бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1973). З 1973 салістка эстрады Бел. філармоніі, з 1974 — харэагр. ансамбля «Харошкі», у 1976—94 — Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Яе творчасці ўласцівы характарнасць і артыстызм. Выконвала сола ў вял. харэагр. пастаноўках («Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца») і ў сюжэтных, пераважна жартоўных, танцах-сцэнках («Ах, якая я Ганулька», «Зязюля», «Паўлінка», «Полька-Янка», «Прысюды», «Закадычныя сяброўкі», «Таўкачыкі», «Крутуха» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕ́ЕНКА Анатоль Міхайлавіч (н. 4.2. 1930, б.в. Сітнікі, Полацкі р-н Віцебскай вобл.),
бел. самадзейны разьбяр па дрэве. Працуе пераважна ў галіне дробнай пластыкі. Аўтар кампазіцый на фальклорныя, літ., гіст. тэмы. Творы вызначаюцца смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай манерай разьбы: «Хадакі да У.І.Леніна», «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызаны» (1978), «Першае каханне» (1979), «Лявоніха» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛЁНАК Пётр Сяргеевіч (н. 22.7.1910, в.Вял. Мяхінічы Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1960). Скончыў курсы культасветработнікаў у Магілёве (1932). З 1937 саліст Ансамбля песні і танца Бел. філармоніі, у ансамблях песні і танца Адэскай і Прыбалтыйскай ваен. акруг. У 1953—73 гал. балетмайстар Дзярж.нар. хору БССР. Сярод пастановак: «На прывале», «Лянок», «Калгасная полька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Беларуская маладзёжная» і інш. Работы Акулёнка — яркі прыклад узаемаўзбагачэння нар. і прафес. харэагр. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Ігар Глебавіч (н. 6.9.1927, С.-Пецярбург),
бел. і ўкраінскі дзеяч самадз. мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Украіны (1967). Засл. дз. маст. Беларусі (1979). З 1953 працаваў у розных установах культуры Украіны, кіраваў самадз.танц. калектывамі. З 1969 кіраўнік пінскага нар. ансамбля танца «Палессе», з якім падрыхтаваў каля 50 харэагр. пастановак, у т. л. «Лявоны», «Лявоніха», «Ля ваколіцы», «Сказ пра Палессе», «Гапак», «Мэрцышор», «Брыул», якія ўвайшлі ў тэматычныя цыклы «Беларусь мая, родны край», «Памяць пакаленняў», «Народаў дружная сям’я».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТОП Яўген Аляксандравіч (н. 25.10.1939, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Скончыў Вышэйшую прафс. школу ў Ленінградзе (1973). З 1958 артыст-акрабат Бел. філармоніі, у 1959—60 артыст, у 1978—79 балетмайстар Дзярж. ансамбля танца Беларусі. У 1964—77 і з 1979 маст. кіраўнік Гродзенскага нар. ансамбля танца «Раніца». У 1987—2003 маст. кіраўнік створанага ім ансамбля «Белыя росы». Папулярызатар бел. і рус.танц. фальклору. Сярод пастановак танцы «Трапятуха», «Бульба», «Лявоніха», «Церніца», лірычны карагод «Верасы» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́ВА Антаніна Аляксееўна (24.12.1924, г. Талдам Маскоўскай вобл. — 24.7.1993),
бел. мастак кіно, жывапісец. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыла Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1951). Працавала ў Маскоўскім вышэйшым маст.-прамысл. вучылішчы, Белдзяржкіно, на камбінаце Бел.тэатр.т-ва. Мастак фільмаў: «Чэмпіён свету», «Палеская легенда» і «Пасеялі дзяўчаты лён» (эскізы касцюмаў). У 1960—70-я г. распрацоўвала нац. сцэнічныя касцюмы для ансамбляў «Песняры», «Харошкі», «Равеснік», «Раніца», «Нёман», «Палескія зоры», «Лявоніха», «Маладосць», для хору Цітовіча. Жывапісныя работы: «На рэпетыцыі» (1958), «Сябры» (1960), «Пачатак вясны» (1961), «Флёксы» (1962).
А.М.Замай.
А.Бялова. Сцэнічныя касцюмы для фальклорных калектываў. 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАНА́СЕНКА Аляксандр Рыгоравіч (н. 23.11.1911, Кіеў),
украінскі і бел. балетмайстар. Засл. арт. Украіны (1951), засл. дз. маст. Беларусі (1961). Вучыўся ў балетных студыях у Кіеве. У 1928—59 і з 1971 працаваў на Украіне (саліст балета, балетмайстар). У 1959—71 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. На аснове перапрацоўкі нац. харэаграфічных традыцый стварыў сцэнічныя варыянты бел. танцаў «Лянок», «Бычкі», «Лявоніха», «Мяцеліца». Найб. значныя пастаноўкі: аднаактовы харэаграфічны спектакль «Беларуская партызанская», «Беларуская сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Маладзёжная сюіта» і інш.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский сценический танец. Мн., 1969. С. 86—94.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЙФ Майсей Саламонавіч (4.9.1904, Мінск —23.12.1966),
яўрэйскі пісьменнік. Вучыўся ў БДУ, скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1933). У 1961—64 супрацоўнік час. «Савеціш Геймланд» («Савецкая Радзіма»). Друкаваўся з 1920. У кнігах «Вершы і паэмы» (1933), «Пралетарка, сястра мая» (1935), «Смерць або перамога» (1936) і інш. падзеі грамадз. вайны, тэмы барацьбы народаў супраць ням. фашызму, памяці пра вайну. Пісаў пра Беларусь (вершы «Беларусь», «Палессе», «Лявоніха», «Калі ласка», «Беларускі вакзал»), верш «Добры сусед» прысвяціў Я.Купалу. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў А.Зарыцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІНО́ЎСКІ Мікалай Іванавіч (5.11. 1916, в. Пірагова Нерахцкага р-на Кастрамской вобл., Расія —22.2.1991),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў Іванаўскае тэатр. вучылішча (1940). Працаваў у т-рах Расіі, Украіны, Латвіі. У 1959—82 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся рэалістычнасцю, яркімі сцэнічнымі дэталямі. Сярод роляў у Гомельскім т-ры: Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Кузьміч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Барыс Мікалаевіч («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Андрэй Ермаліцкі («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), дож Венецыі («Атэла» У.Шэкспіра), Рабурдэн («Наследнікі Рабурдэна» Э.Заля).