лінія, якая вызначае межы дзяржаўнай тэрыторыі. Устанаўліваецца на падставе пагаднення паміж сумежнымі дзяржавамі пры дапамозе дэлімітацыі граніц з наступнай дэмаркацыяй граніц. Граніцы дзяржаўныя марскія аддзяляюць тэрытарыяльныя воды дзяржавы ад адкрытага мора ці ад тэр. вод інш. дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КУТА (Cúcuta),
горад на Пн Калумбіі каля граніцы з Венесуэлай. Адм. ц. дэпартамента Паўн. Сантандэр. Засн. ў 1733. 450 тыс.ж. (1992). Гандл. цэнтр на адгалінаванні Панамерыканскай шашы. Прам-сць: паліграф., тэкст., харчасмакавая. Цэнтр раёна вытв-сці кавы і тытуню. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РА (лац. Mira літар. дзіўная),
Омікрон Кіта, пераменная зорка экватарыяльнага сузор’я Кіта; першая зорка, у якой выяўлена пераменнасць бляску (1596). Граніцы змены бляску ад 10,1 да 2 зорнай велічыні, перыяд каля 331,5 сут. Звышгігант, у папярочніку ў 400 разоў большы за Сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАСТО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войскаў 2-га Бел. фронту (ген.-палк. Г.Ф.Захараў) 5—27 ліп.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 3, 49, 50, 4-я паветраныя арміі. Задача аперацыі — без аператыўнай паўзы развіць наступленне ў напрамку на Навагрудак, Ваўкавыск, Беласток, завяршыць разгром рэшткаў 4-й і 9-й ням. армій, выйсці да граніцы з Усх. Прусіяй і Польшчай. У ходзе аперацыі адбіты спробы праціўніка вырвацца з акружэння з т.зв. мінскага «катла» ў паўд. і паўд.-зах. напрамках, вызвалены Дзяржынск, Навагрудак, Зэльва, Масты, Ваўкавыск, Гродна, Беласток, фарсіраваны Свіслач і Нёман, сав. войскі выйшлі на подступы да граніцы з Усх. Прусіяй, пачалося вызваленне паўн.-ўсх. раёнаў Польшчы. 11 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Ваўкавыскіх», 17 — «Гродзенскіх», 24 — «Беластоцкіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДО́Н (франц. cordon),
1) расцягнутае размяшчэнне войск невял. атрадамі ўздоўж пэўнай лініі або дзярж.граніцы.
2) Пагранічны або загараджальны атрад і месца яго размяшчэння. З 1835 ніжэйшае звяно (падраздзяленне) рас. пагранічнай аховы. Назва К. захавалася ў франц. і некат. інш. арміях. Часам К. называюцца пасты аховы лесу і запаведнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАТЫ́НСКІ (Міхаіл Іванавіч) (каля 1510 — 12.6.1573),
рускі палкаводзец, князь, баярын. Вызначыўся ў 1552 пры ўзяцці Казані, у 1550—60-я г. перыядычна кіраваў рус. арміяй на паўд.граніцы. Летам 1572 разбіў крымскіх татараў у бітве пры Моладзях (непадалёку ад Масквы). У 1573 арыштаваны па лжывым даносе, абвінавачаны ў здрадзе і закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-КРЫСТО́БАЛЬ (San Cristóbal),
горад на З Венесуэлы, каля граніцы з Калумбіяй. Адм. ц. штата Тачыра. Засн. ў 1561. Каля 400 тыс.ж. (2000). На адгалінаванні Панамерыканскай шашы, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна, найважнейшага ў краіне па зборы кавы. Прам-сць: цэм., тэкст., гарбарна-абутковая, харчасмакавая. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Мацей) (6.8.1715, былая в. Гембулы Лідскага пав. Віленскага ваяв. — 24.2.1760),
педагог, гісторык-архівіст, прававед. Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў у ордэн піяраў (1730, святар з 1732) і займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. З канца 1740-х г. рэктар піярскага калегіума ў Вільні, заснаваў школу з асобным інтэрнатам для шляхецкай моладзі. У 1748 як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах і б-ках Германіі, Францыі, Галандыі, дзе сабраў шмат гіст. і дыпламат. дакументаў. Запланаваў выданне збору міжнар. трактатаў «Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага», выйшлі 3 тамы (т. 1, 1758, т. 4, 1764, т. 5, 1759). Нявыдадзеныя матэрыялы захоўваюцца ў Рас.нац. б-цы ў Пецярбургу. Выдаў збор дакументаў «Граніцы Польскага каралеўства і Вял.кн. Літоўскага» (1758) па размежаванні дзярж.граніцыВКЛ з Польшчай у сярэдзіне 16 ст. Зборнікі Д. як гіст. крыніца не страцілі свайго значэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХУКЕЛА́Т,
заказнік на ПдУ Ірана, каля граніцы з Пакістанам, на прыбярэжнай раўніне Гермсір. Засн. Ў 1971. Пл. 395 тыс.га. Месцы росту веернай і фінікавай пальмаў, зараснікі тамарыску, акацый, мангравая і галафітная расліннасць. Ахова балотнага кракадзіла, шэрага варана, зялёнай марской чарапахі; трапляюцца джэйран, мангуст. Месца жыхарства і гнездавання шматлікіх (каля 200) відаў птушак.