ВАРВАШЭ́НЯ Іван Дзянісавіч (31.12.1904, в. Быстрыца Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 4.3.1957),
партыйны дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1934). У 1939—41 заг. аддзела, сакратар па транспарце Мінскага абкома КП(б)Б. У Айч. вайну з 21.7.1941 да мая 1943 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, адначасова са жн. 1942 да крас. 1943 сакратар Слуцкага падп. міжрайкома КП(б)Б. З 1944 сакратар Мінскага абкома, з 1950 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. Чл.ЦККПБ у 1952—56. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—57.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ Іван Антонавіч (1894, в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. У 1917—18 старшыня валвыканкома, нам. камісара, камісар па харчаванні Віленскай губ. З 1919 нам. наркома харчавання Літ.-Бел. ССР, кіраўнік харч. забеспячэння Паўд.-Зах. фронту, губхарчкамісар у Екацярынаславе, чл.РВС Харкаўскай ваен. акругі, кіраўнік падатковага ўпраўлення Наркамфіна СССР. У 1925 нарком унутр. гандлю, у 1926 нарком фінансаў БССР. У 1927—30 2-і сакратар, чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1930 у органах Наркамзема СССР. Чл.ЦВКСССР у 1925—30. З 1932 кіраўнік зямельнага ўпраўлення Далёкаўсх. краю, старшыня Амурскага аблвыканкома, заг. сельгасаддзела Далёкаўсх. крайкома ВКП(б). У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДЖАНІКІ́ДЗЕ Рыгор Канстанцінавіч (Сярго; 24.10.1886, с. Гарэша, Грузія — 18.2.1937),
партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскім урадам. У 1917 член выканкома Петраградскага Савета і Петраградскага к-таРСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастр.ўзбр. паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦКРСДРП(б) у 1917 і як чл. Рэўваенсавета 16-й арміі Зах. фронту ў 1919. З 1920 старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). З 1926 старшыня ЦКВКП(б), нарком Рабоча-сялянскай інспекцыі, нам. старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 старшыня ВСНГ, з 1932 нарком цяжкай прам-сці СССР. З 1930 чл. Палітбюро ЦКВКП(б). Скончыў жыццё самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАСЕ́ВІЧ Барыс Іванавіч (14.12.1895, г. Брэст — 1938),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Вучыўся ў духоўнай семінарыі і БДУ. З 1914 у арміі. З 1919 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны. З 1920 у Мінску: нам.нач. аддзела губхарчкома, нам. наркома ўнутр. спраў БССР. Са снеж. 1922 сакратар Мінскага павятовага к-таКП(б)Б, заг. аддзела Слуцкага акр.к-та партыі. У 1924—28 сакратар Аршанскага акругкома КП(б)Б. У 1928—29 сакратар ЦККП(б)Б. З 1929 у Маскве: у Прафінтэрне, заг. Балканскай секцыі. Чл.ЦВКБССР (1922—30). Чл.ЦККП(б)Б (1927—30), чл. Бюро ЦККП(б)Б (1928—29). У 1938 беспадстаўна арыштаваны органамі НКУССССР, расстраляны ў Маскве. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎХІМО́ВІЧ Мікалай Яфрэмавіч (н. 1.1.1907, г. Барысаў),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Камуніст.ун-т імя Леніна ў Мінску (1933), ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1926 на камсамольскай і парт. рабоце. У 1940—47 сакратар ЦККП(б)Б. У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, Прыбалт., Цэнтр., 1-м Бел. франтах; адзін з арганізатараў партыз. руху і патр. падполля ў Мінскай і Палескай абл. З 1948 1-ы сакратар Гомельскага, потым Гродзенскага абкомаў КПБ, з 1953 2-і сакратар ЦККПБ, з 1956 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1959—73 міністр хлебапрадуктаў, сац. забеспячэння БССР. У 1975—85 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. Чл.ЦККПБ (1940—73), ЦККПСС (1956—61). Дэп. ВС БССР у 1940—76, ВС СССР у 1946—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў Яфрэм Яўсеевіч (н. 25.4.1926, в. Равячына Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
