італьянскі асветнік, юрыст і публіцыст. Навучаўся ў езуіцкай калегіі. Д-р права. У галіне крымін. права праводзіў ідэі франц. асветнікаў. У працы «Пра злачынствы і пакаранні» (1764) упершыню даў крытычны аналіз сучаснага яму крымін. заканадаўства і яго выкарыстання на практыцы. Вял. значэнне мелі яго ідэі пра адпаведнасць пакарання ўчыненаму злачынству.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСКАЛІ́ЕЎ (Сундуткалі) (1924, с. Канстанцінаўка Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан — 24.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Аўтаматчык стралк. роты радавы І. вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага р-на: у ноч на 24 чэрв. адзін з першых уварваўся ў траншэю праціўніка і ў крытычны момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. Увекавечаны ў Мемарыяле воінскай славы на Лудчыцкай вышыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БОБРУ́ЙСКИЕ О́ТКЛИКИ»,
штодзённая грамадска-паліт. і літаратурная газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 11(24).8.1911 да 16(29).5.1912 у Бабруйску на рус. мове. Адлюстроўвала эканам., паліт., сац.-культ. пазіцыю сярэдняй і дробнай гар. буржуазіі і інтэлігенцыі пераважна з асяроддзя абруселых яўрэяў. Змяшчала звесткі пра міжнар. і ўнутранае становішча, дзейнасць урада, Дзярж. думы і разнастайныя бакі мясц. жыцця, навук.-асв. артыкулы, фельетоны, вершы і белетрыстыку. Мела літ.-крытычны і тэатр. аддзелы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЙЛЬ ((Bayle) П’ер) (18.11.1647, Карла-Бейль, дэп. Ар’еж, Францыя — 28.12.1706),
французскі публіцыст, філосаф, адзін з ранніх прадстаўнікоў франц. Асветніцтва. Праф. Седанскай акадэміі (1675—82) і Ратэрдамскага ун-та (1681—92). Яго светапогляд сфарміраваўся пад уплывам скептыцызму Мантэня, філасофіі Дэкарта, прыродазнаўчанавук. адкрыццяў 17 ст.Асн. твор «Гістарычны і крытычны слоўнік» (т. 1—2, 1695—97) паўплываў на развіццё еўрап. вальнадумства. Ад ідэі верацярпімасці Бейль прыйшоў да рэліг. скептыцызму, крытыкаваў рэліг. догматы і сцвярджаў незалежнасць маралі ад рэлігіі, распаўсюджваючы свой скептыцызм на традыц. філасофію і навуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІСТ ДА СВЯТО́ГА ПЯТРА́»,
бел. ананімны празаічны твор 2-й пал. 17 ст. Захаваўся ва ўрыўках. З’яўляецца пародыяй на жанр афіцыйнага паслання. Крытычны пафас скіраваны супраць каталіцкай веры і яе носьбіта Ярмолы Аханцэвіча Цюхая, вобраз якога зніжаны. Аўтар просіць апостала Пятра прапусціць у рай чалавека цёмнага і прымітыўнага, які па сутнасці не мае на гэта права. У творы ярка выражаны стылявыя рысы барока. Упершыню апубл. чэшскім славістам Ф.Крчэкам у польск. час. «Lud» («Народ», 1899, т. 5). Да Вял.Айч. вайны зберагаўся ў б-цы імя Асалінскіх (Львоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЫ́КУЛ (ад лац. articulus артыкул, раздзел),
1) невялікі (бывае і значны памерам) навуковы, публіцыстычны або літ.-крытычны твор у газеце, часопісе, зборніку, кнізе.
2) У праве — асобная самаст. частка нарматыўнага акта, у якой найчасцей змешчана адна юрыд. норма, адно абавязковае правіла. На Беларусі падзел нарматыўных актаў на паасобныя артыкулы практыкаваўся са старажытнасці, але тэрмін «артыкул» стаў ужывацца ва «Уставе на валокі» 1557, а потым і ў Статутах 1566 і 1588. З часам і асобныя законы пачалі называць артыкуламі.
3) У бухгалтарскім уліку і фін. планах — раздзел, які змяшчае назвы крыніц прыбытку і мэтавага прызначэння фінансавых затрат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХО́ЎСКІ (Пётр Рыгоравіч) (1799, Смаленская губ. — 25.7.1826),
расійскі рэвалюцыянер-дзекабрыст. Паручнік у адстаўцы (1821). У 1816—19 на дзеючай вайск. службе. Са снеж. 1824 у Пецярбургу. З пач. 1825 чл.Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, выступаў за ліквідацыю самаўладства, знішчэнне царскай сям’і і ўстанаўленне рэсп. ладу ў Расіі, удзельнічаў у падрыхтоўцы планаў паўстання. 14.12.1825 на Сенацкай плошчы заклікаў салдат не прысягаць Мікалаю I, забіў пецярбургскага ген.-губернатара М.А.Міларадавіча, параніў 2 афіцэраў. 15.12.1825 арыштаваны, зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У пісьмах, напісаных у зняволенні, абгрунтаваў свае паліт. погляды і даў крытычны аналіз тагачаснага дзярж. ладу Расіі. Павешаны паводле прыгавору Вярх. суда.
рускі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Мінскі радыётэхнічны ін-т (1972). Працаваў у газ. «Знамя юности», уласным карэспандэнтам АДН па Беларусі, спец. карэспандэнтам па Беларусі і Прыбалтыцы час. «Дружба народов». З 1990 — старшыня праўлення выд-ва «Паліфакт» (Мінск). У кнігах нарысаў і публіцыстыкі «Адзін практычны крок» (1983), «Дом у сельскай мясцовасці» (1985), «Дзеючыя асобы» (1986) разглядае агр. і сац. праблемы, перспектывы сучаснай вёскі. У рамане-даследаванні «Прамежкавы чалавек» (1990) — крытычны погляд на сутнасць улады ў сацыяліст. перыяд жыцця. Аўтар сцэнарыяў маст. («З юбілеем пачакаем», «Ліфт для прамежкавага чалавека») і дакумент. фільмаў. Выдавец шматтомнай серыі «Вынікі стагоддзя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́Д»,
газета, орган Бел.сял. партыі. Выдавалася з 18.8.1927 да ліп. 1929 у Вільні на бел. мове. Адлюстроўвала паліт. пазіцыю правацэнтрысцкай групоўкі ў бел.нац.-вызв. руху Зах. Беларусі. Апублікавала шэраг артыкулаў па праблемах бел.вызв. руху («Не дадзімся збіць з беларускай дарогі» М.Пронскага, «Беларускі рух і бальшавікі», «Дзе выхад?» і інш.). Надрукавала выступленне ў сейме дэпутата ад Навагрудскай акр. Я.Станкевіча, крытычныарт. «Польскае вучыцельства ў Заходняй Беларусі», нататкі пра Паўн. кірмаш і маст. выстаўку ў Вільні, рэцэнзію на падручнік С.А.Любіч-Маеўскага, ліст А.Каўша. Друкавала паэму «Новая зямля» Я.Коласа, у бел. перакладзе аповесць «Абарона зямлі» У.Рэйманта. Выйшла 25 нумароў.