ЗАМЯТА́ЛІН Уладзімір Пятровіч (н. 14.5.1948, г. Тула, Расія),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-паліт. вучылішча (1973), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1983). У 1973—91 на паліт. рабоце ў Сав. Арміі: нам. камандзіра роты, батальёна, вузла сувязі, палка па паліт. частцы, нам.нач. палітаддзела дывізіі, арганізац.-парт. работы палітупраўлення, аддзела сац.-прававой работы ваенна-паліт. ўпраўлення БВА. З 1992 нам.нач. ўпраўлення інфармацыі — нач. прэс-цэнтра Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. У 1994—97 прэс-сакратар Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нач.Гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі, нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У студз.—ліп. 1997 старшыня Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку. З ліп. 1997 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДО́РСКІ Сяргей Сяргеевіч (н. 13.3.1954, г. Гомель),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Д-ртэхн.н. (2003). Чл. Прэзідыума Нац.АН Беларусі (з 2003). Акад.Міжнар.інж. акадэміі (1999). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1976). З 1976 на Гомельскім з-дзе радыётэхнал. аснашчэння: майстар цэха, нач. лабараторыі, аддзела, нам. дырэктара, з 1991 дырэктар завода. З 1992 ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Ратон» (г. Гомель). У 1998—2001 нам., 1-ы нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. З 2001 нам., з 2002 1-ы нам., з 2003 в.а. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Са снеж. 2003 Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Асн. кірункі навук. дзейнасці: тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў.
Тв.:
Технология вакуумной металлизации полимерных материалов. Гомель, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ХАНАЎ Піліп Лаўрэнцьевіч (н. 9.10.1911, в. Мілаславічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1936). З 1935 у апараце Наркамфіна БССР: інспектар, нам. начальніка, нач. бюджэтнага ўпраўлення. З 1946 нам. міністра, у 1951—65 міністр фінансаў БССР. У 1965—78 старшыня Дзяржплана БССР і нам. старшыні СМБССР. Чл.ЦККПБ у 1952—81. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—67, Вярх. Савета СССР у 1966—79, нам. старшыні планава-бюджэтнай камісіі Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1970—79.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Мікалай Аляксандравіч (14.5.1905, г. Харкаў, Украіна — 1.6.1997),
дзяржаўны дзеяч СССР. Двойчы Герой Сац. Працы (1975, 1982). Скончыў Днепрапятроўскі металург. ін-т (1930), З 1930 на інж.-тэхн. і адм.-гасп. рабоце, з 1950 у апараце Мін-ва чорнай металургіі СССР, з 1957 старшыня Днепрапятроўскага савета нар. гаспадаркі, з 1960 нам. старшыні Дзярж.навук.-эканам. савета СМ — міністр СССР, з 1963 — нам. старшыні Дзяржплана — міністр СССР. З 1965 нам., з 1976 1-ы нам. старшыні, у 1980—85 старшыня СМСССР. Чл.ЦК (з 1966) і Палітбюро ЦККПСС (1979—85).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́РКІН Мікалай Паўлавіч (н. 1.2.1949, пас. Матыгіна Краснаярскага краю, Расія),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1993). Скончыў Чэлябінскае вышэйшае танк. каманднае вучылішча (1972), Ваен. акадэмію бранятанк. войск імя Маліноўскага (1980), Ваен. акадэмію Генштаба (1990). З 1972 на камандных і штабных пасадах у войсках, у т. л. ў БВА: у 1983—86 нач. аператыўнага аддзела — нам.нач. штаба агульнавайск: арміі, у 1990—92 нач. аператыўнага ўпраўлення — нам.нач. штаба. З 1992 нач. штаба — 1-ы нам., у 1993—94 нач.Гал. штаба — 1-ы нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКІ Фёдар Уладзіміравіч (н. 6.9.1936, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі і эканомікі сельскай гаспадаркі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1983). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). У 1969—94 нам., першы нам. міністра сельскай гаспадаркі, нам. старшыні Дзяржплана, першы нам. старшыні Дзяржаграпрама, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Навук. працы па кормавытворчасці, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі, племягадоўлі, эканоміцы і арганізацыі с.-г. вытворчасці.
Ф.У.Мірачыцкі.
Тв.:
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.);
Пути развития кормопроизводства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1982. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУРАЛЁЎ Уладзімір Міхайлавіч (3.4.1935, г. Каўроў Уладзімірскай вобл., Расія),
генерал арміі (1989). Скончыў Ваен. акадэміі бранятанк. войск (1965), Генштаба (1975). З 1975 нам. камандуючага і камандуючы танк. арміяй, 1-ы нам. глаўкома Групы сав. войск у Германіі. У 1985—89 камандуючы Беларускай ваеннай акругай, пазней нам. камандуючага Аб’яднанымі ўзбр. сіламі дзяржаў-удзельніц Варшаўскага дагавору, гал. інспектар інспекцыі Мін-ва абароны, нач. курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ Міхаіл Васілевіч (н. 16.8.1925, в. Дубравіца Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Засл. будаўнік Беларусі (1964). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1954). З 1948 на Мінскім маторарамонтным з-дзе, з 1954 майстар, прараб, нач.буд. ўпраўлення, кіраўнік будтрэста ў Мінску і Салігорску. З 1966 нам. міністра буд-ваБССР. У 1967—77 старшыня Мінскага гарвыканкома, у 1977—78 1-ы нам. старшыні Дзяржплана БССР, з 1978 нам., з 1983 1-ы нам., у 1986—90 Старшыня Савета Міністраў БССР. Чл.ЦККПБ у 1971—90, ЦККПСС у 1986—90. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1970—90, СССР у 1984—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́ВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 6.5.1950, в. Новы Сноў Нясвіжскага р-на),
дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рэканам. навук (1998). Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1972), Мінскую ВПШ (1989). З 1972 працаваў інжынерам. З 1983 на сав., парт. і гасп. рабоце: старшыня Савецкага райвыканкома г.Мінск, нам. старшыні Мінскага гарвыканкома, сакратар Мінскага гаркома КПБ, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1990 нам. Старшыні Савета Міністраў — старшыня Дзяржэканамплана, з 1991 1-ы нам. Старшыні Савета Міністраў, з 1994 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З кастр. 1995 кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чл. Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1990—95 і з 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКЕ́ВІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 13.9.1947, в. Выганашчы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Гродзенскія пед. (1970) і с.-г. (1983) ін-ты, Мінскую вышэйшую парт. школу (1983). Працаваў заг. бібліятэкі, дырэктарам школы ў Івацэвіцкім р-не. З 1972 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1986 старшыня Ганцавіцкага райвыканкома, нам. старшыні Брэсцкага аблвыканкома. У 1994 нам. старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1995 нам. Прэм’ер-міністра, 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2000 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у КНР. З 2003 міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1990—95), дэп. Вярх. СаветаСССР (1991).