горнакліматычны курорт у Грузіі. Непадалёку ад курорта Баржомі, на Бакурыянскім плато на выш. 1700 м. Умераны клімат, сонечнае лета, мяккая зіма з вял. колькасцю сонечных дзён і ўстойлівым снегавым покрывам (снежань—красавік), хвойная расліннасць спрыяюць лячэнню бранхіяльнай астмы і інш. хвароб органаў дыхання, аздараўленчаму і прафілактычнаму адпачынку. Санаторыі, пансіянаты, турбазы, гасцініца. Батанічны сад, горнае возера. Цэнтр гарналыжнага спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́БЖЭ (Zabrze),
горад на Пд Польшчы, у Катавіцкім ваяв., у Верхнесілезскай агламерацыі. Вядомы з 1243. 202 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Здабыча каменнага вугалю, вытв-сць коксу, стальных канструкцый, кабелю, горнае машынабудаванне, металаапр., радыёэлектронная, дрэваапр., шкляная, гумавая, харч.прам-сць. Навук. ўстановы АН Польшчы. Тэатр, Дом музыкі і танца, музеі — гарадскі і вугальнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЫ́ РОГ,
горад на Украіне, раённы цэнтр у Днепрапятроўскай вобл., каля сутокаў рэк Інгулец і Саксагань. Засн. ў 1775, горад з 1919. 711 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел. Цэнтр Крыварожскага жалезаруднага басейна. Камбінаты: горна-абагачальныя, металургічны; коксахім. з-д; машынабуд. (горнае абсталяванне), лёгкая, харч., буд.матэрыялаў прам-сць. 2 ВНУ. Муз.-драм. т-р.Гіст.-краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГО́Р’Е,
вялізнае горнае падняцце, дзе спалучаюцца плато, горныя хрыбты і горныя масівы, якія нярэдка чаргуюцца з шырокімі міжгорнымі катлавінамі. Для Н. характэрны значныя абсалютныя вышыні і параўнальна невял. адносныя перавышэнні. Пашыраны ў Азіі (Тыбецкае, Іранскае, Армянскае), Амерыцы (Мексіканскае, Цэнтральнаандыйскае), Афрыцы (Ахагар, Эфіопскае, Тыбесты). Тэрмін «Н.» часам ужываюць як сінонім высока ўзнятых плато (без узвышаных над імі горных хрыбтоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНЬНІ́Н,
горад на Пд Кітая. Адм., прамысл., навук. і культ. цэнтр Гуансі-Чжуанскага аўт. раёна. 1,1 млн.ж., з прыгарадамі 2,6 млн.ж. (1992). Трансп. вузел. Порт на р. Юцзян (Сіцзян). Цэнтр важнага с.-г. раёна. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, маш.-буд. (рачныя судны, станкі, горнае абсталяванне, с.-г. машыны), хім., харч. (мясакамбінат, млыны, цукр. з-ды), лёгкая, папяровая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ ВО́СТРАЎ (South Island),
самы вялікі востраў Новай Зеландыі. Ад Паўночнага в-ва аддзелены пралівам Кука, ад в-ва Сцьюарт — прал. Фова. Пл. 150,5 тыс.км². Амаль увесь в-аў заняты Паўд, Альпамі (г. Кука, 3764 м — найвыш. пункт краіны). На У — Кентэрберыйская раўніна — гал. земляробчы раён, на ПдЗ — нізіна Саўтленда і горнае плато Атага (1200—1300 м). Клімат субтрапічны, марскі, на крайнім Пд умераны. Гал. горад — Крайстчэрч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКША́Й (Іосіф Іосіфавіч) (2.10.1891, г.п. Кабылецкая Паляна Закарпацкай вобл., Украіна — 19.10.1975),
украінскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Скончыў Акадэмію выяўл. мастацтваў у Будапешце (1914). У 1927 заснаваў (з А.Эрдэлі) першую ў Закарпацці Ужгарадскую маст. школу. Асн. творы: «Ужгарадскі замак» (1931), «Партрэт верхавінца» (1934), «Возера ў гарах» (1946), «Горнае возера Балцатул» (1955), «Каля млына» (1956), «Сінявірскія паданні» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСТЫСУ́,
бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Азербайджане. Размешчаны на паўн.-зах. схілах Карабахскага нагор’я, у глыбокай цясніне каля прытока Куры, на выш. амаль 2000 м.
Тэрмальныя мінер. воды (крыніцы вядомыя з 12 ст), горнае паветра, устойлівы мяккі клімат, інтэнсіўная сонечная радыяцыя ствараюць умовы для лячэння хвароб страўніка, кішэчніка, жоўцевых шляхоў, печані, нырак, парушэнняў абмену рэчываў і інш. Крыніцы халодных радонавых вод выкарыстоўваюць пры хваробах перыферычнай нерв. сістэмы, сасудаў і сэрца, органаў руху і апоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЬМІ́Н,
горад на ПдЗ Кітая, адм. і галоўны эканам. цэнтр прав. Юньнань.
Узнік у 1 ст. пад назв. Цзяньлін. 1560 тыс.ж., з прыгарадамі 3750 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, горнае, аўтамабільнае, электроннае машынабудаванне, хім. (у т. л. азотныя ўгнаенні), тэкст., лёгкая, буд. матэрыялаў, гарбарна-абутковая, харчовая. Старажытная саматужна-рамесніцкая вытв-сць дываноў і лямцавых вырабаў. Філіял АН. Ун-т, політэхн.ін-т. Бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ А́ЗІЯ,
прыродная вобласць у Азіі. Уключае п-аў Індастан з суседнімі астравамі, Інда-Гангскую раўніну і яе горнае абрамленне (паўд. схілы Гімалаяў, Гіндукуша, паўд.-ўсх. ўскраіну Іранскага нагор’я). Пл. 4,5 млн.км². Нас. каля 1300 млн.чал. (1999), Прыродная расліннасць: трапічныя лясы, саванны, на З участкі пустынь і паўпустынь. На раўнінах пераважае арашальнае земляробства. На тэр. П.А. знаходзяцца дзяржавы: Індыя, Пакістан, Бангладэш, Непал, Бутан, Шры-Ланка і Мальдывы; зрэдку ў склад П.А. ўключаюць Паўднёва-Усходнюю Азію.