Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Бешанко́вічы, -віч и -вічаў г.п. Бешенко́вичи
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бешанковічы (г. п.) 1/211 (к.), 337; 2/318, 319 (к.), 319—320; 3/414; 5/591, 597; 6/213, 228; 7/297, 327; 9/487 (к.), 506; 10/23, 159, 261; 11/314, 505
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕШАНКО́ВІЧЫ,
гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., прыстань на Зах. Дзвіне. За 51 км ад Віцебска, 38 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель. Вузел аўтадарог на Віцебск, Шуміліна, Улу, Лепель, Чашнікі, Сянно. 9,1 тыс.ж. (1995).
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1447 (паводле А.П.Сапунова) або 1460 (паводле В.В.Турчыновіча). З пач. 16 ст. вёска Бешанковічы ўваходзіла ў Полацкае ваяв. З пач. 17 ст. мястэчка, з 1634 мелі магдэбургскае права. Са стараж. часоў вядома бешанковіцкая кераміка. З сярэдзіны 18 ст.Бешанковічы — горад, 5—6 тыс.ж. У канцы 18 ст. мястэчка ў Лепельскім пав. Паводле перапісу 1897 у Бешанковічах 4423 ж. У пач. 20 ст. цэнтр воласці. З крас. да вер. 1918 цэнтр Бешанковіцкага пав. З 1924 цэнтр раёна у Віцебскай акр. (да 1930), з 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл. 4,3 тыс.ж. (1939). З 6.7.1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Бешанковічах і раёне 10 276 чал. У 1969 — 4,7 тыс.ж.
Прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамбль, Бешанковіцкая Ільінская царква. Курган Славы на ўшанаванне памяці сав. воінаў, партызанаў і землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Брацкая магіла сав. воінаў, магілы ахвяраў фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бешанко́вічымн. Biešankóvičy i Beschankówitschy n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бешенко́вичиг.п.Бешанко́вічы, -віч и -вічаў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Петрапаўлаўскі кірмаш (Бешанковічы) 5/591
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Зара» (газ.. Бешанковічы) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРХО́ЎЕ,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Свяча, на аўтадарозе Бешанковічы—Чашнікі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПдЗ ад г.п.Бешанковічы, 62 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Чашнікі. 833 ж., 318 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЕ КРЫ́ВІНА,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р. Бярозка ў р. Крывінка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на ПдУ ад г.п.Бешанковічы, 54 км ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Чашнікі. 360 ж., 132 двары (1996). Пач. школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі.