Ракава.

В.І.Глушакоў.
В.Глушакоў у ролях Марціна (злева) і кавалера дэ Грые.

т. 5, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРТО́ ((Artôt) Маргерыт Жазефін Дэзірэ) (21.7.1835, Парыж — 3.4.1907),

французская спявачка (мецца-сапрана і сапрана). Выконвала партыі драм. і каларатурнага сапрана, у іх ліку Віялета («Травіята» Дж.​Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.​Гуно), Фідэс («Прарок» Дж.​Меербера). Выступала ў многіх краінах, у т. л. ў Расіі. П.​І.​Чайкоўскі прысвяціў Арто «Раманс» f-moll для фп. і 6 рамансаў для голасу і фп.

т. 1, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЁТЭ ((Goethe) Іаган Вольфганг фон) (28.8.1749, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 22.3.1832),

нямецкі пісьменнік, мысліцель і прыродазнавец; адзін з заснавальнікаў ням. л-ры новага часу. Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1826). Вучыўся ў Лейпцыгу (1765—68) і Страсбуры (1770—71). З 1775 жыў у Веймары. Першы зб. вершаў «Лейпцыгская кніга песень» (1769). Пад уплывам літ. руху «Бура і націск» напісаны драмы «Гёц фон Берліхінген» (1773), «Клавіга» (1774), «Стэла» (1775), сентыментальны раман «Пакуты маладога Вертэра» (1774). У 1786—88 і 1790 падарожнічаў па Італіі. Сябраваў з Ф.Шылерам, у канцы 1780-х г. разам з ім распрацаваў канцэпцыю т.зв. веймарскага класіцызму (трагедыі «Іфігенія ў Таўрыдзе», 1787; «Тарквата Таса», цыкл «Рымскія элегіі», абодва 1790). У гіст. драме «Эгмант» (1788) уславіў барацьбу за нац. незалежнасць. Яго негатыўныя адносіны да Французскай рэвалюцыі 1789—99 выявіліся ў «Венецыянскіх эпіграмах» (1790, выд. 1796), п’есе-памфлеце «Грамадзянін-генерал» (1793), скіраванай супраць рэв. насілля, і паэме-ідыліі «Герман і Даратэя» (1797). У паэме «Рэйнеке-Ліс» (1793) высмеяў феад. прыгнёт і дэспатызм. Класічны ўзор «рамана выхавання», спалучаны з сац. утопіяй, — «Гады вучэння Вільгельма Майстэра» (1795—96) і «Гады вандраванняў Вільгельма Майстэра» (ч. 1—3, 1821—29). Праблемы фарміравання асобы і ўзаемаадносін чалавека і грамадства закрануты таксама ў аўтабіягр. кнігах «З майго жыцця. Паэзія і праўда» (ч. 1—4, выд. 1811—33) і «Італьянскае падарожжа» (т. 1—3, 1816—29). Цікавасць да Б.​Усходу выявілася ў зб. інтымнай лірыкі, навеянай перс. паэзіяй, «Заходне-ўсходні дыван» (1819). Твор усяго жыцця Гётэ, выдатны маст. помнік ням. і сусв. л-ры — трагедыя ў вершах «Фауст» (ч. 1—2, 1808—31), якая падвяла вынік развіццю еўрап. асветніцкай думкі 18 ст. У ёй філас. роздум пра сэнс быцця, спрадвечнае імкненне чалавека спасцігнуць таямніцы сусвету, вера ва ўсепераможнасць працы і пазнання. Гётэ аўтар літ.-маст. даследаванняў («Да дня Шэкспіра», 1771; «Пра нямецкае дойлідства», 1773; «Пра нямецкі тэатр», 1812—13, і інш.), прыродазнаўчых прац («Вопыт аб метамарфозе раслін», 1790; «Вучэнне пра колер», 1810, і інш.).