партыйны і дзярж. дзеяч Беларусі. Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1956), ВПШ пры ЦККПСС (1961). З 1956 на гасп. і парт. рабоце ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., Казахстане. У 1965—77 старшыня Брэсцкага абкома прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, сакратар Іванаўскага райкома, заг. аддзела ЦККПБ, з 1977 1-ы сакратар Брэсцкага абкома, у 1987—90 1-ы сакратар ЦККПБЧл.ЦК у 1976—87, Бюро ЦККПБ у 1987—90. Чл.ЦККПСС у 1986—90, Палітбюро ЦККПСС у 1990—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1976—80, 1987—90. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР у 1987—91. Старшыня Вышэйшага савета КПБ (з 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАШЭ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (22.2.1899, Мінск — 8.10.1983),
партыйны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1953), праф. 1946). Бацька А.У.Тамашэвіча. Скончыў Камуністычны ун-т у Маскве (1924). У 1929—32 нам. рэктара Бел.камуніст. ун-та, потым выкладаў у Маскве. З 1944 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з 1946 рэктар БДУ. У 1949—50 сакратар ЦККП(б)Б. У 1944—65 па сумяшчальніцтве заг. кафедры палітэканоміі ў Мінскім пед. ін-це і БДУ. Навук. працы па эканам. гісторыі, праблемах індустрыялізацыі нар. гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
О некоторых вопросах экономики Белоруссии в дореволюционный период // Уч. зап. БГУ. Кафедра политэкономии. Мн., 1957. Вып. 1;
Социалистическая индустриализация БССР в период первой пятилетки // Сб. статей по политэкономии. Мн., 1959;
Народное хозяйство БССР (1920—1927 гг.) // Сб. по экономическим вопросам. Мн., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ Іосіф Аляксандравіч (21.9.1903, в. Лошыца 1-я, цяпер у межах Мінска — 25.6.1966),
партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. і падп. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую прамысл. акадэмію (1941). З 1921 на гасп., сав. і парт. рабоце. З сак. 1941 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 21.7.1941 да ліп. 1944 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, у маі—чэрв. 1943 камандзір, у лют.—ліп. 1944 в.а. камандзіра Мінскага партыз. злучэння, удзельнічаў у стварэнні 63 падп.парт. арг-цый у Мінскай і Палескай абл., у баявых аперацыях партызанаў. З 1944 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б, у 1948—58 старшыня Белсаўпрофа. Чл.ЦККПБ у 1952—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51, 1955—59.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́ТЫ ЧЫРВО́НАЙ ПРАФЕСУ́РЫ (ІЧП),
спецыялізаваныя навук навуч. ўстановы ў СССР, якія рыхтавалі выкладчыкаў грамадскіх навук для ВНУ, а таксама работнікаў для н.-д. устаноў, парт. і дзярж. органаў з 1921 да канца 1930-х г. Першы ІЧП створаны паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 11.2.1921 у Маскве. Падпарадкоўваўся Нар. камісарыяту асветы. Рэктар (1921—32) — М.М.Пакроўскі. У ін-т прымалі толькі членаў РКП(б). У 1930 у выніку рэарганізацыі падзелены на 4 самаст. ін-ты: філасофіі і прыродазнаўства, эканам., гісторыі, гісторыка-партыйны. У 1931 адкрыты шэраг новых ІЧП: аграрны, літ., тэхнікі і прыродазнаўства і інш. У розныя гады ў ІЧП выкладалі вучоныя і дзярж. дзеячы: А.С.Бубнаў, В.П.Волгін, А.М.Дзяборын, А.В.Луначарскі, Е.М.Яраслаўскі і інш. Закрыты да канца 1930-х г. У 1946 на ўзор ІЧП створана Акадэмія грамадскіх навук пры ЦКВКП(б).