манумент на Вандомскай плошчы Парыжа. Пастаўлена ў 1806—10 (арх. Ж.Гандуэн і Ж.Б.Лепер) у гонар перамог Напалеона I. Вышыня 43,5 м. Выканана з бронзы непрыяцельскіх гармат і ўвенчана статуяй імператара па праекце А.Д.Шадэ. У 1814 статуя заменена выявай лілеі, у 1833 адноўлена. У 1863 заменена новай статуяй Напалеона ў адзенні рым. цэзара. Паводле дэкрэта Парыжскай Камуны ў 1871 разбурана як сімвал мілітарызму і захопніцкіх войнаў. Адноўлена ў 1875.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЯ́ТАЯ КАЛО́НА».
назва шматлікай агентуры ген. Ф.Франка Баамондэ, якая ў час грамадзянскай вайны 1936—39 у Іспаніі (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39) дзейнічала ў тыле рэсп. войск. Тэрмін «П.к.» ўзнік у кастр. 1936, калі франкісцкі ген. Э.Мола абвясціў па радыё, што мяцежнікі наступаюць на Мадрыд 4-ма калонамі, а 5-я ў рашаючы момант ударыць па рэспубліканцах з тылу. «П.к.» ўчыняла сабатаж, шпіянаж і дыверсіі, сеяла паніку. У гады 2-й сусв. вайны «П.к.» называлі нацысцкую агентуру ў розных краінах, якая дапамагала захопу гэтых краін фаш. войскамі. У наш час тэрмін «П.к.» ўжываецца ў шырокім сэнсе для абазначэння варожай агентуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗЛІ́ФТ (ад газ + англ. lift падымаць),
прыстасаванне для падымання кропельнай вадкасці сціснутым газам, што змешваецца з ёй. Сціснуты кампрэсарам газ змешваецца з вадкасцю з утварэннем газавадкаснай сумесі, якая пасля пад’ёму раздзяляецца ў сепаратары. Прадукцыйнасць да 500 м³/гадз; ккдз да 36%. Выкарыстоўваецца для пад’ёму вады (на выш. да 1000 м) і нафты (да 2000 м) з буравых свідравін з дапамогай спадарожнага газу з нафтаносных пластоў (газліфт, дзе выкарыстоўваецца атм. паветра, наз.эрліфтам), а таксама розных раствораў і вадкасцей у хім. вытв-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРКАЛУ́МНІЙ (ад лац. inter паміж + columna калона, слуп),
пралёт паміж калонамі, што стаяць побач. Пашыраны ў ордэрнай архітэктуры. Велічыня І. (пастаянная для кожнай дадзенай каланады) залежыць ад маштабаў пабудовы, характару і ордэра каланады, а таксама ад памеру і матэрыялу калон і архітрава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́НКА,
рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. і Польшчы, правы прыток р. Нараў (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34 км (у т. л. ў межах Беларусі 29 км). Пл. вадазбору 247 км². Пачынаецца каля в. Сакольнікі. Каналізавана каля 17 км рэчышча. У ніжнім цячэнні наз.Калона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧЫ́ХА,
вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыгуначная ст. на лініі Невель—Віцебск. За 24 км на Пн ад г. Гарадок, 63 км ад Віцебска. 674 ж., 277 двароў (1995). Перасоўная механізаваная калона, сепаратарны пункт. Сярэдняя школа, філіял Езярышчанскай муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЗБО́ДЗІЧЫ,
вёска ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., каля р.Калона. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдЗ ад гар. пасёлка і 12 км ад чыг. ст.Свіслач, 107 км ад Гродна. 297 ж., 122 двары (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. пагранічнікаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕДЭСТА́Л (франц. piédestal ад італьян. piedistallo ад piede нага + stallo месца),
пастамент, па-мастацку аформленая аснова, на якой устанаўліваецца твор скульптуры (статуя, група, бюст) або ваза, калона, абеліск і г.д. П. могуць мець розныя формы — геаметрычна правільныя (звычайна з выкарыстаннем арх. ордэрных элементаў, нярэдка ўпрыгожаных скульпт. рэльефам) або адвольныя (напр., П. у выглядзе натуральнага, неапрацаванага каменя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛАРТ, Паларт (Poelaert) Жазеф (21.3.1817, Брусель — 3.11.1879), бельгійскі архітэктар, прадстаўнік эклектычных стыляў у бельг. архітэктуры. Вучыўся ў Парыжы. Быў на пасадзе гар. архітэктара Бруселя. Асн. творы ў Бруселі: Калона кангрэса (1850—59, выш. 47 м), царква Нотр-Дам у Лакене (1854—72, неаготыка), Палац юстыцыі (1866—83, выш. 118), перабудаваў «Т-р дэ ла Манэ» (1855) і інш.