метамарфічныя горныя пароды з арыентаваным размяшчэннем састаўных мінералаў, здольныя расколвацца на тонкія пласціны. Для іх характэрна сланцаватасць, дробназярністасць, наяўнасць рэліктавых тэкстур і структур, прысутнасць нізкатэмпературных мінералаў. Паводле зыходных парод адрозніваюць ортасланцы (узніклі пры метамарфізме магматычных парод) і парасланцы (з асадкавых парод). Адносна ступені метамарфізму вылучаюць С. глыбокаметамарфізаваныя, або крышт. (амфібаліты, гнейсы, слюдзяныя і інш.) і С. слабаметамарфізаваныя (гліністы сланец, карбанатныя, крамяністыя, вуглістыя, бітумінозныя і інш.). На Беларусі пашыраны гаручыя сланцы ў адкладах верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЖДЖО́ЎКІ (Haematopota),
род двухкрылых насякомых сям. сляпнёў. Каля 400 відаў. Пераважна ў Афрыцы і Еўразіі. Пашыраны на вільготных лугах. У адрозненне ад інш. сляпнёў лётаюць і ў пахмурнае надвор’е, асабліва перад дажджом. На Беларусі 4 віды, найб. вядомая Д. звычайная (H. pluvialis).
Даўж. 6—13 мм. Ад інш. сляпнёў адрозніваюцца мармуровым малюнкам крылаў. Крывасмокі, нападаюць на чалавека і жывёл. Прысутнасць іх выяўляюць пасля праколу скуры хабатком. Лічынкі развіваюцца ў вільготнай глебе, у глеі прыбярэжных частак прэсных вадаёмаў, лісцевым подсціле. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў сібірскай язвы, тулярэміі, трыпанасом, патагенных для с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРА́ДЧЫ ПАКО́Йу Рэспубліцы Беларусь і краінах СНД, ізаляванае памяшканне, у якім адбываецца нарада суда і дзе прымаецца рашэнне ці вызначэнне па разгледжанай справе; адна з гарантый незалежнасці суддзяў і тайны іх нарады перад вынясеннем прысуду. У час нарады ў Д.п. могуць знаходзіцца толькі суддзі, якія ўваходзяць у склад суда па дадзенай справе. Прысутнасцьінш. асоб не дапускаецца. Суддзі не маюць права выдаваць меркаванні, якія мелі месца ў час нарады. Парушэнне тайны Д.п. з’яўляецца парушэннем закону і цягне адмену суд. пастановы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАІЦЫ́ЗМ, мазаічнасць,
прысутнасць у аднаго мнагаклетачнага арганізма клетак рознага генатыпу (выключэнне — палавыя клеткі ў працэсе меёзу). Такія арганізмы наз. мазаікамі або хімерамі. Напр., стракаталістасць у раслін, розная пігментацыя радужнай абалонкі вачэй у чалавека (адно вока карае, другое — блакітнае). Асн. прычыны — мутацыі і рэкамбінацыі ў клетках, што дзеляцца шляхам мітозу. Адрозніваюць М. са зменай генатыпу, плазматыпу і фенатыпічны М., звязаны са зменай функцыі гена ці яго дозы. Да М. адносяць таксама штучнае аб’яднанне груп клетак або органаў: трансплантацыя, прышчэпкі ў раслін і інш. Выкарыстоўваюць для аналізу мутацый, асаблівасцей развіцця арганізмаў і інш.
нямецкі фізіёлаг і філосаф. Чл. Берлінскай АН (1851), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1892). Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1877). Праф. Берлінскага ун-та (1855). Навук. працы па жывёльнай электрычнасці: даказаў яе прысутнасць у мышцах, нервах, залозах, скуры, сятчатцы вока і інш. тканках, выявіў «ток спакою». Адкрыў фіз. электрон, распрацаваў індукцыйныя апараты для раздражнення нерваў і мышцаў, непалярызацыйныя электроды і інш. Як філосаф быў прыхільнікам механістычнага матэрыялізму, адмаўляў магчымасць пазнання свету, сутнасці рэчаў і дасягнення ісціны, выступаў супраць вучэння аб прысутнасці ў арганізмах нематэрыяльнай звышнатуральнай сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГІБІ́ТАРЫ ХІМІ́ЧНЫЯ,
рэчывы, якія зніжаюць скорасць працякання хім. рэакцый. Выкарыстоўваюць для прадухілення ці запавольвання непажаданых працэсаў: старэння палімераў (гл.Стабілізатары), акіслення паліва і змазачнага масла, харч. тлушчаў, лек. прэпаратаў (гл.Антыаксіданты), карозіі металаў.
