літаратурна-мастацкі часопіс; орган Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Беларусі, дадатак да «Беларускай газеты». Выйшаў 1 нумар у студз. 1934 на бел. мове ў Вільні. Часопіс рыхтавалі В.Таўлай і Я.Патаповіч (Я.Чабор). Змясціў дэкларацыю групы паэтаў [падпісалі Я.Патаповіч, М.Васілёк, А.Рэдзька, П.Граніт, П.Пестрак (Звястун), А.Іверс] да ўсіх пісьменнікаў Зах. Беларусі. З маст. твораў у ёй змешчаны: вершы «Заклік» і «Гэй, арліная мая сіла» М.Патаповіча, «Я пішу, як магу», «Змяя, катору ўзгадавала» і «Пад гукі струн маёвых» Васілька, «Моладзі» Пестрака, «Вёска» Іверса, «Там, дзе шуміць каласістае гора» М.Танка (дасланы ім з турмы Лукішкі), «А хто ў полі?» А.Салагуба, «У вастрозе» А.Леўскага, «Каваль» П.Граніта, «Мы» Рэдзькі, «Што ты, Нёман, звіхраваўся?» М.Ліста (В.Камянецкага), «Акрыльвай думку ты сваю» Н.Жальбы (А.Бяленкі); арг. «На новым этапе» М.Руніча; урывак з рамана «Кардыян і хам» («Нашто мужыкам школа?») Л.Кручкоўскага; рэцэнзія (пад крыптанімам Фр. Гр.) «Мастацкая літаратура «Грамады» на аднайменны арт. Салагуба, надрукаваны ў час. «Полымя рэвалюцыі» (1933, № 1). Забаронены ўладамі Польшчы, яго тыраж канфіскаваны, найб. актыўныя супрацоўнікі арыштаваны. Адзіны экзэмпляр «Л.с.» зберагаецца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы.
Літ.:
История белорусской советской литературы. Мн., 1977. С. 115—116.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯХО́ЎСКІ Іван Данілавіч (29.6.1906, с. Аксаніна Уманскага р-на Кіеўскай вобл., Украіна — 18.2.1945),
савецкі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1944). Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1944). Скончыў Кіеўскую артыл. школу (1928), Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1936). У Чырв. Арміі з 1924. У 1938—41 у БВА: камандзір легкатанк. палка, нам. камандзіра танк. дывізіі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах: камандзір танк. і стралк. дывізій, танк. корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Ноўгарада, Варонежа; вызначыўся ў Курскай бітве, Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943, Варонежска-Касторненскай, Кіеўскай, Жытомірска-Бярдзічаўскай, Роўна-Луцкай наступальных аперацыях. З крас. 1944 камандуючы войскамі 3-га Бел. фронту, якія разам з 1-м Прыбалт. фронтам ажыццявілі Віцебска-Аршанскую аперацыю 1944, а з 1-м і 2-м Бел. франтамі — Мінскую аперацыю 1944, стварылі мінскі «кацёл»; вызвалілі Віцебск, Оршу, Барысаў, Мінск, Ліду, Вільнюс і інш. населеныя пункты. Войскі на чале з Ч. першыя ўступілі ва Усх. Прусію і Паўн. Польшчу, выйшлі на подступы да г. Кёнігсберг. Каля г. Мельзак (цяпер г. Пянежна, Польшча) Ч. смяротна паранены. Каля в.Рэдзькі Дубровенскага р-на на месцы каманднага пункта Ч. мемар. пліта, у в. Сцешыцы Вілейскага р-на яго бюст. У гонар Ч. г. Інстэрбург Калінінградскай вобл. (Расія) перайменаваны ў г. Чарняхоўск.
Літ.:
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975;
Герои огненных лет. Кн. 6. М., 1983;
Шарипов А.А. Черняховский. 3 изд. М., 1985;
Алексеев Н.И. Осколком оборванная жизнь. 2 изд. М., 1983.