ЗЯМЕ́ЛЬНЫ АДВО́Д,
участак зямлі, які аддаецца ў карыстанне фізічным і юрыдычным асобам з пэўным мэтавым прызначэннем — ва ўласнасць, уладанне ці карыстанне, у т. л. ў арэнду. У Рэспубліцы Беларусь адвод зямлі праводзіцца дзяржавай. Землекарыстальнікі абавязаны забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне зямлі, якое адпавядае патрабаванням аховы прыроды.
т. 7, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУАЯТЭ́ (Loyauté), Лоялці,
група каралавых астравоў і рыфаў у Ціхім ак., у Меланезіі, каля 100 км на ПнУ ад Новай Каледоніі (уладанне Францыі). Буйнейшыя а-вы Ліфу, Марэ, Увеа, Тыга і шмат дробных. Пл. 2072 км². Нас. каля 15 тыс. чал. Трапічныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Вываз копры.
т. 9, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЧЫ,
горад, цэнтр Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Ведзьма. На шашы Брэст—Русінавічы. За 225 км ад Брэста, чыг. ст. на лініі Баранавічы—Лунінец. 12,2 тыс. ж. (1998).
Вядомы з 15 ст. як цэнтр Ляхавіцкай вол. (маёнтка). У 1-й пал. 16 ст. належалі Гаштольдам. З 1551 уладанне вял. кн. Жыгімонта II Аўгуста. З 1572 уладанне Я.Е.Хадкевіча і яго нашчадкаў, якія з канца 16 ст. сталі наз. «графы на Ляхавічах». У канцы 16 ст. пабудаваны Ляхавіцкі замак. У 1635 Л. перайшлі да Сапегаў. У 17 ст. мястэчка, у 1636—215 дымоў. З 1760 уладанне Масальскіх. Уваходзілі ў Навагрудскі, з 1791 — у Случарэцкі пав. Навагрудскага ваяв. З 1793 у Рас. імперыі. З 1797 цэнтр Ляхавіцкай вол. Слуцкага пав. Мінскай губ. У канцы 18—19 ст. ў ленным уладанні Касакоўскіх. У 1880-я г. праз Л. пракладзены ўчастак Палескай чыг. Баранавічы—Лунінец. У 1897 мястэчка, 5016 ж., каля 150 двароў. У лют.—снежні 1918 акупіраваны герм. войскамі. З 1921 у складзе Польшчы, горад у Баранавіцкім пав. Навагрудскага ваяв. З 1939 у БССР, у Баранавіцкай вобл., 5,1 тыс. ж. З 1940 цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 6.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў горадзе і раёне знішчылі 4983 чал. З 1954 у Брэсцкай вобл. У 1959—4,5 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы паліўнай (торфабрыкетны з-д «Ляхавіцкі»), буд. матэрыялаў і харч. прам-сці. Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Брацкія магілы сав. воінаў; сав. воінаў і партызан. Помнік рус. воінам, якія загінулі ў 1-ю сусв. вайну. Радзіма бел. пісьменніка і грамадскага дзеяча 16 ст. Ф.Еўлашоўскага.
т. 9, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧА́Й,
вёска ў Навасёлкаўскім с/с Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. За 18 км ад горада і чыг. ст. Паставы, 268 км ад Віцебска. 253 ж., 92 двары (1999).
Вядома з 1542 як уладанне Забярэзінскіх. З канца 16 ст. мястэчка. Маёнтак Л. належаў Юндзілам, Глябовічам, Шэметам і інш. З 1617 уладанне Рудамінаў, з 1731 — Агінскіх. У 1766—76 у Л. пабудаваны мураваны езуіцкі касцёл. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Вілейскім пав. Мінскай, з 1842 Віленскай губ. У 1905 у сяле і маёнтку Л. 81 ж., нар. вучылішча, валасное праўленне, крама. З 1921 Л. у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны ў Пастаўскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, у 1940—59 цэнтр сельсавета ў Пастаўскім, Дунілавіцкім р-нах. З 1960 вёска Л. у Глыбоцкім, з 1962 у Пастаўскім р-нах.
Базавая школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Лучайскі касцёл езуітаў (1776).
І.П.Зямчонак.
т. 9, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСА́Я,
вёска ў Дуброўскім с/с Ушацкага р-на Віцебскай вобл. За 28 км на У ад г.п. Ушачы. 32 ж., 23 двары (2002).
Вядома з 16 ст. як маёмасць Савічаў і Есьманаў у Полацкім ваяв. ВКЛ. У 1552 ва У. 17 дымоў вольных сялян і 4 дымы, якія належалі царкве св. Спаса. З 1563 цэнтр Усайскай вол.
