тлусты невысыхальны алей з мякаці пладоў алейнай пальмы. Чырвона-аранжавае цвёрдае рэчыва, шчыльн. 921—925 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання 31—41 °C. Мае значную колькасць пальміцінавай кіслаты і караціноідаў. Выкарыстоўваюць пераважна для вырабу маргарыну, мыла, свечак, як кампанент змазачных матэрыялаў. З насення алейнай пальмы атрымліваюць пальмаядровы алей — харч. прадукт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАНЕ́ЧНІКАВЫ АЛЕ́Й,
раслінны тлусты алей з насення сланечніку. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Залаціста-жоўтая вадкасць, шчыльн. 924 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання ад -16 да -19 °C. Паўвысыхальны алей (гл.Алеі). Выкарыстоўваюць як харч. прадукт, для вырабу маянэзаў, як сыравіну ў вытв-сці маргарыну, пакостаў, алкідных смол, мыла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФУМЕ́РЫЯ (франц. parfumerie ад partum прыемны пах),
вырабы, што выкарыстоўваюць для араматызацыі скуры, валасоў, адзення, а таксама як гігіенічныя асвяжальныя сродкі. Асн. віды парфумерных вырабаў — духі, адэкалоны, туалетная вада. Парфумерныя кампазіцыі (спіртавыя ці водна-спіртавыя сумесі пахучых рэчываў) выкарыстоўваюць для араматызацыі касметычных сродкаў (гл.Касметыка), туалетнага мыла, мыйных сродкаў і інш. прадукцыі быт. хіміі. Гл. таксама Парфумерна-касметычная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ТАМЕ́ (São Tomé),
горад, сталіца дзяржавы Сан-Таме і Прынсіпі, на ўсх. беразе в-ва Сан-Таме ў Гвінейскім зал. Засн. партугальцамі ў канцы 15 ст. Каля 50 тыс.ж. (2000). Марскі порт, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, у т. л. перапрацоўка какавы, рыбы, прадпрыемствы па вырабе мыла, вапны, безалкагольных напіткаў, апрацоўцы драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́ХІСАВЫ АЛЕ́Й,
алей з землянога арэха (арахісу). Вадкасць бясколерная ці зеленавата-жоўтага колеру, t застывання ад 3 па -5 °C, шчыльн. 0,91 — 0,92 103кг/м³, не раствараецца ў вадзе; невысыхальны. Мае 13—23% насычаных кіслот (C14—C24), 39—70% алеінавай і 13—38% лінолевай кіслот. Выкарыстоўваецца як самастойны харч. прадукт і ў вытв-сці маянэзаў, маргарыну, мыла, мед. мазяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБРЭ́ХТАЎСКІ СТЭАРЫ́НАВА-СВЕ́ЧАЧНЫ І МЫЛАВА́РНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў на Беларусі ў 1836—1910 у маёнтку Альбрэхтава Пінскага пав. (цяпер у межах Пінска). Вырабляў стэарынавыя свечкі, мыла, алеін, гліцэрын. У 1862 за суткі выраблялася 50—60 пудоў (каля 1 т) свечак. У 1876—77 працавалі 213 рабочых, у 1900 — 66 чал. На Усерасійскіх выстаўках 1861, 1865 і 1870 вырабы з-да адзначаны сярэбранымі медалямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГО́РТАЧНАЯ МАШЫ́НА,
аўтаматычная або паўаўтам. машына для загортвання (упакоўкі) масавых фасаваных вырабаў паштучна (цукеркі, мыла і інш.) ці ў пэўнай колькасці (напр., пачкі пячэння, цыгарэт). Звычайна складаецца з гарыз. або верт. загортачнага механізма (ротара) і механізмаў падачы вырабаў і пакавальных матэрыялаў (паперы, цэлафану, фольгі і інш.). Выкарыстоўваецца як самаст. агрэгат або як састаўная частка тэхнал. ліній (пераважна ў харч. і лёгкай прам-сці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЛЬНАЕ ДРЭ́ВА (Sapindus),
род кветкавых раслін сям. сапіндавых. Каля 15 відаў. Пашыраны ў тропіках Азіі і Амерыкі. Культывуюць у тропіках і субтропіках Для атрымання сапанінаў.
Вечназялёныя ці лістападныя дрэвы. Лісце чаргаванае, перыстае. Кветкі ў мяцёлчатым суквецці. Плады багатыя сапанінамі (да 38%) і выкарыстоўваюцца як заменнік мыла. Часам М.д. наз. кёльрэйтэрыю мяцёлчатую (дрэва таго ж сям.), мае сапаніны ў кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬМІЦІ́НАВАЯ КІСЛАТА́,
[CH3(CH2)14COOH], насычаная вышэйшая тлустая кіслата. Пашырана ў прыродзе, у выглядзе гліцэрыдаў ёсць амаль ва ўсіх прыродных тлушчах (у пальмавым алеі 35%, свіным сале 30%, каровіным сале 25%). Уваходзіць у склад воскаў (пчаліны воск, спермацэт). Мае агульныя ўласцівасці тлустых к-т. Солі П.к. ў сумесі з солямі некат. інш.к-т выкарыстоўваюць для атрымання мыла, некат. эфіры — у прыгатаванні фарбаў і пакрыццяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ПСАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты алей з насення рапсу. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-рудога колеру, шчыльн. 914 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання ад -4 да -10 °C. Паўвысыхальны алей (гл.Алеі). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці мыла, пакостаў, алкідных смол, кампанент змазачных матэрыялаў, сродак для тлушчавання скуры, рафінаваны — сыравіна для атрымання маргарыну.