ТРА́ЙКАЎСКІ Борыс (н. 25.6.1956, г. Струміца, Македонія),
македонскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў ун-т у г. Скоп’е. Працаваў юрысконсультам. З 1992 саветнік па знешнепаліт. справах лідэра руху за незалежнасць Македоніі Л.Георгіеўскага, кіраўнік камісіі па знешняй палітыцы Усемакед. рэв. арг-цыі — Дэмакр. партыі макед.нац. адзінства (да 1998), адказны за размеркаванне міжнар.гуманіт. дапамогі сярод албанскіх бежанцаў з Косава, саветнік мэра г. Скоп’е (з 1997), нам. міністра замежных спраў Македоніі. Са снеж. 1999 прэзідэнт Македоніі. Праводзіць курс на інтэграцыю краіны ў Еўрап. Саюз і НАТО.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМЕ́ТРЫЙ I ПАЛІЯРКЕ́Т (грэч. Dēmētrios Poliorkētēs, каля 337, Македонія — 283 да н.э.),
палкаводзец эліністычнага перыяду. Сын Антыгона I Аднавокага, паплечніка Аляксандра Македонскага. Разам з бацькам прымаў удзел у барацьбе дыядохаў. У 306 перамог флот Пталамея каля Саламіна на Кіпры, разам з бацькам прыняў тытул цара. У 301 каля г. Іпс Антыгон і Д.П. пацярпелі паражэнне, Антыгон быў забіты, Д.П. уцёк. У 295 захапіў Афіны, у 294—288 валодаў Македоніяй. У 287 у М. Азіі пацярпеў паражэнне ад караля Сірыі Селеўка I, трапіў у палон, дзе і памёр. Біяграфію Д.П. дае Плутарх у «Параўнальных жыццяпісах».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́РНЕНСКІ (сапр.Ізмірліеў) Хрыста
(29.9.1898, Кукуш, Македонія — 18.6.1923),
балгарскі паэт. Вучыўся ў тэхн. і ваен. вучылішчах. З 1920 супрацоўнічаў у гумарыстычных часопісах і інш. выданнях. Друкаваўся з 1915. Аўтар зб-каў гумарэсак «Рознакаліберныя ўздыханні ў вершах і прозе» (1918), вершаў «Хай будзе дзень!» (1922), паэм, у т. л. «Зімовыя вечары» (1923), сатыр. вершаў, фельетонаў, памфлетаў, нарысаў. Яго творчасць прасякнута рэв. пафасам. На бел. мову асобныя вершы С. перакладалі Н.Гілевіч, А.Разанаў, М.Хведаровіч.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Хай зорыць дзень! Мн., 1973;
У кн.: Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЭ́ЗА (Teresa),
Маці Тэрэза [свецкае Баяджыў Агнес Гонджа (Bojaxhiu); 26.8.1910, Скоп’е, Македонія — 5.9.1997], албанская каталіцкая манахіня, заснавальніца і кіраўніца Ордэна міласэрнасці. З 1928 паслушніца ордэна «Ірл. сёстраў Ларэта», выкладала ў місіянерскай школе св. Марыі ў Калькуце (Індыя). У 1935 прыняла манаскі пострыг пад імем Т. У 1946 заснавала Ордэн міласэрнасці, члены якога павінны дапамагаць усім абяздоленым. Пад кіраўніцтвам Т. створана больш за 50 школ у Індыі і інш. краінах для дзяцей самых бедных пластоў насельніцтва, засн. прытулак для паміраючых жабракоў, лепразорый, першы цэнтр для хворых на СНІД і інш. дабрачынныя ўстановы. Нобелеўская прэмія міру 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІМА́Х (грэч. Lysimachos; 361, г. Пела, Македонія — 281 да н.э.),
палкаводзец Аляксандра Македонскага, пасля смерці якога (323 да н.э.) правіў Фракіяй. У перыяд барацьбы дыядохаў за ўладу Л. у 315 да н.э. ваяваў у кааліцыі супраць Антыгона. Пасля паўторнага перадзелу спадчыны Аляксандра Македонскага Л. пашырыў тэрыторыю за кошт далучэння да сваіх уладанняў узбярэжжа праліва Гелеспонт (цяпер Дарданелы). У 306 да н.э. абвясціў сябе царом. У 303—301 да н.э. далучыў да сваёй дзяржавы частку М. Азіі. У 287—286 да н.э. ў саюзе з царом Эпіра Пірам падпарадкаваў сабе Македонію. Вёў безвыніковыя войны на Пн з гетамі і баспорскім царствам. Загінуў у барацьбе з б. дыядохам Селеўкам I Нікатарам, войска Л. было разбіта, а дзяржава распалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДР (Phaedrus; каля 15 да н.э., Македонія — каля 70 н.э.),
рымскі паэт-байкапісец. Раб, потым вольнаадпушчанік імператара Аўгуста. Аўтар 5 кніг «Эзопаўскіх баек» у ямбічных вершах (каля 25—55; зберагліся 134 байкі). Пазней звярнуўся да рым. рэчаіснасці, сюжэты браў з фальклору, міфалогіі, папулярных філас. дэкламацый (кінікаў, стоікаў). Асуджаў чалавечыя заганы, сац. няроўнасць. Мова Ф. простая, разлічана на «нізавога чытача». Некат. сюжэты яго баек выкарысталі Ж.Лафантэн, І.Крылоў і інш. На бел. мову яго асобныя байкі пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Федр. Бабрий: Басни. М., 1995.
