у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на ПнУ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,21 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 220 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 38,9 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. У возера ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЙНЭ (Аркадзь Андрэевіч) (10.1.1919, г.п.Бешанковічы Віцебскай вобл. — 16.12.1942),
бел.паэт. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1938—41). Загінуў на Сталінградскім фронце. Друкаваўся з 1934 (вершы, артыкулы, рэцэнзіі, апавяданні). Вершы (зб. «Шчаслівая зорка», 1939) пра каханне, сяброўства, любоў да Радзімы.
Тв.:
: У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Аркадзь Гейнэ // Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 29 км на ПнУ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,67 км², даўж. 1,94 км, найб.шыр. 500 м., найб.глыб. 22 м. Пл. вадазбору 1,73 км².
Схілы катлавіны выш. да 12 м, пад хмызняком, берагі высокія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей сапрапель. Зарастае слаба. Водзіцца шыракапальцы рак, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАЎНА,
возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнічанка, за 25 км на У ад г.п.Бешанковічы. Пл. 2,04 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 9,5 м. Пл. вадазбору 4,4 км².
Размешчана сярод забалочанай лясістай мясцовасці. Катлавіна круглаватая, злёгку выцягнутая з Пн на Пд, берагі нізкія, парослыя хмызняком. Слаба зарастае каля берагоў. Сцёк па канаве ў воз. Ліпна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЁВА, Святое возера. У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна (ручаём злучана з возерам), за 28 км на ПнЗ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,58 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 2,86 км². Схілы катлавіны выш. да 12 м, параслі лесам, -на ПнУ да 5 м, разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНАСВЕ́ЧЧА, Дыбалёўскае возера,
у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 17 км на ПнЗ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,63 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 5,05 км. Пл. вадазбору 13,7 км².
Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад лесам, на ПдУ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз. Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у р. Ула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 27 км на ПнУ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,18 км², даўж. 960 м, найб.шыр. 270 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 2,23 км. Пл. вадазбору 2,7 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн і Пд месцамі нізкія, забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей за 3—3,5 м глеістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 26 км на ПнУ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,39 км², даўж. каля 1,4 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 2,6 м. Пл. вадазбору 14,1 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, разараныя, на ПнЗ пад хмызняком. Берагі сплавінныя (шыр. сплавіны да 30 м), параслі хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у Доўгае возера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЗГАЛАЎЕ,
возера ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 20 км на З ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,5 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 3,4 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Аб’ём вады 0,97 млн.м³. Пл. вадазбору 11,5 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 10—13 м, спадзістыя, пераважна разараныя. Водапрыток па некалькіх меліярац. канавах, на Пд выцякае ручай у р. Ула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАЎНА,
возера ў Беларусі. У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Астроўніца, за 22 км на ПнУ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,34 км², даўж. 1,15 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 4,1 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Пл. вадазбору 1,9 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, на 3 да 5 м, на выш. 3 м ад урэзу вады тэраса. Берагі невысокія, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Прыбярэжная паласа расліннасці шыр. да 50 м.