Інгібітары карозіі, хім. злучэнні ці іх кампазіцыі, прысутнасць якіх у каразійна-агрэсіўным асяроддзі запавольвае карозію металаў. Ахоўнае дзеянне абумоўлена іх здольнасцю мяняць кінетыку электрахім. рэакцый, што адбываюцца пры карозіі. У адпаведнасці з гэтым падзяляюць на анодныя, катодныя і змешаныя. Выкарыстоўваюць для аховы ад карозіі абсталявання і трубаправодаў газа-, нафтаздабыўной, перапрацоўчай прам-сці, сістэм ахаладжэння і прамысл. водазабеспячэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС (Lewis) Норман (н. 1908, Лондан),
англійскі пісьменнік. Пачынаў як журналіст і публіцыст. Аўтар антыкалан. раманаў «Вулканы над намі» (1957), «Бачная цемра» (1960), «Сіцылійскі спецыяліст» (1974), «Германская кампанія» (1979) і інш. У раманах «Дзесятае прыбыццё карабля» (1962), «Ад рукі брата яго» (1968) адлюстравана англ. рэчаіснасць. Яго прозе ўласцівы падкрэслены рацыяналізм, дакладнасць апісанняў, сатыра, лаканізм, прысутнасць дэтэктыўнага элемента.
Тв.:
Рус.пер. — Зримая тьма. М., 1963;
Вулканы над нами. М., 1965;
Сицилийский специалист. М., 1981;
Компания «Гезельшафт». М., 1983;
День лисицы. От руки брата его. М., 1985;
Бегство от мрачного экватора. Голоса старого моря. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКА́ТАРНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, характэрныя для пэўных экалагічных умоў, якія могуць якасна або колькасна ацэньвацца па прысутнасці гэтых раслін. Бываюць віды, унутрывідавыя адзінкі, формы і фітацэнозы. Аб’екты індыкацыі — глебы, горныя пароды, падземныя воды і інш.Напр., па месцах росту вільгацялюбных раслін (трыснёг, вербы) вызначаюць наяўнасць падземных вод; палын халодны паказвае на прысутнасць вальфраму, аўсец пустынны — нікелю. Індыкатарнымі лічацца тыя віды, для якіх дастаткова дакладна выяўлена залежнасць іх асаблівасцей ад параметраў месцаў росту. Вылучаюць індыкатары прыватных асаблівасцей асяроддзя (засаленне глебы, пясчанасць, вільготнасць) і агульнага, або асн. комплексу ўмоў існавання. Выкарыстоўваюцца ў геабат., глебавых, геал., гідрагеал., кліматычных даследаваннях, для кантролю стану прыроднага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТАЛЬЁНАК Ягор Ягоравіч (н. 19.9.1946, в. Труханавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1968). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Творы вызначаюцца тонкім лірызмам і глыбінёй пачуццяў, у іх вобразы роднай Віцебшчыны, гіст. мінулае Беларусі. Адметнасць яго жывапісных палотнаў у тонкай, празрыстай акварэльнасці. Асн. работы: «Цвіце стары сад» (1974), «Лета на Віцебшчыне» (1977), «Ажыны» (1980), «Дзяцінства светлы дзень» (1981), «Дзе сон-трава» (1986), «Адыходзіць дзень» (1988), «Бабіна лета» (1989), «Май», «Адвечная цішыня», «Раніца» (усе 1990), «Восеньскі світанак», «Напрадвесні», «Прысутнасць» (усе 1993), «Успамін», «Прыйшоў Ілля», «Сціш» (усе 1994), «Да спакою», «Марыва» (абодва 1995), нізка пастэляў «Родны край» (1993—94) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́НДСКАЯ МО́ВА,
адна з зах.сканд. моў (адносіцца да сканд. моў — паўн. падгрупы германскіх моў). Пашырана ў Ісландыі (афіц. мова), а таксама ў Канадзе і ЗША. Дыялектных адрозненняў амаль няма. У 12—13 ст. фаналагічная сістэма амаль не адрознівалася ад фаналагічнай сістэмы нарвежскай мовы. З таго часу ў І.м. адбыліся значныя фанет. змены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасць толькі глухіх узрыўных і інш.). У лексіцы мала запазычанняў, новыя паняцці атрымліваюць уласна ісландскае абазначэнне. Пісьменнасць з канца 12 — пач. 13 ст. на лац. аснове. Найб.стараж. помнікі датуюцца 2-й пал. 12 ст., першыя друкаваныя кнігі з’явіліся ў 16 ст.
Літ.:
Стеблин-Каменский М.И. Древнеисландский язык. М., 1955.