Шырокую вядомасць набылі малюнкі Э.​Дэлакруа да «Фауста». На творы Гётэ пісалі музыку: Л.​Бетховен — да драмы «Эгмант» (1810), Ш.​Гуно — оперу «Фауст» (1859), А.​Бойта — оперу «Мефістофель» (1868), Ж.​Маснэ — оперу «Вертэр» (1886), Г.​Берліёз — араторыю «Асуджэнне Фауста» (1846). На бел. мову творы Гётэ перакладалі А.​Барычэўскі, Ю.​Гаўрук, А.​Дудар, Ю.​Таўбін, В.​Вольскі, С.​Ліхадзіеўскі, А.​Зарыцкі, В.​Сёмуха, А.​Лойка. І.​Навуменка адзначыў тыпалагічныя паралелі асобных вобразаў і сцэн у творах Я.​Купалы і Гётэ, падкрэсліваў значэнне «Фауста» для стварэння драм. паэм Я.​Купалы «Адвечная песня» і «Сон на кургане». Бел. мастак А.​Кашкурэвіч даў новую маст. інтэрпрэтацыю вобразаў «Фауста». Бел. т-р оперы і балета ажыццявіў пастаноўкі опер «Фауст» Гуно (1950), «Вертэр» Маснэ (1959).

Тв.:

Бел. пер. — Рэйнеке-Ліс. Мн., 1940;

Спатканне і ростань: Выбр. лірыка. Мн., 1981;

Фауст: Трагедыя. Мн., 1996;

У кн.: Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. Мн., 1928;

У кн.: Ліхадзіеўскі С. Берасцянка жывых трывог. Мн., 1962;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—13. М.; Л., 1932—49;

Собр. соч. Т. 1—10. М., 1975—80;

Фауст. Мн., 1971;

Избр. произв. Мн., 1977.

Літ.:

Барычэўскі А. Гётэ і ягоны Фауст // Полымя рэвалюцыі. 1932. № 1;

Вильмонт Н. Гете: История его жизни и творчества. М., 1959;

Тураев С. Иоганн Вольфганг Гете. 2 изд. М., 1957;

Шагинян М. Гете. М.; Л., 1950;

Эккерман И.П. Разговоры с Гете в последние годы его жизни. М.; Л., 1981.

У.​Л.​Сакалоўскі.

І.В.Гётэ.

т. 5, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́МЕШАЎ (Сяргей Якаўлевіч) (10.7. 1902, в. Старое Князева Цвярской вобл., Расія — 26.6.1977),

расійскі спявак (лірычны тэнар); адзін з буйнейшых прадстаўнікоў рус. вак. школы. Нар. арт. СССР (1950). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1925). У 1931—65 саліст Вял. т-ра. У 1959—61 маст. кіраўнік Опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. Валодаў прыгожым голасам мяккага светлага тэмбру. Яго творчасць адметная шчырасцю і яскравай эмацыянальнасцю, тонкім адчуваннем стылю, стараннай апрацоўкай вобраза. Сярод партый: Ленскі («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага; адзін з лепшых выканаўцаў), Фра-Д’ябала (аднайм. опера Ф.​Абера), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Берандзей («Снягурачка» М.​Рымскага-Корсакава), Уладзімір Дуброўскі («Дуброўскі» Э.​Напраўніка), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Фауст, Рамэо («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.​Гуно), Сін Бі У («Мікіта Вяршынін» Дз.​Кабалеўскага). Тонкі інтэрпрэтатар камернай вак. лірыкі, выканаўца рус. і ўкр. нар. песень. Выступаў як оперны рэжысёр; сярод пастановак «Вертэр» Ж.​Маснэ (1957). Здымаўся ў кіно. Аўтар кн. «Шлях да мастацтва» (1968). Дзярж. прэмія СССР 1941.

Літ.:

С.​Я.​Лемешев: Из биогр. зап.;

Статьи. Беседы. Письма. М., 1987.

С.Я.Лемешаў.

т. 9, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́НТСАН ((Bentzon) Нільс Віга) (н. 24.8.1919, Капенгаген),

дацкі кампазітар, піяніст. Вучыўся ў Капенгагенскай кансерваторыі (1938—41). Канцэртаваў з 1943. З 1945 выкладаў у Ютландскай муз. акадэміі (г. Орхус), з 1949 у Капенгагенскай кансерваторыі. Сярод твораў (больш за 500) оперы «Фауст 3» і «Уліс», балет «Жэні фон Вестфален», 13 сімфоній; найб. значныя творы Бентсана — сімфонія «Хроніка пра Рэне Дэкарта» (1975) і сімф. варыяцыі (1953). Аўтар першага падручніка дадэкафоніі «Дванаццацітонавая музыка» (1953).

