нацыя, асн. насельніцтва Камбоджы (8,6 млн.чал.). Агульная колькасць 10,35 млн.чал. (1992). Жывуць таксама ў В’етнаме (950 тыс.), Тайландзе (700 тыс.), ЗША (15 тыс.), Канадзе (15 тыс.), Аўстраліі (9 тыс.). Гавораць на кхмерскай мове. Вернікі — будысты (хінаяна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНА́НГ (Đa Nãng),
горад у цэнтр.ч. В’етнама. Адм. ц. правінцыі Куангнам-Дананг. Каля 450 тыс.ж. (1995). Буйны порт у бухце Дананг Паўднёва-Кітайскага м., чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: металаапр., гумавая, хім., буд. матэрыялаў, баваўняная, харчовая. Музей. У час вайны ЗША у В’етнаме (1964—1973) у Д. размяшчалася буйная амер. база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГМІ́,
абшчына ў Паўд.В’етнаме, дзе ў час в’етн. вайны (1964—73) амер. салдаты ў ходзе антыпартыз. аперацыі 16.3.1968 забілі каля 500 мірных жыхароў. Масавае забойства ў С. негатыўна паўплывала на знешнепаліт. пазіцыю ЗША і актывізавала антываен. настроі. 11—12.7.1972 у Мінску адбылася міжнар. сустрэча прыхільнікаў міру пад дэвізам «Няхай ніколі не паўтарыцца трагедыя Хатыні, Лідзіцы, Арадура, Хірасімы, Сангмі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЙФО́Н (Наі Phong),
горад у В’етнаме, у дэльце р. Хангха (Чырвоная), у зал. Бакбо Паўд.-Кітайскага мора. З прыгарадамі складае асобную адм.-тэр. адзінку. Засн. ў 1870-х г. 1,3 млн.ж. (1984). Трансп. вузел. Буйны марскі порт на ПнУ В’етнама і важны гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: суднабудаванне, харчасмакавая, лёгкая, цэм., судна-, аўта- і інш. рамонтныя прадпрыемствы. Рыбалоўства. Традыц. рамёствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КСАН (Nixon) Рычард Мілхаўс (9.1.1913, Іорба-Лінда, штат Каліфорнія, ЗША — 22.4.1994),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў (1937) ун-т Дзьюка (г. Дарэм), займаўся юрыд. практыкай. У 1942—46 афіцэр ВМС. З 1947 чл. палаты прадстаўнікоў ад Рэсп. партыі, у 1951—53 сенатар. У 1953—61 віцэ-прэзідэнт ЗША у адміністрацыі Д.Д.Эйзенхаўэра. У 1969—74 прэзідэнт ЗША ад Рэсп. партыі. Урад Н. палепшыў адносіны з Кітаем (1972), падпісаў Парыжскае пагадненне 1973 пра спыненне вайны і аднаўленне міру ў В’етнаме (з 1969 паводле дактрыны Н. аб «в’етнамізацыі» вайны паступова скарачаўся амер.ваен. кантынгент у Паўд.В’етнаме), заключыў шэраг дагавораў і пагадненняў з СССР пра абмежаванне стратэг. узбраенняў, прадухіленне ядз. вайны, супрацоўніцтва ў розных галінах навукі, тэхнікі, культуры (1972—74) і інш. У час афіц. візіту ў СССР 1.7.1974 наведаў Мінск. 9.8.1974 добраахвотна пайшоў у адстаўку (першы выпадак у гісторыі ЗША) перад пагрозай імпічменту з-за паліт. скандалу па справе «Уотэргейт». У 1974 амнісціраваны прэзідэнтам Дж.Фордам. Аўтар кніг «Мемуары» (1978), «Ніякіх больш В’етнамаў» (1985), «1999: перамога без вайны» (1988) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — На арене: Воспоминания о победах, поражениях и возрождении. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ (Ali) Махамед [сапр.Клей (Clay) Касіус; н. 17.1.1942, г. Луісвіл, штат Кентукі, ЗША], амерыканскі спартсмен (бокс). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1960, Рым) у паўцяжкай вазе. На прафес. рынгу з 1961. Абсалютны чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у цяжкай вазе (1964); 9 разоў адстойваў гэта званне. За адмову ваяваць у В’етнаме ў 1968 пазбаўлены чэмпіёнскага тытула. У 1974 і 1978 вяртаў званне абс. чэмпіёна свету. Удзельнік руху за грамадзянскія правы неграў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВАНАЗЁМЫ,
тып глеб, які ўтвараецца пад шыракалістымі лясамі вільготных субтропікаў і часткова пад трапічнымі саваннамі ва ўмовах прамыўнога воднага рэжыму. Для іх характэрны яркая чырванаватая ці аранжавая афарбоўка, высокая наяўнасць аксідаў жалеза і алюмінію, нізкая крэменязёму і асноў, добрая гумуснасць (6—9%), але збедненасць пажыўнымі рэчывамі, кіслая ці слабакіслая рэакцыя глебавага раствору. Выкарыстоўваюцца для вырошчвання чаю, тытуню, цытрусавых культур, вінаграду. Пашыраны ў Грузіі, Італіі, Іспаніі, Азербайджане, Кітаі, Японіі, В’етнаме, ЗША, Бразіліі, Аўстраліі, Афрыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙЕНБА́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1930,
нацыянальна-вызваленчае паўстанне в’етн. салдат франц.калан. арміі. Падрыхтавана членамі Нац. партыі В’етнама (НПВ), якія апасаліся поўнага разгрому партыі калан. ўладамі. 9 лют. група стралкоў (200 чал.) ваен. форта Йенбай на беразе Хангхі (Чырв. ракі) у Паўн.В’етнаме захапіла некалькі казармаў, вакзал і інш. аб’екты. Да 15 лют. паўстанне пашырылася на суседнія раёны; адначасова адбылося ўзбр. выступленне ў г. Ханой. Задушана французамі 18 лют. 26 удзельнікаў пакараны смерцю, 33 чал. засуджаны на пажыццёвую катаргу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДАКІТА́Й ФРАНЦУ́ЗСКІ,
назва французскіх каланіяльных уладанняў у Паўд.-Усх. Азіі з 1880-х г. да сярэдзіны 20 ст. Займаў тэр.ўсх. часткі п-ва Індакітай, уключаў тэр. В’етнама (пратэктараты Анам і Танкін, калонія Кахінхіна), Камбоджы і Лаоса. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны яп. войскамі, на тэр. В’етнама дзейнічала франц.калан. адміністрацыя. У выніку перамогі Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 у В’етнаме абвешчана Дэмакр. Рэспубліка В’етнам (адстаяла незалежнасць у ходзе Індакітайскай вайны 1946—54). У 1953 суверэннай дзяржавай стала Камбоджа, у 1954 — Лаос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНКЕ́ВІЧ Анатоль Ігнатавіч (н. 11.10.1932, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
ваенны дзеяч. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. ваенны лётчык СССР (1977). Лётчык-знішчальнік. Скончыў Батайскае знішчальнае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя А.Сярова (1954), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1974). У 1954—83 камандзір авіяпалка, нам. камандуючага корпусам, арміяй, ВПС Далёкаўсх. ваен. акругі, ваен. саветнік у В’етнаме. З 1983 нам. камандуючага ВПСБВА. Асвоіў 14 тыпаў самалётаў, сярод іх 9 звышгукавых, у т. л. самалёт 4-га пакалення МІГ-29. З 1989 у запасе.