АНТО́НАЎ (Міхаіл Майсеевіч) (11.3.1923, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 4.8.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў танк. вучылішча (1941). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце. Камандзір танк. ўзвода ст. лейтэнант Антонаў вызначыўся ў ліп.—жн. 1943 пры вызваленні г. Арла: танкісты яго ўзвода 7 разоў атакавалі ворага на падыходзе да горада, першыя ўварваліся ў яго. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІКАЎ (Мікіта Конанавіч) (19.5.1914, в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 8.12.1943),
Герой Сав. Сюза (1944). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з ліп. 1943. Танк. ўзвод на чале з лейт. К. вызначыўся 4.11.1943 пад Кіевам у баях пры вызваленні пас. Святошына, дзе адрэзаў шлях адступлення ворагу на шашы Кіеў—Жытомір. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБАР (Іосіф Канстанцінавіч) (16.9.1905, Мінск — 17.7.1974),
генерал-лейтэнант танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1937). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. і 1-м Укр. франтах: нач штаба брыгады, дывізіі, нач.ваен. вучылішча, камандзір танк. корпуса. У 1946—61 камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі ваен. акругі, 1-ы нам.нач.цэнтр. афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ЎСКІ (Канстанцін Іванавіч) (15.12.1913, г. Быхаў — 22.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1934. Скончыў Бабруйскае танк. вучылішча (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся ў ліп. 1944 пры вызваленні Латвіі: танк. батальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў умацаванні ворага, за 8 дзён наступлення прайшоў каля 300 км, знішчыў 12 танкаў, 8 танкетак, каля 50 гармат. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДАВА́ШКІН (Аляксандр Васілевіч) (25.9.1919, ст. Карпава Адэскай вобл., Украіна — 23.1.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Палтаўскае танк. вучылішча (1943), Вышэйшую афіцэрскую бранятанк. школу (1947). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Паўд., Паўн.-Каўказскім, 1-м і 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір танк. роты лейтэнант П. вызначыўся 24.4.1945 у час Берлінскай аперацыі. Да 1967 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́ХІН (Сяргей Сцяпанавіч) (7.10.1911, в. Тотаршава Ардатаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 15.6.1972),
савецкі ваен. дзеяч, ген. арміі (1968). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941) і Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Бранскім, Варонежскім, 1-м Укр. франтах: нач. штаба танк. брыгады, штаба ўпраўлення бранятанк. і механіз. войск фронту, нач. аператыўнага аддзела танк. арміі, камандзір танк. брыгады. Пасля вайны на камандных пасадах у войсках, выкладчык Ваен. Акадэміі Генштаба. З 1960 1-ы нам. камандуючага, камандуючы Паўн. групай войск, у 1964—67 камандуючы войскамі БВА. З 1968 нам. міністра абароны — нач. тылу Узбр. Сіл СССР. Чл.ЦККПСС у 1971—72, чл.ЦККПБ у 1966—68. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—72.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНЬКО́ВІЧ (Мітрафан Іванавіч) (27.6.1900, в. Пячары Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.9.1943),
генерал-маёр танк. войск (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., Варонежскім франтах. Танк. корпус на чале з З. вызначыўся 22.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Загінуў у баі пры вызваленні г. Прылукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМО́ЗА (Міхаіл Міхайлавіч) (19 8.1917, в. Чапля Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 24.6.1985),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Кіеўскае танк. вучылішча (1941). У ВМФ з 1938. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40: у баі на Карэльскім перашыйку 8.2.1940 наводчык гарматы гаўбічнай батарэі матрос Гармоза з гарматы знішчыў варожыя ўмацаванні, што адкрыла шлях для наступлення сав. войск. У Вял. Айч. вайну на Паўд.-Зах., Волхаўскім, Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах: камандзір танка, танк. роты, у 1948—60 у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗЮКО́Ў (Аляксандр Ільіч) (26.3.1900, г. Гомель — 25.7.1942),
Герой Сав. Саюза (1941), ген.-маёр (1942). Брат П.І.Лізюкова. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У 1927—31 і з 1940 на выкладчыцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім франтах: нам. камандзіра танк. дывізіі, камандзір мотастралк. дывізіі, стралк. корпуса, камандуючы танк. арміяй. Вызначыўся ў абарончых баях пад Барысавам і на пераправе цераз Дняпро. Удзельнік абароны Масквы. Загінуў у баі. Аўтар кніг па ваен. справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
наступальная аперацыя войск правага крыла 1-га Прыбалтыйскага фронту (ген. арміі І.Х.Баграмян) у Вял. Айч. вайну ў раёне г. Гарадок Віцебскай вобл. 13—31.12.1943. Мэта аперацыі — разграміць гарадоцкую групоўку праціўніка, ліквідаваць т.зв. Гарадоцкі выступ, авалодаць Гарадком і наступаць у напрамку Віцебска. Удзельнічалі 11-я гв. (ген.-лейт. К.М.Галіцкі), часці 4-й ударнай, 43-й, 3-й паветр. армій, 1-ы і 5-ы танк., 3-і гв.кав. карпусы. Ім процістаялі ням.-фаш. войскі 3-й танк. арміі, 5 пях. і 1 танк. дывізіі групы армій «Цэнтр» і паўд. крыла 16-й арміі групы армій «Поўнач», 2 пях. дывізіі, перакінутыя з-пад Ленінграда. У ходзе аперацыі да 20 снеж. вызвалена больш за 500 нас. пунктаў, 24 снеж. вызвалены Гарадок. У выніку Гарадоцкай аперацыі сав. войскі прасунуліся на 60 км, стварылі ўмовы для наступлення ў раёне Віцебска. 12 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Гарадоцкіх».