«Сцяг» (газ.), гл. «Наш сцяг»
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Сцяг волі» (газ.), гл. «Наш сцяг»
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Сцяг народа» (газ.), гл. «Наш сцяг»
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАДРЭ́ЎКА лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; самы старажытны тып лодкі. Бытавала ў славян, у т. л. беларусаў, да з’яўлення дашчаных лодак. Сустракаецца і ў наш час (гл. Човен).
т. 1, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БКА,
традыцыйная беларуская нар. страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і інш. спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час.
т. 2, с. 182
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМА́ЦЫЯ (ад лац. crematio спальванне),
трупаспаленне. Звычай К. быў шырока распаўсюджаны ў старажытнасці. Існавала мноства яе разнавіднасцей, найчасцей трапляецца змяшчэнне рэшткаў К. ў пахавальную урну. У наш час К. адбываецца ў крэматорыі.
т. 8, с. 536
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАШЧА́КА,
традыцыйная бел. страва — мачанне для бліноў. Падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У наш час верашчака пашырана на ўсёй Беларусі пад назвай мачанка.
т. 4, с. 99
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́ДЛІК,
у беларусаў невялікі ўслончык, які часам рабілі з карэнішча ці камля з 3—4 адгалінаваннямі-ножкамі, з круглым ці квадратным сядзеннем. Саступіў месца табурэту і ў наш час амаль выйшаў з ужытку.
т. 7, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РАЎ (Дзмітрый Уладзіміравіч) (н. 25.12.1949, г. Уфа, Башкортастан),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1973). У 1973—79 у Ін-це гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Д. Усходу Далёкаўсх. навук. цэнтра АН СССР, у Далёкаўсх. ун-це (Уладзівасток). З 1979 у Гродзенскім ун-це. Даследуе гістарыяграфію і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыю культуры Беларусі 16—20 ст. Рэд.-складальнік гіст.-культуралагічнай серыі «Наш радавод» (кн. 1—7, 1990—96).
Тв.:
У истоков белорусской национальной историографии. Конец XVIII—50-е гг. XIX в. // Наш радавод. Гродна, 1990. Кн. 2;
Белорусская историография в эпоху капитализма (1861—1917 гг.) // Там жа. 1991 Кн. 3, ч. 1.
т. 8, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎКШЦЯ́ЛІС (Paukštelis; сапр. Пташынскае) Юозас
(2.3.1899, с. Цітаняй Шаўляйскага пав., Літва — 20.7.1981),
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1969). Нар. пісьменнік Літвы (1974). Скончыў Каўнаскі ун-т (1927). Друкаваўся з 1922. У зб. апавяд. «Паўночная балада» (1928), аўтабіягр. рамане «Дзіця ўдавы» (1932), раманах «Першы год» (1936) і «Суседзі» (1939) жыццё літоўскай правінцыі. Трылогія «Юнацтва» (1959), «Не ўзыходзь, сонейка!» (1963) і «Тут наш дом» (1969, Дзярж. прэмія Літвы 1969) пра падзеі ў краіне ў 1940, фаш. акупацыю, пасляваен. калгаснае жыццё. Аўтар кн. мемуараў «Часта ўспамінаю іх» (1979), зб. апавяд. «Быў хмель у квецені» (1971), п’ес, нарысаў. На бел. мову апавяданне П. «На Радзіме» пераклаў М.Кусянкоў.
Тв.:
Рус. пер. — Соседи. Вильнюс, 1959;
Юность. Не всходи, солнышко! Здесь наш дом: Трилогия. М., 1978.
т. 12, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)