брытанскі дыетолаг. Пэр (1948). Ганаровы чл. Нью-Йорскай АН. Адукацыю атрымаў ва ун-це Глазга. Заснавальнік і дырэктар н.-д. ін-та ў Роўэце (пасля 1-й сусв. вайны), праф. сельскай гаспадаркі ў Абердзінскім ун-це (1942—45). У 1945—48 першы дырэктар Арг-цыі па харчаванні і сельскай гаспадарцы ААН. Распрацаваў «нормы харчавання», абгрунтаваў неабходнасць сусв.харч. палітыкі. Нобелеўская прэмія міру 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР ((Carr) Эдвард Халет) (28.6.1892, Лондан — 1982),
брытанскі дыпламат, гісторык, палітолаг. У 1916—36 на дыпламат. службе. З 1936 праф. ун-таў Уэльскага, у Оксфардзе і Кембрыджы. Даследаваў пераважна найноўшую гісторыю Расіі: «Міхаіл Бакунін» (1937), «Гісторыя Савецкай Расіі» (т. 1—10, 1950—78; у т. л. «Бальшавіцкая рэвалюцыя 1917—1923», т. 1—3, 1950—53). Сярод інш. прац: «Новае грамадства» (1951), «Што такое гісторыя» (1961).
Тв.:
Рус.пер. — Русская революция от Ленина до Сталина, 1917—1929. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРК ((Park) Мунга) (10.9.1771, Фоўлшылс, каля г. Селкерк, Вялікабрытанія — 1806),
брытанскі даследчык Зах. Афрыкі. У 1795—97 прайшоў ад вусця р. Гамбія на У да г. Сегу, на верхнім Нігеры, і каля 50 км уніз па рацэ, сабраў звесткі аб яе цячэнні да г. Тамбукту. У 1805—06 даследаваў сярэдняе цячэнне і ўчастак ніжняга цячэння р. Нігер да парогаў Буса, дзе і загінуў.
Літ.:
Горнунг М.Б., Липец Ю.Г., Олейников И.Н. История открытия и исследования Африки. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛАГЭН ((Callaghan) Леанард Джэймс) (н. 27.3.1912, г. Портсмут, Вялікабрытанія),
брытанскіпаліт. і дзярж. дзеяч. З 1945 чл. парламента. У 1951—64, 1970—74 адзін з кіраўнікоў парламенцкай фракцыі лейбарыстаў, чл. «ценявога кабінета» (1961—64, 1970—74). У 1964—67 міністр фінансаў, у 1967—70 — унутр. спраў, у 1974—76 — замежных спраў і па справах брыт. Садружнасці, адначасова ў 1975—76 міністр па пытаннях развіцця заморскіх тэрыторый. У 1976—80 лідэр Лейбарысцкай партыі, у 1976—79 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. У 1979—80 лідэр апазіцыі.
брытанскіпаліт. і дзярж. дзеяч. У 1931—45 і 1950—51 дэпутат палаты абшчын ад Кансерватыўнай партыі, адначасова (1937—39) парламенцкі сакратар прэм’ер-міністра Н.Чэмберлена, удзельнік Мюнхенскай канферэнцыі 1938. Чл. (1951—63) і лідэр (1957—60) палаты лордаў. Міністр па сувязях з краінамі брыт. Садружнасці (1956—60). Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі ў 1960—63 (удзельнічаў у ажыццяўленні Дагавора аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963) і 1970—74. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі ў 1963—64. Лідэр Кансерватыўнай партыі ў 1963—65.
