СО́КАРАВА,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на паўд. беразе воз. Паўазер’е, на аўтадарозе Ула—Лепель. Цэнтр сельсавета і раённага камунальнага унітарнага вытв. (с.-г.) прадпрыемства. За 32 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы, 82 км ад Віцебска, 33 км ад чыг. ст. Чашнікі. 416 ж., 177 двароў (2001). Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 15, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)