КЕКІЛЬБА́ЕЎ (Абіш) (н. 5.12.1939, в. Анды Мангістаўскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскіун-т (1962). Першая кніга — зб. вершаў «Залатыя промні» (1962). Зб-кі прозы «Лапік хмары» (1966), «Балады стэпаў» (1968), «Жменька зямлі» (1974), раманы «Канец легенды» (1979), «Плеяды — сузор’е надзеі» (1980) і «Перадсвітальнае змярканне» (1984, за абодва Дзярж. прэмія Казахстана 1986) вызначаюцца шматграннасцю праблематыкі, паглыбленым сац. і псіхалагічным аналізам, імкненнем да інтэлектуалізму. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, нарысаў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Ракітны.
Тв.:
Рус.пер. — Степные легенды: Повести. Роман. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛДАГАЛІ́ЕЎ (Туманбай) (н. 20.3.1935, в. Жарсу Алмацінскай вобл., Казахстан),
казахскіпаэт. Скончыў Казахскіун-т (Алма-Ата, 1956). Друкуецца з 1954. Першая кн. вершаў і паэм «Студэнцкі сшытак» (1957). У зб-ках паэзіі «Каміла» (1960), «Дачка Алатау» (1963), «Новы сшытак» (1967), «Птушкі прылятаюць» (1978), «Дваццаць пятая вясна» (1980), «Пісьмёны на сэрцы» (1981, Дзярж. прэмія Казахстана 1983), «Далёкія гады, незабыўныя людзі» (1989) і інш. гісторыя і сучаснасць, творчая праца і багацце духоўнага свету чалавека, каханне, прыгажосць і самабытнасць роднай зямлі. Многія яго вершы пакладзены на музыку. На бел. мову асобныя творы М. пераклала В.Коўтун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎЛЕ́НАЎ (Сырбай) (17.9.1922, с. Тургай Тургайскай вобл., Казахстан — 15.2.1993),
казахскіпаэт.Нар. пісьменнік Казахстана (1990). Скончыў Казахскіпед.ін-т імя Абая (1973). Друкаваўся з 1937. У зб-ках вершаў і паэм «Голас стэпаў» (1949), «Агні гары Магнітнай» (1952), «Новая вясна» (1956), «Зорныя гады» (1963), «Красавіцкі дождж» (1967), «Чырвоная арча», «Старажытнасць і маладосць» (абодва 1969; за абодва Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1971), «Восень без дажджоў» (1980), «Полымя» (1985) і інш. паэтызацыя мірнага жыцця, працы, прыгажосці роднай зямлі, матывы дружбы народаў. Аўтар кніг вершаў і апавяданняў для дзяцей. Некалькі вершаў прысвяціў Беларусі. Пераклаў на каз. мову асобныя вершы Я.Коласа. На бел. мову творы М. пераклалі Х.Жычка, А.Звонак, М.Маляўка, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Хведаровіч, А.Шымук і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАБНАСО́ПАЧНІК,
арыдна-дэнудацыйны тып рэльефу, які ўяўляе сабой узгоркі і групы ўзгоркаў (50—100 м адноснай вышыні), падзеленыя плоскімі катлавінамі і далінамі. Складзены пераважна з карэнных парод, вяршыні часта завостраныя, катлавіны з азёрамі. Утвараецца ў выніку разбурэння горных краін з неаднародным складам парод ва ўмовах кантынентальнага клімату (напр., Казахскі драбнасопачнік, Мугаджары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАМБЕ́Т УТЭМІ́САЎ (1804, Заходне-Казахстанская вобл., Казахстан — 20.10.1846),
казахскі паэт, удзельнік і натхняльнік сял. антыкаланіяльнага і антыфеад. паўстання ў 1830-я г. Аўтар песень і паэм (каля 40), тэматычна скіраваных супраць сац. і нац. несправядлівасці, дэспатызму прыгнятальнікаў. Яго творы, адметныя гуманіст. пафасам, вызначаліся лаканізмам, афарыстычнасцю, экспрэсіўнасцю вобразаў.
казахскі акцёр і рэжысёр; адзін з пачынальнікаў нац. кіно. Нар.арт.СССР (1959). З 1933 у Казахскім т-ры драмы імя Аўэзава (Алматы). З 1940 у кіно. Выканаў ролю Джамбула ў аднайм. фільме; паставіў карціны «Паэма пра каханне», «Наш мілы доктар», «Зямля бацькоў», «Канец атамана» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952 і Дзярж. прэмія Казахстана 1968. Імя. Айманава прысвоена кінастудыі «Казахфільм».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛТЫНСАРЫ́Н (Ібрай) (20.10.1841 — 17.7.1899),
казахскі педагог-асветнік, пісьменнік, этнограф. Яго намаганнямі адкрыты шэраг школ з каз. мовай навучання. Распрацаваў сістэму школьнай адукацыі; на аснове рус. графікі склаў праект каз. алфавіта, падручнікі роднай і рус. мовы для дзяцей («Пачатковы дапаможнік па навучанні кіргізаў рускай мове», 1871; «Кіргізская хрэстаматыя», 1879 і інш.). Арыгінальныя і перакладныя маст. творы Алтынсарына, змешчаныя ў падручніках, прасякнуты дэмакр. і гуманіст. ідэямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМБЕ́ТАЎ (Азербайджан Мадзіевіч) (н. 1.9.1932),
казахскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1957 рэжысёр, з 1964 гал. рэжысёр Каз.акад.т-ра драмы імя М.Аўэзава. Сярод пастановак: «Ваўчаня пад шапкай» і «Свацця прыехала» К.Мухамеджанава, «Летуценнікі» А.Абішава, «Айман Шалпан» Аўэзава, «Абай» Аўэзава і Л.Собалева, «Казы-Карпеш і Баян-Слу» Г.Мусрэпава, «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава, «Кроў і пот» паводле А.Нурпіесава і інш.Дзярж. прэмія СССР 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРГАЛІ́ЕЎ (Хамід) (н. 27.10.1916, пас. Новабагацінскі Гур’еўскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Казахстана (1986). Вучыўся ў Казахскім ун-це (1939—41). Аўтар каля 30 паэт. зборнікаў. У кнігах вершаў і паэм «Споведзь бацькі» (1947), «Дзяўчына з нашага аула» (1950), «Твая рака» (1953), «Курмангазы» (1962), «Залатая чаша» (1981; Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1982) адлюстраваў жыццё і побыт каз. народа ў розныя гіст. эпохі. Аўтар апавяданняў, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў і інш. Творы Д. перакладзены на мовы народаў свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЕ́ЕЎ (Абылхан) (1.1.1904, с. Чыжын Панфілаўскага р-на Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.11.1973),
казахскі жывапісец і акварэліст. Нар.маст. Казахстана (1944). Вучыўся ў самадз.маст. студыі М.Г.Хлудава ў Алма-Аце (1929—31) і маст. студыі пры Доме нар. творчасці ў Маскве (1933). Аўтар тэматычных карцін, партрэтаў і пейзажаў: «Аўтапартрэт» і «Дзяўчына ў блакітнай сукенцы» (абедзве 1931), «Турксіб» (1932), «Партрэт маці» (1949), «Высакагорны каток» (1954), «Кар’ер Мангыстау» (1965), серыі «Стары быт» (1940), «На зямлі казахстанскай» (1955—65).