ЧАРАНКЕ́ВІЧ Сяргей Мікалаевіч (н. 20.7.1942, в. Палянічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік і біяфізік. Д-рбіял.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1964), дзе і працуе (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па біяфізіцы клетак, спектраскапіі біяпалімераў, біячыпах, клетачнай інфарматыцы, малекулярнай медыцыне. Распрацаваў тэорыю сігнальнай ролі актыўных форм кіслароду ў клетках, выявіў люмінесцэнтныя ўласцівасці нуклеінавых к-т і ліпідаў. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.:
Агрегация тромбоцитов: методы изучения и механизмы. Мн., 1990 (разам з А.Б.Самаль, Н.Ф.Хмарай);
Фотобиология и мембранная биофизика. Мн., 1999 (у сааўт.);
Chemiluminescence at the tum of the millenium — an indispensable tool in modem chemistry, biochemistry and medicine. Dresden, 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАТО́ЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч (н. 25.10.1939, Мінск),
бел.біяфізік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі (з 1985 дырэктар), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па вывучэнні структурна-мембранавых механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэптарных рэакцый, ролі іонаў кальцыю ў механізмах фотатрансдукцыі жывёльных і раслінных сістэм.
Тв.:
Введение в молекулярную фотобиологию. Мн., 1971 (разам з С.В.Коневым);
Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (з ім жа);
Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн., 1986 (з ім жа);
Транспорт ионов в фоторецепторной клетке. Мн., 1990 (разам з У.І.Хаўратовічам, Л.А.Баранавай);
Фитохром — регуляторный фоторецептор растений. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЕЎ Сяргей Васілевіч (н. 19.1.1931, в. Локаць Брасаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-біяфізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-рбіял.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1959 у Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1967 заг. лабараторыі ў Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фатоніцы бялкоў, структурных перабудовах бялкоў і біямембран, кааператыўнасці арганізацыі біямембран і іх напружанага метастабільнага стану, вывучэнні ролі структурнай дынамікі спалучальных мембран у рабоце электроннатрансп. ланцуга мітахондрый, мембраннага рэгулявання фізіял. працэсаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (разам з І.Дз.Валатоўскім);
Структурная лабильность биологических мембран и регуляторные процессы. Мн., 1987;
Биохимия и микробиология. М., 1992 (разам з М.С.Ручаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЯ́НАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.11.1954, Мінск),
бел.біяфізік. Д-рхім.н. (2000). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1978 у БПІ, з 1981 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні прасторавых структур малекул бялкова-пептыднай прыроды. Распрацаваў тэорыю канфармацыйнага ЯМР-аналізу пептыдаў і бялкоў, метад камп’ютэрнага мадэліравання прасторавай структуры бялкоў па даных ЯМР. Даследаваў 3-мерныя структуры асн. антыгеннай дэтэрмінанты віруса імунадэфіцыту чалавека тыпу I, імунадамінантнага эпітопа віруса і ўчастка, адказнага за яго звязванне з лімфацытамі.
Тв.:
Local Structural Properties of the V3 Loop of Thailand HFV-1 Isolate // Joum. Biomol. Structure Dynam. 2002. Vol. 19, № 6;
Структура и конформационные свойства иммунодоминантного эпитопа белка gp 120 HIVThailand // Молекуляр. биология. 2002. Т. 36, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КІ́НАН (MacKinnon) Родэрык (н. 1956, г. Барлінгтан, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі біяфізік і нейрабіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (2000). Скончыў ун-ты Брэндыс у г. Вальтхэм (1978), Тафтс у г. Бостан (1982). З 1989 у Гарвардскім ун-це. З 1996 праф. Ракфелераўскага ун-та ў Нью-Йорку, адначасова з 1997 у Мед. ін-це імя Г.Х’ю. Навук. працы па малекулярнай нейрабіялогіі і біяфізіцы. У 1998 метадам рэнтгенаўскай крышталяграфіі з высокай дакладнасцю вызначыў прасторавую структуру і механізм дзеяння каліевага іоннага канала — бялку, які адказвае за транспарт іону калію праз мембрану клеткі, рэгулюе яе эл. патэнцыял і забяспечвае генерацыю нерв. імпульсаў. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Эграм).
Тв.:
The structure of the potassium channel: Molecular basis of K+ conduktion and selectivity (у сааўт.) // Science. 1998. Vol. 280, № 5360.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЖЭ́ЎСКІ Аляксандр Леанідавіч (26.1.1897, г. Цехановец, Падляскае ваяводства, Польшча — 20.12.1964),
расійскі біяфізік, адзін з заснавальнікаў геліябіялогіі. Скончыў Маскоўскі археал.ін-т (1917) і Маскоўскі камерцыйны ін-т (1918), вучыўся на фіз.-матэм. (1915—19) і мед. ф-тах Маскоўскага ун-та, дзе і працаваў у 1917—27. З 1925 у Лабараторыі зоапсіхалогіі Наркамата асветы Расіі, з 1931 заг.Цэнтр.н.-д. лабараторыі іанізацыі. З 1937 заг. лабараторыі Упраўлення буд-вам Палаца Саветаў. Навук. працы па даследаванні ўплыву касм. фізічных фактараў і ўздзеяння паветр. іонаў (аэронаў) на жывыя арганізмы, што выкарыстоўваецца ў т.зв. «люстры Ч.» Устанавіў залежнасць паміж цыкламі сонечнай актыўнасці і многімі з’явамі ў біясферы. Аўтар успамінаў «Усё жыццё» (1974) і зб. «Вершы» (1987).
Тв.:
Аэроионификация в народном хозяйстве. М., 1960;
Земное эхо солнечных бурь. 2 изд. М., 1976;
Космический пульс жизни: Земля в объятиях солнца. Гелиотараксия. М., 1995.
Літ.:
Ягодинский В.Н. А.Л.Чижевский, 1897—1964. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДО́ Дзмітрый Юр’евіч (н. 1.4.1950, Казань, Расія),
бел.біяфізік. Д-рбіял.н. (1989), праф. (1996). Вынаходнік СССР (1988). Сын Ю.К.Ландо. Скончыў БДУ (1972). З 1973 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1975 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па біяхіміі і біяфізіцы дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК). Распрацаваў тэарэт. метады разліку ўздзеяння біялагічна актыўных рэчываў на канфармацыйныя пераходы ў ДНК, метады вызначэння характарыстык ДНК-змяшчальных комплексаў і метады атрымання ДНК асабліва высокай чысціні для навук. даследаванняў і мед. практыкі.
Тв.:
Оценка влияния кооперативности взаимодействия ДНК-белок на узнавание срецифических мест (разам з А.А.Ахрэмам) // Докл.АНСССР. 1976. Т. 230, № 2;
А theoretical consideration of the influence of selective binding of small ligands on DNA helixcoil transition // Joum. Biomolecul. Struct. &
Dynam. 1994. Vol. 12, № 2;
Melting of crosslinked DNA. 1. Model and theoretical methods // Там жа. 1997. Vol. 15, № 1.