прафсаюзны дзеяч ЗША. У 1910—22 рабочы-водаправодчык. У прафс. руху з 1915. З 1922 адзін з кіраўнікоў аддзялення прафсаюза водаправодчыкаў у Нью-Йорку. У 1934—39 старшыня філіяла Амерыканскай федэрацыі працы (АФП) у штаце Нью-Йорк. З 1940 сакратар-скарбнік, з 1952 старшыня АФП. У 1955—79 старшыняАмерыканскай федэрацыі працы — Кангрэса вытворчых прафсаюзаў, якая пад яго ўплывам выйшла з Міжнар. канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў (1969). З 1948 чл. грамадскага дарадчага апякунскага савета за «эканам. кааперацыю адміністрацыі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТ ((Mott) Джон Рэйлі) (25.5.1865, г. Лівінгстан-Манар, ЗША — 31.1.1955),
амерыканскі грамадскі дзеяч, хрысц. місіянер. Скончыў Корнелскі (г. Ітака) ун-т (1888). У 1895—1920 ген. сакратар, ў 1920—28 старшыняСусв. студэнцкай хрысц. федэрацыі, у 1898—1928 адначасова ў Хрысц. асацыяцыі маладых людзей (з 1915 ген. сакратар гэтай асацыяцыі і Нац. савета хрысц. царквы ў ЗША). У 1921—41 старшыняМіжнар. місіянерскага савета. З 1948 ганаровы старшыня Экуменічнага савета цэркваў. Аўтар прац па прапагандзе хрысц. ідэалаў і місіянерскай дзейнасці. Нобелеўская прэмія міру 1946 (разам з Э.Г.Болч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬВОЎ (Георгій Яўгенавіч) (2.11.1861—7.3.1925),
расійскі грамадскі і дзярж. дзеяч. Князь. Буйны землеўладальнік Тульскай губ.Старшыня Тульскай губ. земскай управы (1902—05), арганізатар агульназемскай дапамогі параненым у рус.-яп. вайну 1904—05. З канца 1905 прымыкаў да кадэтаў. Дэп. 1-й Дзярж. думы (1906). У 1-ю сусв. вайну старшыняУсерас. земскага саюза, адзін з кіраўнікоў Земска-гарадскога саюза. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у сак.—ліп. 1917 міністр-старшыня Часовага ўрада. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 эмігрыраваў. У 1918—20 узначальваў антыбальшавіцкую Рус.паліт. нараду ў Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЖЫЖАНО́ЎСКІ (Глеб Максімілянавіч) (24.1.1872, г. Самара, Расія — 31.3.1959),
дзеяч рэв. руху ў Расіі, сав.дзярж. дзеяч, вучоны-энергетык. Акад.АНСССР (1929). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1894). З 1891 займаўся рэв. дзейнасцю. Адзін з арганізатараў Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа» (1895). У снеж. 1895 арыштаваны, сасланы на 3 гады ў Сібір. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1920 старшыняДзярж. камісіі па электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО). У 1921—30 старшыня Дзяржплана СССР, адначасова (1927—30) старшыняК-та па стандартызацыі пры Савеце працы і абароны. Адзін з пачынальнікаў буд-ва ў СССРвял. электрастанцый — Дняпроўскай, Зуеўскай, Свірскай, Кашырскай, у Беларусі — 1-й Белдрэс. З 1930 старшыня Галоўэнерга Наркамцяжпрама СССР, у 1932—36 нам. наркома асветы РСФСР. У 1929—39 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Аўтар прац па комплекснай энергетыцы, электрыфікацыі, тэорыі і практыцы планавання.
дзярж. дзеяч БССР. З 1913 у арміі. У 1919 старшыня Мірскага валаснога ВРК, у органах па харч. забеспячэнні Смаленскай губ. і Зах. фронту. У 1921—22 мінскі павятовы харчкамісар. З 1923 старшыня Мінскага, Аршанскага павятовых, з 1928 Гомельскага акруговага выканкомаў. З 1930 нам. старшыні Вышэйшага савета нар. гаспадаркі БССР, з 1934 нарком, нам. наркома камунальнай гаспадаркі БССР. Старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР (1934—37). Чл.ЦВКБССР (1924—37). Канд. у чл.ЦК (1927—30), чл.ЦККП(б)Б (1930—37). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАКО́ВІЧ (Пракоп Дзянісавіч) (20.7.1895, в. Зубарэвічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 26.9.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік 1-й сусв.
