ЛЕФЕ́ЎР ((Lefebvre) Марсель) (17.3.1918, г. Туркуэн, Францыя — 5.6.1944),

удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945).

Засл. лётчык Францыі. З 1938 у арміі. З 1941 у радах «Змагарнай Францыі», з 28.11.1942 у складзе авіяэскадрыллі «Нармандыя» (пазней авіяполк «Нармандыя—Нёман»), Удзельнік ВіцебскаАршанскай, Усх.-Прускай, Кёнігсбергскай аперацый. Лётчык-інструктар, камандзір эскадрыллі ст. лейтэнант Л. зрабіў 105 баявых вылетаў, правёў 30 паветр. баёў, збіў 11 самалётаў праціўніка. У баі самалёт Л. загарэўся, але ён давёў яго да свайго аэрадрома, памёр ад апёкаў.

т. 9, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАНКЕ́ВІЧ (Анатоль Ігнатавіч) (н. 11.10.1932, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

ваенны дзеяч. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. ваенны лётчык СССР (1977). Лётчык-знішчальнік. Скончыў Батайскае знішчальнае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя А.Сярова (1954), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1974). У 1954—83 камандзір авіяпалка, нам. камандуючага корпусам, арміяй, ВПС Далёкаўсх. ваен. акругі, ваен. саветнік у В’етнаме. З 1983 нам. камандуючага ВПС БВА. Асвоіў 14 тыпаў самалётаў, сярод іх 9 звышгукавых, у т. л. самалёт 4-га пакалення МІГ-29. З 1989 у запасе.

т. 2, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРАГАВО́Й (Георгій Цімафеевіч) (15.4.1921, с. Фёдараўка Карлаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1995),

савецкі касманаўт. Ген.-лейт. авіяцыі (1977), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1968), лётчык-касманаўт СССР (1968), засл. лётчык-выпрабавальнік СССР (1961). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (цяпер імя Ю.А.Гагарына; 1956). У 1964—69 у атрадзе сав. касманаўтаў. 26—30.10.1968 пілатаваў касм. карабель «Саюз-3», адпрацоўваў збліжэнне з беспілотным касм. караблём «Саюз-2». Працягласць палёту 3,95 сут. У 1972—87 нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АН СССР, залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981.

т. 3, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗУРУ́К (Ілья Паўлавіч) (20.7.1906, г. Брэст — 2.1.1989),

Герой Сав. Саюза (1937), ген.-маёр авіяцыі (1946), засл. палярны лётчык (1937). Скончыў Ваен. школу лётчыкаў (1929). У Чырв. Арміі з 1927. З 1930 лётчык, камандзір атрада Грамадз. паветр. флоту, у 1938—41 нач. Палярнай авіяцыі Галоўпаўночмаршляху (ГПМШ). Вызначыўся ў 1937 у час дастаўкі Папанінскай навук. станцыі на Паўн. полюс. У Вял. Айч. вайну камандзір авіягрупы ВПС Паўн. флоту, з 1943 камандзір авіядывізіі і нач. асобай паветр. трасы ВПС Аляска—Краснаярск, арганізоўваў перапраўку на фронт баявых самалётаў. З 1945 нач. упраўлення Палярнай авіяцыі, нам. нач. ГПМШ, нам. нач. НДІ. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1937—50.

І.П.Мазурук.

т. 9, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛЫ (Віктар Аркадзевіч) (14.1.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6.3.1983),

кампазітар, педагог, муз. публіцыст. Засл. арт. Беларусі (1955), нар. арт. Расіі (1980). Канд. мастацтвазнаўства (1935). Праф. (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929), выкладаў у ёй і Бел. кансерваторыі (1935—52). У 1957—73 гал. рэдактар час. «Музыкальная жизнь». Сярод твораў: вак.-сімф. паэма «Галодны паход» (1931), камерна-інстр. творы, у т. л. 4 санаты для фп., вак. цыклы «Вайна» і «Свяціць заўсёды», музыка да спектакляў драм. тэатра, песні. Звяртаўся да бел. паэзіі (песня «Маленькі лётчык» на верш Я.Купалы «Хлопчык і лётчык»), бел. муз. фальклору (фп. п’есы «Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і жартоўная», «Беларуская прэлюдыя»). Дзярж. прэмія СССР 1952.

Літ.:

Корев Ю. Виктор Белый. М., 1962;

В.А.Белый: Очерк жизни и творчества: Статьи: Воспоминания;

Материалы. М., 1987.

т. 3, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАДАП’Я́НАЎ (Міхаіл Васілевіч) (18.11.1899, г. Ліпецк, Расія — 11.8.1980),

савецкі лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-маёр авіяцыі (1943). Скончыў ваен.-авіяц. школу (1929). Удзельнік выратавання экіпажа парахода «Чэлюскін» (1934), паветр. экспедыцыі на Паўн. полюс (1937). У Вял. Айч. вайну камандзір авіяц. дывізіі. Дэп. Вярх. Савета СССР 1937—46.

т. 3, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́НДБЕРГ ((Lindbergh) Чарлз Огастус) (4.2.1902, г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША — 26.8.1974),

амерыканскі лётчык. Брыгадны генерал (1954). У 1927 першы ажыццявіў адзіночны беспасадачны пералёт праз Атлантычны акіян (Нью-Йорк — Парыж) за 33 гадз 12 мін на самалёце «Дух Сент-Луіса». Аўтар кнігі «Дух Сент-Луіса», прысвечанай гэтаму пералёту.

Н.К.Мазоўка.

т. 9, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́ДАЎ (Вячаслаў Дзмітрыевіч) (н. 8.1.1942, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),

савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваенна-авіяц. вучылішча (1963). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 14—16.10.1976 з В.Л.Раждзественскім здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» (як камандзір). Правёў у космасе 2 сут.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЛКАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 27.5.1948, г. Горлаўка, Украіна),

савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1985), лётчык-касманаўт СССР (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), 17.9—21.11.1985 з Г.М.Грэчкам і У.У.Васюціным здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Правёў у космасе 64,87 сут.

т. 4, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЁМІН (Леў Сцяпанавіч) (н. 11.1.1926, Масква),

савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1974), лётчык-касманаўт (1974), палкоўнік, канд. тэхн. н. (1963). Скончыў Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1956). У 1963—78 у атрадзе касманаўтаў. 26—28.8.1974 з Г.В.Сарафанавым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.

т. 6, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)