НАМІ́СМА, намізма (грэч. nomisma манета ад nomos закон),
у познарымскай і ранневізантыйскай імперыях назва любой залатой манеты, у 8—13 ст. у Візантыйскай імперыі назва соліда. На Беларусі Н. зрэдку абарачалася ў канцы 10—2-й трэці 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗА́НТ, бізанцін (лац. besantius, bisantius, bysantius),
назва залатой манеты візантыйскіх імператараў, якая ў сярэднявеччы была пашырана ў Зах. Еўропе. Імітацыі безанта чаканілі пераважна ў дзяржавах, заснаваных крыжакамі. Быў асн. манетай у гандлі з Б. Усходам. Сярэдняя маса безанта 3,2 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГЛ (ад англ. eagle арол),
залатая манета ЗША вартасцю ў 10 долараў. Эмітавалася ў 1795—1804 і 1838—1933. У 1854—89 выпускаліся манеты ў 20 долараў (double eagle — двайны арол), у 1796—1929 у 21/2 долара (quarter eagle — чацвярны арол).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТРА́П (грэч. satrapēs ад стараж.-перс. хшатрапаван — захавальнік вобласці),
намеснік сатрапіі, галава яе адміністрацыі. Меў вял. самастойнасць у справах кіравання сатрапіяй, камандаваў яе войскам, збіраў падаткі, чаканіў сярэбраныя і залатыя манеты. У пераносным сэнсе С. — жорсткі начальнік любой адм.-тэр. адзінкі, самадур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),
грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн.г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛА́ТНІК,
умоўная назва першай залатой манетыўсх. славян часоў Кіеўскай Русі, выпушчанай Уладзімірам Святаславічам у канцы 10 ст. Маса 4—4,4 г. Падобны на сучасныя яму візант. соліды. З 11 вядомых экзэмпляраў З. 6 паходзяць з Пінскага скарбу.
Златнік Уладзіміра Святаславіча [980—1015] з Пінскага манетнага скарбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОЎТ (англ. groat),
англійская сярэбраная манета 14—19 ст. Упершыню выраблены ў 1351 (лігатурная маса 4,57 г), адпавядаў 4 пені. З канца 15 ст. маса манеты бесперапынна змяншалася (у 1-й пал. 19 ст. 1,88 г). У 1856 чаканка гроўта спынена, да 1887 заставаўся ў абарачэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАСЕ́ЛЬСКІ СКАРБ.
Знойдзены ў 1977 у в.Вял. Сяло Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Ухаваны ў канцы 1610-х г. Складаўся з 321 сярэбранай і білоннай манеты канца 15 — пач. 17 ст.ВКЛ, Польшчы, Рэчы Паспалітай, Венгрыі, Расіі, Прусіі і інш. дзяржаў. Скарб зберагаецца ў нумізматычным кабінеце БДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАШО́ВЫЯ ЗНА́КІ,
знакі вартасці, заканадаўча прызнаныя ў якасці афіц. разліковага і плацежнага сродку, якія выпускаюцца ў абарачэнне цэнтр. банкам або казначэйствам дзяржавы. У выглядзе грашовых знакаў выступаюць банкаўскія і казначэйскія білеты, разменныя манеты. Намінальная вартасць грашовых знакаў выяўляецца ў нац. грашовай адзінцы і значна перавышае выдаткі іх эмісіі.