Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ДЗЕКАБРЫ́СТАЎ,
тайная рэв.арг-цыядзекабрыстаў. Засн. ў 1821 у Пецярбургу членамі б. дзекабрысцкай арг-цыі «Саюз дабрабыту» (распалася ў пач. 1821) М.М.Мураўёвым, М.С.Луніным, С.П.Трубяцкім, Я.П.Абаленскім, М.І.Тургеневым. У 1823 прыняты статут. Узначальвала т-ва дума з 3 чал. Частка членаў т-ва на чале з Мураўёвым выступала за канстытуцыйна-манархічны федэратыўны дзярж. лад Расіі, радыкальна настроеныя члены на чале з К.Ф.Рылеевым падтрымлівалі рэсп. праграму Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Пасля смерці Аляксандра I у абставінах міжцаравання т-ва ўзняло 14(26).12.1825 у Пецярбургу паўстанне. Спыніла існаванне пасля задушэння паўстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ПСУІЧ (Ipswich),
горад на ПдУ Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Суфалк. 119 тыс.ж. (1994). Порт у эстуарыі р. Оруэл (Паўночнаем.). Прам-сць: маш.-буд. (пераважна с.-г.), хім., паліграф., мэблевая, швейная, харчовая. Арх. помнікі 15—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЗЕР (Weser),
рака ў ФРГ. Пачынаецца ад месца зліцця рэк Вера і Фульда. Даўж. 440 км, пл.бас. 46 тыс.км². Працякае па Паўн.-Германскай нізіне, упадае ў Паўночнаем., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 312 м³/с. Суднаходная. Злучана каналамі з рэкамі Эльба і Эмс. На Везеры гарады Гамельн, Міндэн, Брэмен, Нордэнгам; у вусці марскі порт Брэмергафен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАВА (Антаніна Іванаўна) (н. 1.3.1926, с. Канскае Прыморскага краю),
бел. мастак у галіне маст. шкла. Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя Мухінай (1953). З 1959 на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Карыстаецца пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТА-КАНА́Л, Ёта-канал (Göta kanal),
водны шлях у Швецыі. Злучае Паўночнае і Балтыйскае моры. Агульная працягласць 420 км (ад г. Гётэбарг да г. Сёдэрчэпінг), глыб. 3—5 м. Пабудаваны ў 1810—30. Уключае р. Гёта-Эльв, азёры Венерн, Ветэрн і інш. і ўласна канал (даўж. 200 км). Выкарыстанне канала ў 2 разы скарачае шлях у параўнанні са шляхам па пралівах Катэгат, Скагерак, Эрэсун (паўд. край Скандынавіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-МАНШ (франц. La Manche),
Англійскі канал (англ. English Channel), праліў паміж мацерыковай часткай Еўропы (Францыя) і в-вам Вялікабрытанія. Злучае разам з пралівам Па-дэ-Кале (Дуўрскі праліў) Паўночнаем. з Атлантычным ак.Даўж. 578 км, шыр. 250 км на 3, 32 км на У, найб.глыб. 172 м, найм. глыб. на фарватэры 23,5 м. Шмат водмеляў, асабліва ва ўсх. частцы праліва. Частыя туманы. Мае важнае трансп. значэнне. Гал. парты: Портсмут, Саўтгемптан, Плімут (Вялікабрытанія), Гаўр, Шэрбур (Францыя). Пад Л.-М. (паміж Дуўрам і Кале) у 1994 пабудаваны чыг. тунэль (т. зв. «Еўратунэль», даўж. 52,5 км, у т. л. 38 км пад дном праліва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШКО́ (дзявочае Вараб’ёва) Ніна Канстанцінаўна
(н. 31.5.1917, в. Мадахава Цвярской вобл., Расія),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1945). Кіравала самадз.нар. харамі. З 1956 хормайстар Хору рус. песні Усесаюзнага радыё, з 1960 маст. кіраўнік акад.Паўн.рус.нар. хору (Архангельск). У 1945—58 выкладала ў Маскоўскім гар.муз.-пед. вучылішчы, з 1969 у Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1982 праф.). Паставіла шэраг манум.хар. кампазіцый, у т. л. «Паўночнае ігрышча», «Паморская сюіта», «Пячорскія бяседы». Аўтар хар. твораў і апрацовак нар. песень для хору, артыкулаў па пытаннях хар. мастацтва. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮКА́СЛ, Ньюкасл-эпон-Тайн (Newcastle upon Tyne),
горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі. Адм. ц. графства Тайн-энд-Уір і гал. горад канурбацыі Тайнсайд. Вядомы з апошніх стагоддзяў да н.э. Каля 300 тыс.ж., у межах графства больш за 1,3 млн.ж. (1999). Порт на р. Тайн, паблізу ад яе ўпадзення ў Паўночнаем. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны прамысл. і гандл.-фін. цэнтр краіны. Прам-сць: суднабудаванне і суднарамонт, вытв-сць катлоў, турбін, горнашахтавага абсталявання, эл.-тэхн., хім., харчовая. База рыбалоўства. Метрапалітэн. Ун-т. Муніцыпальная маст. галерэя. Музей навукі і тэхнікі (экспануецца паравоз Дж.Стэфенсана). Захаваліся рэшткі рымскага вала (2 ст.н.э.), гар. муроў (з 1265), раманскі замак (каля 1080), данжон (1172—77), «Чорныя вароты» (сярэдзіна 13 ст.), познагатычны сабор (каля 1216—1359), ратуша (сярэдзіна 17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА (дзявочае Яніш) Караліна Карлаўна
(22.7.1807, г. Яраслаўль, Расія — 14.12.1893),
руская паэтэса, перакладчыца. Жонка М.П.Паўлава. Першы зб. «Паўночнае ззянне» (1833, на ням. мове). Раман у вершах і прозе «Двайное жыццё» (1848) пра выхаванне ў свецкіх колах. У паэт. цыкле «Фантасмагорыі», «уцінскім цыкле», зб. «Вершы» (1863) і інш. тэмы кахання, незразумелага грамадствам паэта, пошукі арыгінальных рыфм. Аўтар «апавяданняў у вершах» «Размова ў Трыяноне» (1848, забаронена; апубл. 1861, Лондан), «Размова ў Крамлі» (1854), паэмы «Кадрыль» (1859), апавяданняў, п’ес, успамінаў, перакладаў на ням. мову твораў В.Жукоўскага, А.Пушкіна, А.Талстога і інш. Была знаёмая з А.Міцкевічам, які 10.11.1827 прапанаваў ёй шлюб і атрымаў згоду (заручыны разладзіліся). З імем Міцкевіча звязана некалькі вершаў П. 1840-х г. («10 лістапада 1840 г.», «На 10 лістапада», і інш.). Міцкевіч таксама прысвячаў П. вершы.