ЛА́ЗАРАЎ (Васіль Рыгоравіч) (23.2.1928, с. Парошына Кытманаўскага р-на Алтайскага краю, Расія — 31.12.1990),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1973), лётчык-касманаўт СССР (1973), палкоўнік. Скончыў Саратаўскі мед.ін-т (1952), Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1954). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 27—29.9.1973 з А.Р.Макаравым здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз-12» (як камандзір); 5.4.1975 з Макаравым — субарбітальны палёт на касм.караблі «Саюз 18-1». У космасе правёў 2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЁНАЎ (Уладзімір Віктаравіч) (н. 1.2.1935, в. Гібліцы Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1976, 1980), лётчык-касманаўт СССР (1976). Канд.тэхн.н. (1981). Скончыў Усесаюзны політэхн.ін-т (1963). З 1973 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты: разам з В.Ф.Быкоўскім на караблі «Саюз-22» (15—23.9.1976), з Ю.В.Малышавым на караблі «Саюз Т-2» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-36» (5—9.6.1980). У космасе правёў 11,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РМАН ((Borman) Фрэнк) (н. 14.3.1928, г. Гэры, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1950), Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1957). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. 4—18.12.1965 разам з Дж.Ловелам здзейсніў палёт на касм.караблі «Джэміні-7». 21—27.12.1968 разам з Ловелам і У.Андэрсам ажыццявіў першы ў свеце палёт да Месяца на касм.караблі «Апалон-8». Агульная працягласць палётаў 18,7 сут. Імем Бормана названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́СМА ((Lousma) Джэк) (н. 29.2.1936, г. Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты. Скончыў Мічыганскі ун-т (1959). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і О.Гэрыятам здзейсніў палёт на мадыфікаваным касм.караблі«Апалон» і арбітальнай станцыі «Скайлэб» (двойчы выходзіў у адкрыты космас, агульны час 11,02 гадз), 22—30.3.1982 з Ч.Фулертанам — палёт на касм.караблі«Спейс шатл» («Калумбія», як камандзір). У космасе правёў 67,47 сут.
сав. касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1983, 1987), лётчык-касманаўт СССР (1983). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Э.Баўмана (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты з У.А.Ляхавым на караблі «Саюз Т-9» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (27.6—23.11.1983), з А.С.Віктарэнкам і М.А.Фарысам на караблі «Саюз ТМ-3» і арбітальным комплексе «Мір» (22.7—29.12.1987). У космасе правёў 309,7 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТАМНЫ ФЛОТ (ваен.),
сукупная назва караблёў і суднаў рознага класа з ядзернымі энергет. ўстаноўкамі. Уключаюць атамныя падводныя лодкі і надводныя караблі. Развіваецца з 1950-х г. (першая атамная падводная лодка ў ЗША здадзена ў эксплуатацыю ў 1954). Атамныя падводныя лодкі ёсць у ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, КНР. Надводныя караблі (авіяносцы, крэйсеры і інш.) уваходзяць у склад ВМС ЗША і ВМФ Расіі. Атамны флот валодае значна большым энергетычным і баявым патэнцыялам у параўнанні з караблямі такога класа са звычайнымі энергет. ўстаноўкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Уладзіслаў Мікалаевіч) (23.11.1935, Масква — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969; 1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1969). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1959). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 12—17.10.1969 з Ф.Філіпчанкам і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз-7»; 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют». Пры вяртанні на Зямлю загінуў з інш. членамі экіпажа. Правёў у космасе 28,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЦМАН (галанд. bootsman),
званне малодшага (старшынскага) каманднага саставу на караблі, непасрэдны начальнік палубнай каманды. На вял. ваенных караблях некалькі боцманаў, адзін з іх галоўны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛІСЕ́ЕЎ (Аляксей Станіслававіч) (н. 13.7.1934, г. Жыздра Калужскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969), лётчык-касманаўт СССР (1969), д-ртэхн.н. (1973). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (МВТВ) імя М.Э.Баўмана (1957). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 15—16.1.1969 з Б.В.Валынавым і Я.В.Хруновым здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз-5» (як бортінжынер), 16.1.1969 з Хруновым перайшоў праз адкрыты космас (37 мін) у касм. карабель «Саюз-4» (пілатаваў У.А.Шаталаў), на якім 17.1.1969 вярнуўся на Зямлю. 13—18.10.1969 з Шаталавым здзейсніў палёт на касм.караблі «Саюз-8» (як бортінжынер), 23—25.4.1971 з Шаталавым і М.М.Рукавішнікавым — палёт на касм.караблі «Саюз-10» (як бортінжынер). У ліпені 1975 — кіраўнік палёту па праграме «ЭПАС». З 1985 рэктар МВТВ імя Баўмана. Правёў у космасе 8,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РМСТРАНГ ((Armstrong) Ніл) (н. 5.8.1930, г. Уапаканета, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Першы чалавек, які ступіў на паверхню Месяца. Скончыў ваенна-марское вучылішча лётчыкаў (1949), ун-т Перд’ю ў г. Лафеет (1955). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. Як камандзір карабля здзейсніў касм. палёты: 16.3.1966 з Д.Скотам на караблі «Джэміні-8», 16—24.7.1969 з М.Колінзам і Э.Олдрынам на Месяц на караблі «Апалон-11». На паверхні Месяца (21.7.1969) правёў 21 гадз 36 мін 21 с, у космасе 8,6 сут. Імем Армстранга названы кратэр на Месяцы.