вайны. У 1917 старшыня палкавога к-та. Удзельнічаў у ліквідацыі мяцяжу Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйскім пав., у барацьбе з ням. акупантамі. У 1918—20 ваен. камісар Бабруйскага, Дарагабужскага пав., ваен. камісар сувязі Зах. фронту. З 1920 старшыня Бабруйскага пав. выканкома, з 1922 нарком унутр. спраў БССР, з 1923 старшыня Амурскага губ. рэўкома, выканкома. З 1927 старшыня Гомельскага акр. выканкома, з 1928 сакратар Гомельскага акр.к-таКП(б)Б. З 1931 у Наркамаце сувязі СССР. Чл.ЦВКБССР у 1920—23 і 1927—31, канд. у чл. яго Прэзідыума ў 1927—29. Чл.ЦБКП(б)Б у 1922—23 і ЦККП(б)Б у 1927—30, канд. у чл. Бюро ў 1928 і чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1929—30.
палітычны дзеяч Бельгіі, юрыст, эканаміст. З 1885 чл. Бельгійскай сацыяліст. партыі, з 1933 яе старшыня. Адзін з заснавальнікаў (1889) і кіраўнікоў Інтэрнацыянала 2-га (старшыня выканкома ў 1900—14). З 1894 дэп. парламента, з 1914 чл. урада. У 1918—37 неаднаразова займаў пасады міністра юстыцыі, замежных спраў, аховы здароўя. Прадстаўнік Бельгіі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, падпісаў Версальскі мірны дагавор 1919. У 1922 прысутнічаў як абаронца на працэсе правых эсэраў у Маскве. У якасці міністра замежных спраў падпісаў Лакарнскія дагаворы 1925. У 1929—36 старшыняСацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала. У сваіх працах выступаў за спалучэнне марксісцкіх ідэй і рэфармісцкіх метадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВІ́Н (Фёдар Аляксандравіч [1867) (паводле інш. даных 2.1.1868),
Маскоўская губ. — 1937 (?)], расійскі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). У 1898—1907 чл. (з 1904 старшыня) Маскоўскай губ. земскай управы. У 1904—05 старшыня бюро земскіх і гар. з’ездаў. Адзін з заснавальнікаў партыі кадэтаў (1905), чл. яе ЦК. У 1907 старшыня 2-й Дзярж. думы, беспаспяхова імкнуўся да згоды паміж рознымі паліт. сіламі ў Думе і дзелавых кантактаў з урадам. У гады 1-й сусв. вайны 1914—18 удзельнічаў у рабоце Усерас. саюза гарадоў (гл.«Земгор»). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 камісар Часовага ўрада па мін-ве двара. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 працаваў у сав. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЛСАН ((Carlsson) Інгвар Гёста) (н. 9.11.1934, г. Бурас, Швецыя),
шведскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Лундскі ун-т (1958). У 1961—67 старшыня Саюза с.-д. моладзі Швецыі. З 1965 дэп. рыксдага. У 1969—73 міністр асветы, у 1973—76 міністр жыллёвага буд-ва. У 1971—74 старшыня Стакгольмскай арг-цыі, з 1972 чл. выканкома праўлення, у 1986—96 старшыняС.-д. рабочай партыі Швецыі (СДРПШ). Кіраваў распрацоўкай праграмы партыі «Будучыня для Швецыі», якая забяспечыла перамогу СДРПШ на выбарах 1982. У 1982—86 нам. прэм’ер-міністра, у 1986—91 і 1994—96 прэм’ер-міністр Швецыі. Садзейнічаў уступленню Швецыі ў Еўрап. Саюз (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ (Аляксандр Ксаверавіч) (1891, в. Баяры Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1913 у арміі. У кастр. 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Харкаве, потым старшыняЧК пры Харкаўскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1918 у Беларусі, адзін з арганізатараў падп. бальшавіцкай арг-цыі, партыз. атрадаў у Навагрудскім пав., старшыня Замір’еўскага падп. падрайкома РКП(б), Сноўскага рэўкома. З 1919 старшыня Навагрудскага пав.ВРК, чл. Навагрудскага пав.к-та КП(б)ЛіБ, у Чырв. Арміі. З 1924 у Наркамаце земляробства БССР, з 1936 нам. наркома. Беспадстаўна рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар успамінаў.