Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎНІЦТВА,
галіна сельскай гаспадаркі, што ўключае пладаводства, вінаградарства, вырошчванне гароднінных, лек., дэкар., трапічных і субтрапічных культур. Часта ўжываецца як сінонім пладаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІГРАНАЛО́ГІЯ (ад філігрань + ...логія),
галіна палеаграфіі, якая вывучае вадзяныя знакі — філіграні і фабрычныя штэмпелі на паперы для вызначэння сапраўднасці гіст. дакументаў і іх датавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЧАКГаліна Барысаўна (н. 19.12.1933, Масква),
руская актрыса, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Школу-студыю імя У.І.Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ (1955). З 1956 у Маскоўскім т-ры «Сучаснік» (з 1972 гал. рэжысёр). Характарная актрыса. Сярод роляў: Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Нюрка-Хлебарэзка («Вечна жывыя» В.Рогава), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.Олбі). Як рэжысёр асн. ўвагу аддае працы з акцёрамі, дамагаючыся сац. і псіхал. дакладнасці, яе спектаклі адметныя завостраным сцэн. малюнкам, сакавітымі камедыйнымі і драм. фарбамі: «Тры сястры» А.Чэхава (1982), «Зоркі на ранішнім небе» А.Галіна (1988), «Круты маршрут» паводле Я.Гінзбург (1989), «Анфіса» Л.Андрэева (1991), «Пігмаліён» Б.Шоу (1995). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯРУ́ДНЫХ БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна прамысловасці, спецыялізаванай на здабычы, драбленні і абагачэнні буд. каменю, здабычы друзу, жвіру, буд. пяску. На Беларусі як прамысл.галіна пачала фарміравацца пасля Вял.Айч. вайны з буд-вам спецыялізаваных прадпрыемстваў. Аб’ядноўвае больш за 350 прадпрыемстваў, найбуйнейшыя з іх Мікашэвіцкае прадпрыемства«Граніт», Заслаўскі і Аршанскі драбільна-сартавальныя з-ды, Смаргонскі драбільна-сартавальны гідрамеханізаваны ’з-д. Аснова сыравіннай базы — радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу і буд. каменю. Прадукцыя выкарыстоўваецца як напаўняльнік для вытв-сці бетону, жалезабетону, пры буд-ве і рамонце чыгункі, дарог з цвёрдым пакрыццём, меліярац. сістэм і інш.Гл. таксама Адкрытая распрацоўка радовішчаў, Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць.
Да арт.Нярудных будаўнічых матэрыялаў прамысловасць. Здабыча граніту на Мікашэвіцкім радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯВО́ДСТВА,
вытворчасць прадукцыі палявых культур (збожжавых, тэхн., кармавых і інш.); галінараслінаводства. Адна з найб. механізаваных с.-г. галін. Спалучае вырашэнне нар.-гасп. і навук. задач земляробства, грунтуецца на дасягненнях аграноміі, глебазнаўства, біялогіі і селекцыі с.-г. раслін і інш. Забяспечвае насельніцтва харч. прадуктамі, лёгкую, харч. і інш. прам-сці сыравінай, жывёлагадоўлю кармамі.
Як галіна практычнай дзейнасці чалавека П. бярэ пачатак ад прымітыўных форм земляробства ў эпоху першабытна-абшчыннага ладу. З развіццём грамадскіх вытв. адносін, што суправаджалася ўкараненнем у с.-г. вытворчасць больш дасканалых сістэм земляробства, П. набывала ролю магутнага фактару ўздзеяння на прыроду (ператварэнне прыродных зямель у с.-г. ўгоддзі, замяшчэнне натуральных біягеацэнозаў культурнымі, хімізацыя, меліярацыя і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць міжнар. прававых норм, якія рэгламентуюць статус дыпламатычных прадстаўніцтваў і супрацоўнікаў у дзейнасці па падтрымцы афіц. зносін з інш. дзяржавамі ці з міжнар. арг-цыямі; галінаміжнар.публічнага права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁТЭЛЕМЕХА́НІКА,
галінатэлемеханікі, у якой для перадачы каманд кіравання і кантрольнай (вымяральнай і сігнальнай) інфармацыі выкарыстоўваюцца каналы радыёсувязі. Кіраванне стацыянарнымі аб’ектамі (напр., эл. падстанцыямі, метэастанцыямі, ірыгацыйнымі сістэмамі) ажыццяўляецца пераважна па радыёрэлейных лініях сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАСМА́НІЯ (Tasmania),
штат Аўстраліі. Займае в-аўТасманію і прылеглыя а-вы. Пл. 68,3 тыс.км². Нас. 473,5 тыс.чал. (1997), пераважна англа-аўстралійцы, невял. колькасць выхадцаў з Вялікабрытаніі і інш.еўрап. краін. Абарыгены-тасманійцы не захаваліся, ёсць невял. група метысаў. Адм. і прамысл. ц., галоўны порт — г.Хобарт. Гал.галіна гаспадаркі — прамысловасць. Здабыча медных, жал., цынкавых, свінцовых, алавяных руд, золата, серабра, каменнага вугалю. На базе багатых гідрарэсурсаў развіты энергаёмістыя галіны (атрыманне электралітнай медзі, цынку, свінцу, кадмію, кобальту, аксіду тытану, алюмінію, ферамарганцу). Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай, тэкст., харч., цэм., дрэваапр. прам-сці. Лесанарыхтоўкі. Гал.галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля (каля 4 млн. авечак, 1 млн. галоў буйн. раг. жывёлы). У земляробстве пераважае вырошчванне кармавых культур, агародніны. Садоўніцтва. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.