вёска ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 4 км на ПдУ ад Валожына, 71 км ад Мінска, 22 км ад чыг. ст.Валожын. 388 ж., 136 двароў (1995). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЕ́ЛЛЕ,
вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Валожын. Цэнтр Гаранскага с/с і саўгаса. За 24 км на З ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Беларусь. 1221 ж., 430 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІНА́-БАЯ́РСКАЯ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Узбалацкага с/с і калгаса. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст.Валожын, 80 км ад Мінска. 277 ж., 112 двароў (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Свята-Георгіеўская царква (1868).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧЫ́,
вёска ў Залескім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 60 км на У ад г.Валожын, 60 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 435 ж., 166 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДНІКІ́,
вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр камунальна-унітарнага прадпрыемства «Крыніца». За 35 км на ПдУ ад горада і 52 км ад чыг. ст.Валожын, 65 км ад Мінска. 317 ж., 118 двароў (2001). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВІЦА,
вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калект. гаспадаркі добраахвотна аб’яднаных сялян. За 29 км на ПдУ ад горада і 46 км ад чыг. ст.Валожын, 70 км ад Мінска. 442 ж., 159 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДБЯРЭ́ЗЬ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на ПнЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст.Валожын, 95 км ад Мінска. 354 ж., 126 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРША́І,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Валожын — Івянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 31 км ад чыг. ст.Валожын, 63 км ад Мінска. 678 ж., 270 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Цэнтр рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АС. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Юрыя і Маці Божай (1933).
Вядома з 1492 як сяло, уласнасць касцёла. У 1539 мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 уласнасць І.Ражэрсона, у-1858 — В.Тышкевіча. У 1897 сяло, цэнтр воласці Мінскага пав., 391 ж., 59 двароў, царква, нар. вучылішча, аптэка, крама, хлебазапасны магазін, карчма, маёнтак. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Стаўбцоўскага, з 1926 — Валожынскага пав. Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР. З 12.10.1940 цэнтр сельсавета Валожынскага р-на.
М.Б.Батвіннік.
Вёска Пяршаі. Касцёл святога Юрыя і Маці Божай. 1933. Фота 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРЭ́ЗЗЕ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад горада і 5 км ад чыг. ст.Валожын, 87 км ад Мінска. 423 ж., 180 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква (1867). Каля вёскі Забрэзскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЛЬНІКІ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Івянец — Ракаў. Цэнтр сельсавета. За 38 км на ПдУ ад г.Валожын, 47 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Беларусь. 240 ж., 93 двары (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — капліца-пахавальня (2-я пал. 19 ст.).