самая высокая вяршыня Язгулемскага хрыбта, на Паміры, у Таджыкістане. Выш. 6974 м. Ледавікі (Грум-Гржымайла і інш.). Паўн.-зах. схіл знаходзіцца насупраць ледавіка Федчанкі, паўд. стромка абрываецца да даліныр. Бартанг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРГУЗІ́Н,
мясцовы халодны ўсх. або паўн.-ўсх. вецер тыпу бара, які дзьме пераважна на сярэднюю ч.воз. Байкал з боку даліныр. Баргузін. Скорасць ветру звычайна меншая за 20 м/с, працягласць — менш як суткі, часцей бывае ноччу. Значнай сілы дасягае восенню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯНХУ́,
возера на У Кітая, у правабярэжнай частцы даліныр. Янцзы. Пл. 2,7 тыс.км². Глыб. летам да 20 м (памеры і глыбіня рэзка вагаюцца, бо ў летнюю паводку частка сцёку ідзе ў р. Янцзы). У П. ўпадае р. Ганьцзян. Суднаходства. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОК-ДЫЯГРА́МА,
перспектыўны схематычны малюнак, які адлюстроўвае выразку ўчастка зямной кары. На пярэдняй і бакавой плоскасцях блок-дыяграмы адлюстроўваецца геал. будова ў верт. разрэзе, на верхнім баку — рэльеф паверхні дадзенай мясцовасці. Ілюструе сувязь рэльефу з геал. будовай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКАТА́Г, Пржавальскага хрыбет,
на З Кітая, у цэнтр.ч. Куньлуня. Даўж. каля 650 км. Выш. да 7723 м (г. Улугмузтаг). Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, пясчанікаў. Выраўнаваныя вяршыні, каменныя восыпы, галечнікава-друзавыя пустыні, азёрныя ўпадзіны, рачныя даліны. Невял. ледавікі. Адкрыты рускім падарожнікам М.М.Пржавальскім (1884).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́ХСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет М. Каўказа, у Азербайджане. Цягнецца ад р. Тэртэр да даліныр. Аракс. Выш. да 2725 м (г. Бёюк-Кірс). Складзены пераважна з асадкавых і вулканагенных парод. На схілах дубовыя лясы. Ракой Акера, што цячэ ўздоўж паўд.-зах. схілаў хрыбта, аддзелены ад Карабахскага нагор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МБЕРТА ЛЕДАВІ́К (Lambert Glacier),
найбуйнейшы ў свеце ледавік ва Усх. Антарктыдзе. Даўж. каля 450 км, шыр. ад 30—40 да 100—120 км. Пачынаецца ў паўн.ч.ДаліныМіжнар.геафіз. года. Жывіць шэльфавы ледавік Эймеры. Адкрыты аўстрал. экспедыцыяй у 1957. Названы ў гонар кіраўніка картаграфічнай службы Аўстраліі Б.П. Ламберта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМІ́РА-АЛА́Й,
горная сістэма на ПдУ Сярэдняй Азіі, у Таджыкістане, часткова ў Кіргізіі, Узбекістане і Туркменіі, якая аб’ядноўвае хрыбты на Пд ад Ферганскай даліны. Складаецца з 3 асн. частак: Гісара-Алая, Паўд.-Таджыкскіх гор і Паміра. Працягласць з З на У каля 900 км, шыр. да 400 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВА́РСКІ ЛЕС (Bayrischer Wald),
складкава-глыбавы крышт. хрыбет на ПдУ Германіі. Даўж. каля 90 км, выш. да 1121 м (г. Эйнёдрыгель). Паверхня згладжаная, з асобнымі завостранымі вяршынямі. Паўн.-ўсх. схілы адносна пакатыя, паўд.-заходнія стромка спадаюць да даліныр. Дунай. Да выш. 800 м укрыты ялова-букавымі, вышэй — ялова-піхтавымі лясамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРА́ЛА-АНТАРКТЫ́ЧНАЕ ПАДНЯ́ЦЦЕ,
падводнае падняцце ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага акіяна. Злучае паўд.ч. Цэнтральнаіндыйскага хр. з Паўднёва-Ціхаакіянскім падняццем. Даўж. каля 6000 км, шыр. да 800 км, найменшая глыбіня над грэбенем 1145 м. Восевая зона падняцця мае горны рэльеф, месцамі выяўлены «рыфтавыя даліны». Паверхня ўкрыта пераважна вапняковымі алеўрыта-гліністымі глеямі.