ЛУ́КАС Дзмітрый Аляксандравіч (16.6. 1911, г. Швенчоніс, Літва — 13.10. 1979),
бел. кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941, клас В.Залатарова). З 1943 узначальваў рэпертуарную камісію, у 1944—46 — муз. аддзел Упраўлення па справах мастацтваў пры СНКБССР. З 1948 гал. рэдактар, у 1955—58 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. радыё. У 1965—72 выкладаў у Мінскім пед. ін-це. Найб. значныя дасягненні ў жанрах вак. музыкі, дзе выявіліся ўласцівыя яму меладычнасць, лірызм, веданне прыроды пеўчага голасу, здольнасць да глыбокай муз. інтэрпрэтацыі паэт. тэксту. Сярод твораў: оперы «Кастусь Каліноўскі» (лібрэта М.Клімковіча, паст. 1947), «Песня пра шчасце» (1951), «Дачка партызана» (1969), радыёопера «Рак-вусач» паводле Я.Коласа (1960); араторыі «Казка пра папа і работніка яго Балду» паводле А.Пушкіна (1975), «Добрай раніцы, свет» (1978); сімфонія (1959); 4 смыковыя квартэты (1939, 1945, 1966, 1974); хары; камерна-вак. творы, у т. л.вак. цыклы «Поры года» на вершы Э.Агняцвет, «Мелодыі» на вершы Лесі Украінкі; музыка да драм. спектакляў, у т. л. «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона і «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бел. т-ры імя Я.Купалы, і кінафільмаў «Дзеці партызана» (з Г.Паповым), «Несцерка», «Шчасце трэба берагчы» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́КТЫЛЬ (грэч. daktylos літар. палец),
1) у антычным вершаскладанні 4-дольная стапа з 3 складоў — першага доўгага і двух наступных кароткіх (-◡◡). Выкарыстоўвалася ў пентаметры і гекзаметры.
2) У сілаба-танічным вершаскладанні 3-складовая стапа з рытмічным націскам на 1-м складзе (-́--). У бел. паэзіі Д. паявіўся ў канцы 19 ст. з развіццём сілаба-танічных вершаваных формаў (верш Я.Лучыны «Роднай старонцы»). 3-стопным Д. напісаны вершы М.Танка «Шчасце», 4-стопным — М.Багдановіча «Вечар на захадзе ў попеле тушыць...», 5-стопным — Танка «Надпіс на кнізе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХ Соф’я Мікалаеўна (н. 29.11.1947, в. Лясец Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла Мазырскі (1970) і Мінскі (1980) пед. ін-ты. Настаўнічае. Друкуецца з 1972. У паэт. зб-ках «І не пакіне спадзяванне» (1989), «Пад высокай лагодай нябёс» (1995) роздум пра жыццё і яго сэнс, жаночая доля, шчасце кахання. Аўтар кніг вянкоў вянкоў санетаў «Адухаўленне» (2000), «Прысвячэнне» (2001), «Прызначэнне» (2002), зб. вянкоў санетаў «На ўсё дабро ў адказ» (2003). Піша для дзяцей.
Тв.:
На скрыжаванні спеўных дзён // Лагодны промень раніцы. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ЛЬМАН Іосіф Абрамавіч (25.4.1912, в. Княжыцы Магілёўскага р-на — 1980-я г.?),
бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1969). Скончыў Магілёўскі пед. тэхнікум (1930), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1936). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Сярод фільмаў: дакумент. — «Слуга народа» (1950), «У заводскім раёне» (1951), «Парашуты на дрэвах» (1973) і інш.; маст. — «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Чалавек не здаецца» (1960), «Крыніцы» (1965), «І ніхто іншы» (1967), «Нечаканае каханне» (1971), «Усяго адна ноч» (1976), «Сустрэча ў канцы зімы» (1978) і інш. З 1980-х г. у Аўстраліі.
у стараж.-інд. міфалогіі і ў індуізме багіня прыгажосці, шчасця, кахання і багацця, жонка бога Вішну і маці бога кахання Камы.
Паводле аднаго з міфаў, Л. ўзнікла з вод першабытнага акіяна. Ўяўлялася жанчынай, што сядзіць на лотасе, які лічыцца яе сімвалам. Разам з Вішну яна ўвасабляе асн. пачаткі і стыхіі быцця. Сваім нараджэннем з акіянскіх вод Л. нагадвае Афрадыту, здольнасцю да шчаслівых прадвызначэнняў — усходнебалцкую багіню шчасця і лёсу Лайму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРВА́ЛЬ (Dorval; сапр.Дэланэ, Delauney) Мары (7.1.1798, г. Лар’ян, Францыя — 20.5.1849), французская актрыса. З сям’і правінцыяльных акцёраў. З дзяцінства выступала на сцэне. У 1818—34 у т-ры «Порт-Сен-Мартэн» (адзін з вядучых дэмакр. «тэатраў бульвараў» Парыжа). У 1834—38 у «Камеды Франсэз». Стварала вобразы шчырых, цэльных жанчын, вымушаных адстойваць сваё права нашчасце. Сярод лепшых роляў: Амалія, Лючыя («Трыццаць гадоў, ці Жыццё гульца», «Ламермурсхая нявеста» В.Дзюканжа), Марыён Дэлорм (аднайм. п’еса В.Гюго), Адэль д’Эрвэ («Антоні» А.Дзюма-бацькі), Кіці Бэл («Чатэртан» А. дэ Віньі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛО́ЎЧЫК (сапр.Лісок) Лідзія Парамонаўна
(30.12.1911, в. Марцянаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 26.5.1999),
бел. пісьменніца. Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1949). Настаўнічала (1944—67). Друкавалася з 1939. У зб-ках прозы «Карэнне жыцця» (1973), «Дзе яно, шчасце...» (1981), «Па хісткай лесвіцы» (1988) горкія і светлыя праявы вясковага дзяцінства ў Зах. Беларусі, драм. выпрабаванні ў час гітлераўскай акупацыі, нялёгкія жыццёвыя пошукі зах.-бел. моладзі. Яе прозе ўласцівы стрыманая паэтычнасць, этнагр. дакладнасць дэталей, натуральнасць апавяд. манеры. Друкавала таксама вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́САЎ Сяргей Рыгоравіч (парт.псеўд.Пеця, Казлоўскі Мікалай; 19.10.1906, в. Тур’я Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.3.1987),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У 1927—32 на камсамольскай рабоце ў БССР. З 1932 нападп. рабоце ў Зах. Беларусі, з 1934 1-ы сакратар ЦК КСМЗБ, з 1935 сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. У кастр. 1935 зняволены, з 1939 у ням. лагеры ваеннапалонных. Пасля Вял.Айч. вайны працаваў у друку. Аўтар прац «З гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі» (1958), «За волю і шчасце народа» (1959), «Палымянае юнацтва» (1969), «У змаганні гартаваліся» (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЫ́РБУ, Штырбул Кірыл Антонавіч (2.3.1915, с. Браштэнь Рыбніцкага р-на, Малдова — 28.8.1997), малдаўскі акцёр. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1937). Працаваў у Ціраспальскім, з 1940 у Кішынёўскім малд.муз.-драм. т-рах. Самабытны, шматгранны акцёр шырокага творчага дыяпазону, схільны да вострай сцэн. формы. Сярод роляў: Стропша («Свет» А.Лупана), Іон («Марыйчына шчасце» Л.Карняну), Бурус («Авідзій» В.Александры), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), кароль Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Швейк («Швейк у другой сусветнай вайне» Б.Брэхта), Швандзя («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Здымаўся ў кіно.