КРЫЛО́ВІЧ Фёдар Андрэевіч (23.3.1916, Мінск — 7.11.1959),
адзін з арганізатараў Асіповіцкага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Удзельнік баёў каля воз. Хасан (1938), на р. Халхін-Гол (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну стварыў у Асіповічах некалькі падп. груп, адну з якіх узначальваў. 30.7.1943 на чыг. ст. Асіповічы правёў буйную дыверсію, у выніку якой знішчаны 4 варожыя эшалоны, у т. л. 1 з новымі танкамі «Тыгр» і бронемашынамі. Са жн. 1943 кіраўнік дыверсійнай групы ў атрадзе 1-й Бабруйскай партыз. брыгады. У лютым—ліп. 1944 упаўнаважаныЦК ЛКСМБ па Асіповічах. Пасля вайны працаваў на чыгунцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ДЗЬКА Іосіф Ігнатавіч (ліст. 1887, в. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 20.12.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 сакратар Замір’еўскага падп. падрайкома РКП(б). З 1919 пам. ваенкома ў Навагрудку, ваенком Рагачоўскага пав., з 1920 ваенком Гомельскай губ. З 1922 старшыня выканкома Магілёўскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў. З 1928 нам. наркома земляробства БССР. У 1929—30 старшыня Віцебскага акр., з 1931 Мінскага гар. выканкомаў. У 1933—37 нач. упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР, з 1937 — па Казахскай ССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—37. Чл.ЦВКСССР і ЦВКБССР. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЮ́ГА Сямён Лазаравіч (14.7.1891, в. Усцярхі Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 7.1.1961),
адзін з арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. У 1917 вёў рэв. прапаганду сярод салдат, чл. палкавога к-та. У час Кастр. рэвалюцыі ўстанаўліваў сав. ўладу ў Бабруйскім пав. У пач. 1918 арганізоўваў атрады Чырв. гвардыі для барацьбы з корпусам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, з ліст. 1918 старшыня Глускага рэўкома. У 1919 нам. Бабруйскага пав. камісара па харчаванні, нач.партыз. атрадаў у Бабруйскім і Рагачоўскім пав., камандзір асобага батальёна імя Бабруйскага рэўкома. 3 мая 1920 упаўнаважаныРВСЗах. фронту, з ліп. — Мазырскай групы войск Чырв. Арміі. У 1924—56 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ДАЛЬ Эдуард Антонавіч (парт.псеўд. Андрэй; 23.1.1909, г. Віцебск — 27.11.1938),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1928 на камсам. рабоце ў Віцебску: сакратар гаркома, заг. аддзела акругкома. З 1931 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: Заг.ваен. аддзела ЦККПЗБ, сакратар Віленскага, Беластоцкага акругкомаў КПЗБ, упаўнаважаныЦККПЗБ па Гродзенскім, Слонімскім, Ваўкавыскім пав. У 1933—34 чл. Краявога сакратарыята ЦККПЗБ у Варшаве. У 1934 у польскай секцыі Камінтэрна ў Маскве, потым зноў у Сакратарыяце ЦККПЗБ. З 1935 у Віцебску. Працаваў на лесазаводзе. У 1937 арыштаваны, у 1938 расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ВІН Захар Аляксандравіч (28.8.1905, г. Магілёў — 11.8.1981),
расійскі хімік. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928) і працаваў у ім з 1931. З 1939 праф. Маскоўскага хіміка-тэхнал. ін-та, у 1941—45 — упаўнаважаны па хіміі Дзярж.к-та абароны. З 1946 у Маскоўскім тэкст. ін-це. Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Даследаваў умовы і кінетыку полімерызацыі капралактаму (разам з І.Л.