ТАБА́ГА (Tobago),
востраў у Атлантычным ак., у складзе дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 300 км². Нас. каля 40 тыс. чал. (2000). На ПнУ горы (выш. да 579 м), складзеныя з вулканагенных парод, на ПдЗ нізіннае вапняковае плато. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Вечназялёныя лясы. Гал. горад — Скарбара. Адкрыты Х.Калумбам у 1498.
т. 15, с. 365
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс. км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым. Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.
т. 3, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЯ БРЫТА́НІЯ (New Britain),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вялікі ў Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад дзярж. Папуа — Новая Гвінея. 36,6 тыс. км². Нас. 312 тыс. чал. (1990). Рэльеф горны, выш. да 2300 м (дзеючы вулкан Улавун). Клімат экватарыяльны вільготны. Вільготныя экватарыяльныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы, какавы, кавы. Гал. горад і порт — Рабаул.
т. 11, с. 363
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛІКО́З (ад лац. silex крэмень),
захворванне лёгкіх, якое развіваецца пры ўдыханні пылу з утрыманнем свабоднага двухвокісу крэмнію; найб. пашыраны і цяжкі від пнеўмаканіёзу. У рабочых гарнаруднай, машынабуд. прам-сці, тых, хто працуе на вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, апрацоўцы граніту, прафесійная хвароба. Прыкметы С.: задышка, кашаль (сухі і вільготны), боль у грудзях. Лячэнне комплекснае.
т. 14, с. 379
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́АПСАЛУ,
кліматагразевы курорт у Эстоніі, на беразе Хаапсалускага заліва Балтыйскага мора. Засн. ў 1825. Клімат умераны, вільготны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асн. прыродныя лек. фактары: марская сульфідная глеевая гразь, мяккі клімат; таксама марскія, вуглякіслыя і інш. ванны і душы. Лечаць хваробы органаў апоры і руху, стрававання, нерв. сістэмы. Санаторый, курортная паліклініка, водагразелячэбніца.
т. 16, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКВАТАРЫЯ́ЛЬНЫ КЛІ́МАТ,
гарачы і вільготны клімат, які ахоплівае раёны каля экватара (5—10° на Пн і Пд). Характарызуецца панаваннем экватарыяльнага паветра, раўнамерным размеркаваннем т-ры (24—28 °C), вял. колькасцю ападкаў (больш за 1500 мм на раўнінах і 6000—10 000 мм на горных схілах). Пераважаюць натуральныя ландшафты — вільготныя экватарыяльныя лясы.
т. 18, кн. 1, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНУ́А-ЛЕ́ВУ (Vanua Levu),
вулканічны востраў у Ціхім ак., у Меланезіі, у групе а-воў Фіджы. Пл. 5,5 тыс. км². Гарысты (выш. да 1031 м); патухлыя вулканы. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны вільготны. Вільготныя трапічныя лясы, участкі саваннаў. Плантацыі цукр. трыснягу, рысу, бананаў, бавоўніку, какосавых пальмаў. Лесанарыхтоўкі. Гал. горад — Ламбаса. Адкрыты галандскім мараплаўцам А.Тасманам у 1643.
т. 3, с. 504
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛБЕРТА АСТРАВЫ́ (Gilbert Islands),
група з 16 каралавых атолаў у зах. ч. Ціхага ак., у Мікранезіі, у складзе дзяржавы Кірыбаці. Пл. 264 км². Нас. каля 52 тыс. чал. (1980). Клімат экватарыяльны, гарачы і вільготны. Вырошчванне какосавай пальмы, гародніны, садавіны. На атоле Тарава — г. Баірыкі, сталіца дзяржавы. Названы ў гонар англ. капітана Дж.Гілберта, які наведаў астравы ў 1788.
т. 5, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́,
бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хонсю, на Пн ад Токіо, у даліне р. Дая. Клімат марскі, вільготны, мусонны. На схілах г. Насу — гарачыя (да 65 °C) крыніцы гідракарбанатна-сульфатна-кальцыевых вод, якія выкарыстоўваюць для ваннаў пры захворваннях органаў апоры і руху, скуры. Размешчаны ў аднайменным нац. парку. Цэнтр турызму.
т. 11, с. 344
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА АСТРАВЫ́ (Admiralty Islands),
група вулканічных і каралавых астравоў на З Ціхага ак., у Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад Папуа—Новая Гвінея. Пл. 2072 км². Нас. 33,3 тыс. чал. (1978), папуасы. Выш. да 719 м. Найб. значны в-аў Манус (1,6 тыс. км²). Клімат трапічны, вільготны. Плантацыі какосавых пальмаў. Рыбалоўства. Гал. горад — Ларэнгау. Адкрыты ў 1527—29 ісп. мараплаўцам А.Сааведра.
т. 1, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)