брытансківаен. і дзярж. дзеяч. Фельдмаршал (1909), граф Хартумскі (1914). З 1874 у брыт.калан. войсках на Б. Усходзе, з 1883 у Егіпце. У 1886—88, 1899 ген.-губернатар Усх. Судана. У 1892—98 галоўнакамандуючы англа-егіп. арміяй, кіраваў задушэннем паўстання махдыстаў. У час англа-бурскай вайны 1899—1902нач. штаба, з 1900 камандуючы брыт. войскамі. У 1902—09 служыў у Індыі. У 1911—14 брыт.ген. консул у Егіпце, фактычны кіраўнік краіны. З 1914 ваен. міністр Вялікабрытаніі. Загінуў у 1-ю сусв. вайну на крэйсеры «Хэмпшыр», які падарваўся на міне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭ́ЙДЖАР ((Major) Джон) (н. 29.3.1943, г. Мертан, Вялікабрытанія),
брытанскіпаліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Ін-т банкіраў. У 1965—79 банкаўскі служачы. З 1979 дэп. палаты абшчын парламента ад Кансерватыўнай партыі. З 1986 дзярж. міністр сац. забеспячэння. з 1987 ген. сакратар мін-ва фінансаў, з ліп. 1989 міністр замежных спраў, з кастр. 1989 міністр фінансаў. У 1990—97 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідэр Кансерватыўнай партыі. Працягваў у асноўным паліт. курс М.Тэтчэр, але з іншым вырашэннем сац.-эканам. пытанняў (прыватызацыя дзярж. прадпрыемстваў, павышэнне падаткаў і інш.). Дамогся ратыфікацыі ў Вялікабрытаніі Маастрыхцкага дагавора 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАЙ ((Bligh) Уільям) (9.9.1754, г. Плімут, Вялікабрытанія — 7.12.1817),
брытанскі мараплавец, удзельнік другога кругасветнага падарожжа пад камандаваннем Джэймса Кука (1772—74). Контр-адмірал (1811), віцэ-адмірал (1814). У 1787 быў пасланы як камандзір шлюпа «Баўнці» на Таіці па саджанцы хлебнага дрэва. На зваротным шляху ў крас. 1789 экіпаж падняў мяцеж супраць жорсткага абыходжання і высадзіў Блая разам з 18 прыхільнікамі ў лодку без картаў. У чэрв. пасля цяжкага плавання Блай дасягнуў в-ва Тымор, праплыўшы 3618 міль. У 1805 прызначаны губернатарам Новага Паўд. Уэльса ў Аўстраліі, дзе яго жорсткае праўленне ў 1808 прывяло да мяцяжу і турэмнага зняволення. Вызвалены праз 2 гады, выйшаў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ДСТАН ((Gladstone) Уільям Юарт) (29.12.1809, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 19.5.1898),
брытанскідзярж. дзеяч. У 1832 выбраны ў парламент ад партыі торы. Быў міністрам гандлю (1843—45), калоній (1845—47), фінансаў (1952—55, 1859—66). З 1867 лідэр Ліберальнай партыі. У 1868—74 прэм’ер-міністр. Яго ўрад рэфармаваў пач. адукацыю, легалізаваў прафсаюзы, увёў тайнае галасаванне на выбарах. З 1874 узначальваў апазіцыю. У 1880—85 на чале ўрада, які ў 1882 паслаў англ. войскі для захопу Егіпта, жорстка падаўляў нац.-вызв. рух у Ірландыі. Разгром брыт. войск у Судане і ўскладненні ў Ірландыі прывялі да падзення яго ўрада. У 1886 і ў 1892—94 зноў узначальваў урад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЭЛЬ-БЕ́ЙКЕР ((Noel-Baker) Філіп Джон) (1.11.1889, Лондан — 8.10.1982),
брытанскіпаліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Барон (з 1977). Чл., з 1946 старшыня Лейбарысцкай партыі. Удзельнік 1-й сусв. вайны, Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 і Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні 1932—35. З 1924 праф. у галіне міжнар. адносін Лонданскага ун-та. Удзельнік летніх Алімп. гульняў 1912, 1920, 1924 і 1928 (лёгкаатлет). У 1928—31 і 1936—70 дэп. палаты абшчын. У 1945—51 дзярж. міністр, міністр па справах Садружнасці; выступаў за міжнар. раззбраенне. Аўтар кніг «Ліга Нацый у дзеянні», «Раззбраенне» (абедзве 1926), «Гонка ўзбраенняў: праграма сусветнага раззбраення» (1958) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1959.