Кнунянцам). Распрацаваў метады сінтэзу вытворных цэлюлозы, якія дазваляюць уводзіць у макрамалекулу функцыян. групы любых тыпаў (1930—50), а таксама метады хім. мадыфікацыі цэлюлозных і сінт. валокнаў для атрымання матэрыялаў з вогнеахоўнымі, бактэрыцыднымі, масла- і воданепрымальнымі і інш. ўласцівасцямі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫХО́Н Антон Міхайлавіч (26.5.1887, в. Альшэўскія Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — 7.3.1939),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Удзельнік Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917 у Маскве, чл. Басманнага райкома РСДРП(б), ВРК; у 1917—28 старшыня Басманнага райсавета. У 1928—30 старшыня ЦК саюза будаўнікоў. У 1930—33 нарком працы СССР. З 1935 у Мінску, упаўнаважаны Камісіі сав. кантролю пры СНКСССР па Беларусі. У 1923—24 чл.ЦКК, у 1925—27 чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі, у 1927—30 канд. у чл.ЦКВКП(б), у 1930—34 чл.ЦКВКП(б). Чл.ВЦВКСССР у 1919—37. 21.8.1938 беспадстаўна арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСЦЕРЫКО́Ў Пётр Паўлавіч (4.5.1919, в. Тоўсты Луг Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 20.3.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1941). У 1946—56 працаваў у газ. «Звязда», у 1960—71 сакратар Магілёўскага абл.аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1973 упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Магілёўскай вобл. Друкаваўся з 1941. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аповесці «Камень за каменем» (1953), «Сонечны прамень» (1961) пра маладых рабочых. Падзеі Вял.Айч. вайны ў зб. апавяданняў «На ўсё жыццё» (1962). Аповесць «Звіні, званок!» (1957) пра школьнае жыццё. Аўтар нарыса «А слава цябе знойдзе» (1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ Захар Філімонавіч (12.3.1898, в. Буякі Брэсцкага р-на — 2.6.1965),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну з 1917 на Зах. фронце. З 1918 у Чырв. Арміі, ваяваў супраць Дзянікіна, польскіх інтэрвентаў. З 1921 удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1925 арыштаваны і зняволены на 5 гадоў у турму. З 1936 сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 упаўнаважаны Брэсцкага абкома КП(б)Б у паўд. зоне Брэсцкай вобл. па кіраўніцтве партыз. рухам. З 1946 інструктар Брэсцкага абкома КПБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛЯ́НІН Якім Аляксандравіч (22.8.1903, в. Гайна Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 30.8.1979),
дзеяч КПБ, адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Віцебшчыне ў Вял.Айч. вайну. Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1927 на сав. і парт. рабоце, з 1939 заг. аддзела кадраў ЦККП(б)Б, сакратар Магілёўскага абкома КП(б)Б. У 1941—44 упаўнаважаны эвакуацыйнага савета пры СНКСССР. З 1942 сакратар Віцебскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 сакратар Віцебскага, 1-ы сакратар Полацкага абкомаў КП(б)Б, з 1946 у ЦККП(б)Б, у 1949—59 старшыня Магілёўскага аблвыканкома. Чл.ЦККПБ у 1940—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—63, Вярх. Савета СССР у 1950—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТО́ЗАЎ (сапр.Калатазішвілі) Міхаіл Канстанцінавіч
(10.1.1904, Тбілісі — 26.3.1973),
грузінскі і расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1969). У 1931—34 слухач Дзярж. акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. У кіно з 1923, з 1928 рэжысёр. Дырэктар Тбіліскай кінастудыі (1936), упаўнаважаныК-та па справах кінематаграфіі СССР у ЗША (1943—45), нач.Гал. ўпраўлення па вытв-сці маст. фільмаў (1945—48). Творчасці ўласцівы яркая паэт. вобразнасць, імкненне да перадачы пластыкі выявы, вострых ракурсаў, эфектаў асвятлення. Сярод фільмаў: «Соль Сванетыі» (1930, дакументальны), «Змова асуджаных» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Адданыя сябры* (1954, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Ляцяць журавы» (1957, Вял. прыз 11-га Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1958), «Чырвоная палатка» (1970, італа-сав.).