Літ.:
Гаспаров М.Л. Античная литературная басня (Федр и Бабрий). М., 1971;
Борецкий М.И. Художественный мир басен Федра, Бабрия и Авиана // Новое в современной классической филологии. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́Ў (псеўд. П.Досеў) Тодар Дзімітроў
(14.2.1890, Штып, Македонія — 8.5.1977),
балгарскі філосаф, эстэтык, літ. крытык і грамадскі дзеяч. Акад.Балг.АН (1945). Замежны член. АНСССР (1947), АМСССР (1959), Герой Балгарыі. Двойчы Герой Сац. Працы Балгарыі. З 1932 працаваў у Маскве ў Ін-це гісторыі філасофіі і л-ры, праф. Ін-та чырв. прафесуры. З 1936 у Сафіі. У 1947—62 прэзідэнт Балг.АН. Адначасова ў 1948—52 і з 1960 дырэктар Ін-та філасофіі Балг.АН. Навук. працы ў галіне дыялект. і гіст. матэрыялізму, эстэтыкі, мовазнаўства, метадалогіі навукі, гісторыі балг. грамадства і філас. думкі. Даследаваў пытанні суадносін паміж філасофіяй і мастацтвам, мастацтвам і мараллю. Выступаў супраць філасофіі фрэйдызму, пазітывізму, рацыяналізму і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные философские произведения. Т. 1—4. М., 1961—63;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-СТЭФА́НСКІ МІР 1878,
папярэдні мірны дагавор паміж Расіяй і Турцыяй, які завяршыў рус.-тур. вайну 1877—78. Падпісаны 3.3.1878 у Сан-Стэфана (цяпер Ешылькёй каля Стамбула). Паводле С.-С.м.д. Чарнагорыя, Сербія і Румынія атрымлівалі поўную незалежнасць ад Турцыі, іх тэрыторыі значна пашыраны; Боснія і Герцагавіна набывалі аўтаномію ў рамках Асманскай імперыі; Балгарыя, у межы якой уключалася і гіст.Македонія, ператваралася ў падвасальнае Турцыі аўт. княства з правам выбрання сабе князя. Расія атрымлівала землі ў Закаўказзі з гарадамі Батумі, Карс, Ардаган і Баязет, а таксама страчаную ў выніку Крымскай вайны 1853—56Паўд. Бесарабію (акрамя астравоў у дэльце р. Дунай), узамен якой Румыніі перададзена Турцыяй Паўн.Дабруджа. У выніку процідзеяння вядучых еўрап. дзяржаў, асабліва Вялікабрытаніі і Аўстра-Венгрыі, С.-С.м.д. быў заменены на Берлінскім кангрэсе 1878 шматбаковым дагаворам, які быў значна менш выгадны для Расіі і Балгарыі (захавала аўтаномію, але страціла б.ч. тэрыторыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЬ Аляксандр Васілевіч (н. 16.9.1937, г. Белая Царква Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1963), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1969), засл. трэнер Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1980). Праф. (1976). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1972 трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 гал. трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе. З 1981 прэзідэнт нац. федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 — федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 віцэ-прэзідэнт Нац.алімп.к-та Беларусі. Выступаў у паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). Чэмпіён СССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970). З 1970 на Беларусі праводзіцца традыц.міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы М. (катэгорыя «Гран-пры»). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСТЫНІЯ́Н I (Justinianos; 11.5.483, Таўрысій, Верхняя Македонія — 14.11.565),
імператар Візантыі [527—565]. З сялянскай сям’і. Адукацыю атрымаў пры двары свайго дзядзькі імператара Юстына I. У сваёй палітыцы, скіраванай на ўсталяванне неабмежаванай улады імператара, абапіраўся на сярэднія слаі землеўласнікаў і рабаўладальнікаў, на хрысціянскую царкву. Кадыфікаваў рым. права, рэфармаваў дзярж. апарат, армію, узмацніў кантроль за гандлем і рамяством. Лічыў сваёй задачай аднавіць Рым. імперыю ў былых яе межах: адваяваў Паўн. Афрыку, Сардзінію, Корсіку (533—534), Італію і Сіцылію (535—555), частку Пірэнейскага п-ва (554); вёў войны з Персіяй (527—532, 540—561) і славянамі. Садзейнічаў будаўніцтву гарадоў, ваен. умацаванняў, палацаў, храмаў, у т. л.Канстанцінопальскага Сафійскага сабора. Яго поспехі былі адносныя: імперыю ахоплівалі паўстанні (самарыцян у Палесціне ў 529—530, «Ніка» ў Канстанцінопалі ў 532 і інш.), склаліся прыкметы эканам. крызісу. Пры яго пераемніках усе заваёвы Ю. страчаны.
Літ.:
Агафий Миринейский. О царствовании Юстиниана: Пер. с греч. М., 1996;
Дашков С.Б. Императоры Византии. М., 1997;
Прокопий Кесарийский. Тайная история: Пер. с греч. Мн., 1999.