т. 3, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́ЎСКІ (Іван Сямёнавіч) (24.3.1900, с. Мар’янаўка Васількоўскага р-на Кіеўскай вобл. — 21.12.1993),

расійскі і ўкраінскі спявак (лірычны тэнар). Нар. арт. СССР (1940). Герой Сац. Працы (1980). Вучыўся ў Кіеўскім муз.-драм. ін-це (1917—19). З 1924 у оперных т-рах Палтавы, Харкава, Свярдлоўска. У 1926—54 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Высокае драм. дараванне, пеўчае майстэрства, эмацыянальная цеплыня і шчырасць выканання дазволілі яму стварыць вак.-сцэн. вобразы, якія ўвайшлі ў гісторыю опернага мастацтва: Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Берандзей («Снягурачка» М.​Рымскага-Корсакава), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.​Вагнера), Альфрэд («Травіята» Дж.​Вердзі), Фауст, Рамэо («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.​Гуно), Ўладзімір («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.​Гулак-Арцямоўскага), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні); выканаў партыі Ленскага, Альфрэда, Фауста, Андрэя і Альмавівы ў пастаноўках (усяго 11 спектакляў) Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі ў 1953. Арганізатар і кіраўнік (1938—41) канцэртнага ансамбля оперы. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.

Літ.:

Кузнецова А.С. Народный артист Страницы жизни и творчества И.​С.​Козловского. М., 1964.

І.С.Казлоўскі.
І.Казлоўскі ў ролі Альмавівы з Т.​Ніжнікавай пасля спектакля.

т. 7, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРО́ЗАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 12.2.1933, С.-Пецярбург),

расійскі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1960). У 1959—89 саліст Марыінскага т-ра. Сярод партый: Дасіфей, Варлаам («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Грозны («Пскавіцянка» М.​Рымскага-Корсакава), Мефістофель («Фауст» Ш.​Гуно), Пётр I («Пётр I» А.​Пятрова), Бястужаў і Мікалай I («Дзекабрысты» Ю.​Шапорына), Андрэй Сакалоў («Лёс чалавека» І.​Дзяржынскага), Важак («Аптымістычная трагедыя» А.​Холмінава). Дзярж. прэмія Расіі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1976.

У.В.Мароз.

т. 10, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕВІ́НСКІ ((Levinsky) Іозеф) (20.9.1835, Вена —27.2.1907),

аўстрыйскі акцёр. З 1855 працаваў у правінцыяльных т-рах, з 1858 — у «Бургтэатры» ў Вене. Сярод роляў: Франц, Вурм («Разбойнікі», «Каварства і каханне» Ф.​Шылера), Яга, Рычард III, Палоній, Шэйлак («Атэла», «Рычард III», «Гамлет», «Венецыянскі купец» У.​Шэкспіра), Мефістофель («Фауст» І.​В.​Гётэ), епіскап Нікалас («Барацьба за прастол» Г.​Ібсена) і інш. У ролях цынічных ліхадзеяў, крывадушнікаў і разбойнікаў імкнуўся паказаць вытокі зла. Вял. значэнне надаваў знешняй і ўнутр. выразнасці, моўнай характарыстыцы вобраза, дакладнасці індывід. партрэтаў.

т. 9, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́БЕ ((Grabbe) Крысціян Дзітрых) (11.12.1801, г. Дэтмальд, Германія — 12.9.1836),

нямецкі драматург. Вывучаў права ва ун-тах Лейпцыга і Берліна. Яго ранняя творчасць адзначана самабытнасцю, асаблівай «неўтаймаванасцю», тытанізмам вобразаў: камедыя «Жарт, сатыра, іронія і больш глыбокі сэнс» (1827), напісаныя ў рэчышчы рамант. «драмы лёсу» трагедыі «Герцаг фон Готланд» (1827), «Дон Жуан і Фауст» (1829). Аўтар гіст. драм, прысвечаных буйным гіст. падзеям і вострым супярэчнасцям сучаснасці: незавершаны цыкл «Гогенштаўфены» («Фрыдрых Барбароса», 1829, «Генрых VI», 1830), «Напалеон, або Сто дзён» (1831), «Ганібал» і «Бітва Германа» (1835).

Г.​В.​Сініла.

т. 5, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)