З 1662 уладанне вознага Левашкевіча. У 19 ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Лепельскім пав. У 1808 пабудавана Пакроўская царква, у 1864 адкрыта нар. вучылішча, меўся хлебазапасны магазін, штогод адбываліся 2 кірмашы. У 1878 сяло — цэнтр воласці, уладанне памешчыцы Г.Сомішчавай. У 1886—312 ж., 41 двор, валасное праўленне; у 1905—428 ж., 60 двароў. З 1924 цэнтр Усайскага с/с Ульскага раёна, у 1925—498 ж., 109 двароў. З 1931 ва Ушацкім р-не. З 1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў 1943 ням. фашысты спалілі вёску і загубілі 46 ж. З 1954 у Дуброўскім с/с. Помнік ахвярам фашызму.
В.В.Віталёва.
т. 16, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЙК АСТРАВЫ́ (Wake island),
уладанне ЗША у цэнтр. ч. Ціхага ак., на паўн. перыферыі Мікранезіі. Уключае а-вы Уэйк, Уілкс і Піл. Пл. 6,5 км². Нас. каля 2 тыс. чал. (1998) — амерыканцы (ваеннаслужачыя і кантрактнікі). Уэйк — атол падковападобнай формы, узвышаецца над паверхняй акіяна ў сярэднім на 3,5 м. Клімат пасатны, параўнальна сухі. Ападкаў да 1000 мм за год. Бываюць тайфуны. Глебы пясчаныя, малаўрадлівыя. Жывёльны і расл. свет бедны. Усе прамысл. і харч. тавары імпартуюцца. Кабельная сувязь з Ганалулу і Гуамам.
Атол Уэйк да адкрыцця ісп. мараплаўцам А.Менданья дэ Нейра у 1568 і паўторна ў 1796 англ. капітанам У.Уэйкам быў ненаселены. З 1899 уладанне ЗША. Напярэдадні 2-й сусв. вайны тут пачалі буд-ва ваен. базы. У 1941—45 акупіраваны яп. войскамі. Пасля вайны на в-ве Уэйк створана база ВПС ЗША Аэрадром на в-ве Уэйк выкарыстоўваецца як месца для аварыйных пасадак самалётаў пры выкарыстанні трансціхаакіянскіх рэйсаў.
т. 16, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІЯ́Н АСТРАВЫ́,
нізінныя каралавыя астравы ў архіпелагу Туамоту ў Ціхім ак. Уладанне Францыі. Адкрыты рас. мараплаўцамі О.Я.Кацэбу (1816), Ф.Ф.Белінсгаўзенам і М.П.Лазаравым (1820). Асобныя атолы названы Белінсгаўзенам імёнамі выдатных рас. дзеячаў: Кутузава (Макема), Барклая-дэ-Толі (Рараія), Крузенштэрна (Тыкехау), Лазарава (Матаіва), Румянцава (Тыкеі) і інш.
т. 13, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́А (Samoa), Астравы Мараплаўцаў,
група з 14 вулканічных астравоў у Ціхім ак., у Палінезіі, паміж 13—15° паўд. шыраты. Пл. 3 тыс. км². Найбольшыя а-вы: Савайі (1,7 тыс. км²), Уполу (1,1 тыс. км²), Тутуіла (137 км²). У паліт. адносінах падзяляецца на Зах. Самоа (з 1962 — незалежная дзяржава) і Усх. Самоа (уладанне ЗША).
т. 14, с. 139
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-ДЭНІ́ (Saint-Denis),
горад, адм. ц. вострава Рэюньён (уладанне Францыі). На паўн. беразе в-ва. Засн. ў 1671. Каля 110 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог, за 15 км ад порта Ле-Пор. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (у т. л. цукр. з-ды), тэкст., металаапрацоўчая. Вытв-сць сувеніраў. Ун-т. Музеі.
т. 14, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІШЧА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на беразе аднайм. возера. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на З ад г.п. Ушачы, 162 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Зябкі. 319 ж., 135 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Руіны касцёла св. Веранікі і кляштара бернардзінцаў (1726).
Упамінаецца з 1552 як двор С., уладанне полацкага харунжага Івана Корсака, 23 дымы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. З 1878 уваходзіла ў Кубліцкую вол. Лепельскага пав. Віцебскай губ., уладанне А.Шырына. У 1886 мястэчка, 110 ж., 17 двароў, вадзяны млын, вінакурны з-д, 2 крамы, карчма. З 1924 у Чарапоўшчынскім с/с Ушацкага р-на Полацкай, з 1935 у Лепельскай акр. У 1926 у С. 298 ж., 36 двароў, у 1941—224 ж., 54 двары. У Вял. Айч. вайну акупанты спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў. З 1954 цэнтр сельсавета. У 1969—252 ж., 54 двары.
т. 14, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)