ДАМА́ШНІКАЎ (Барыс Фёдаравіч) (н. 5.4.1924, в. Крыгавузава Іванаўскай вобл., Расія),
башкірскі жывапісец-пейзажыст. Нар. мастак СССР (1982). Скончыў тэатральна-маст. вучылішча ва Уфе (1950). Аўтар лірычных пейзажаў «Зіма на ўскраіне» (1955), «Па Паўднёвым Урале» (1955—57), «Самарканд» (1960), «Вясна. Затапіла» (1963), «Вячэрні сеанс» (1969), «Урал» (1970—74), «Старая Уфа» (1979—83) і інш., адметных свежасцю і вострым адчуваннем успрымання прыроды, мажорнасцю каляровай гамы. Рэсп. прэмія імя Салавата Юлаева 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКАЯ (Валянціна Цімафееўна) (н. 7.7.1922, г. Даўлеканава, Рэспубліка Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1973). Скончыла Башкірскімед.ін-т (1943). З 1952 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па перынатальнай ахове плода, прафілактыцы крывацёку і слабасці скарачальнай дзейнасці маткі пры родах.
Тв.:
К профилактике кровотечения в родах // Профилактика и лечение кровотечений в родах. Мн., 1963;
Здоровье женщины. Мн., 1968;
Акушерско-гинекологическая терминология на русском и латинском языках: Словарь. Мн., 1986 (разам з Л.М.Акатавай).
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1988), праф. (1991). Скончыла Башкірскіпед.Ін-т (1955). З 1958 у Мінску. Працавала ў Мін-ве адукацыі Беларусі і НДІ педагогікі, з 1974 у Бел.пед. ун-це. Даследуе гісторыю нар. асветы і пед. думкі Беларусі. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
Тв.:
Гісторыя педагогікі. Ч. 1. Гісторыя замежнай педагогікі са старажытных часоў да 1992 г.Мн., 1992;
Гісторыя педагогікі. Ч. 2. Гісторыя педагогікі Беларусі са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАГІ́ЛАЎ (Загір Гарыпавіч) (н. 8.1.1917, с. Серменева Беларэцкага р-на, Башкортастан),
башкірскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954). З 1968 рэктар (з 1978 праф.) Ін-та мастацтваў ва Уфе. З юнацтва спяваў старадаўнія нар. песні, выступаў як кураіст-імправізатар. Сярод твораў: оперы «Салават Юлаеў» (паст. 1955), «Шаура» (паст. 1963), «Гюльзіфа» (1967), «Хвалі Агідэлі» (1972), «Паслы Урала» (1982), «Акмула» (1988); муз. камедыя «Сваячка» (1959); араторыя «Мы пераможцы» (1985); кантата «Я — расіянін»; вак.-сімф. паэма «Бессмяротнасць» (1975); творы для сімф.арк.; інстр. п’есы, цыкл хароў «Слова маці» (1972); рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў. Дзярж. прэмія Башкортастана 1967, Дзярж. прэмія Расіі 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІІ́ШАВА (Зайнаб Абдулаўна) (н. 2.1.1908, с. Туюмбетава Кугарчынскага р-на, Башкортастан),
башкірская пісьменніца. Нар. пісьменніца Башкортастана (1990). Скончыла Башкірскіпед. тэхнікум (Арэнбург, 1929). Друкуецца з 1930. У аповесцях «Кюнхылыу» (1949), «Гельямал» (1953), «Чалавек-дзівак» (1960), «Дзе ты, Гульніса?» (1962), «Думы, думы...» (1963), сказе «Каханне і нянавісць» (1964) — філас. праблемы, узаемаадносіны асобы і грамадства, каларытныя вобразы жанчын-башкірак. У драм. творах выкарыстоўвала сюжэты башк.нар. творчасці. Аўтар першай у башк. л-ры трылогіі («Зняважаныя», 1958; «Абуджэнне», 1966; «Да святла», 1969) аб жыцці дарэв. Башкірыі, падзеях рэвалюцыі і грамадз. вайны.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1988.
Літ.:
Алибаева С.А., Журавлева А.А., Журавлева А.Н. Зайнаб Биишева: Жизнь и творчество. Уфа, 1993.
башкірскі і татарскі пісьменнік. Нар. паэт Башкортастана (1923). Упершыню выступіў у друку ў 1904 (зб. вершаў «Сібірская чыгунка»). Паэт.зб-кі «Маё маладое жыццё» (1906), «Любоў да нацыі» (1907) былі забаронены цэнзурай. Аўтар жанрава разнастайных твораў пра грамадз. вайну, станаўленне новага ладу жыцця ў краіне, лёс жанчыны (зб. вершаў «Чырвоны сцяг», 1917; паэма «Рабочы», 1921; п’еса «Чырвоная зорка», 1926; аповесці «Чарнатварыя», 1927; «Ступені жыцця», 1930; «На залатых капальнях паэта», аўтабіягр., 1931, і інш.). Пісаў для дзяцей. На бел. мову творы Гафуры пераклалі Э.Валасевіч, Ю.Свірка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІГМАТЫ́ (сапр.Нігматулін) Рашыт Нігматулавіч
(9.2.1909, в. Дзінгізбай Вялікачарнігаўскага р-на Самарскай вобл., Расія — 13.10.1959),
башкірскіпаэт.Нар. паэт Башкортастана (1959). Друкаваўся з 1926. Зб-кі вершаў і паэм «Уступ» (1933), «Жыццё, народжанае бурай» (1938), «Цудоўныя даліны Агідэлі» (1940), «У маім садзе» (1941) і інш. пра жыццё башкірскага народа ў 1920—30-я г. Тэма подзвігу народа ў Вял.Айч. вайне ў кн. вершаў «Песні кахання і нянавісці» (1942), паэмах «Забі, мой сын, фашыста!» (1942), «Лісты тваёй нявесты» (1943), «Слова Башкортастана» (1944) і інш. Аўтар зб-каў публіцыстычных вершаў і паэм «Дзяўчына з Сакмара» (1952), «Прывітальнае слова» (1955). Пісаў п’есы, творы для дзяцей.
башкірскіпаэт.Нар. паэт Башкортастана (1964). Засл. работнік культ. РСФСР (1984). У 1904—13 вучыўся ў вясковым медрэсэ. Друкаваўся з 1914. У зб-ках вершаў «Песні свабоды» (1917), «Герой барацьбы» (1928), «Закон шчасця» (1937), «Ад усяго сэрца» (1944), «Лістапад» (1960), «Вяршыні» (1978), вершаваным рамане «Кушкаін» (1936) і інш. апаэтызаваў асн.гіст. этапы жыцця башк. народа, героіку Вял.Айч. вайны і мірнай стваральнай працы. Аўтар мемуараў «Незабыўныя мінуты» (1957), «Па слядах маладосці» (1964). Пераклаў на башк. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Э.Валасевіч. Рэсп. прэмія імя Салавата Юлаева 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВА́Т ЮЛА́ЕЎ (16.6.1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкага р-на, Башкортастан —8.10.1800),
башкірскінац. герой, паплечнік Е.І.Пугачова ў час сялянскай вайны 1773—75, паэт-імправізатар. У кастр. 1773 мабілізаваны на барацьбу з Пугачовым, але каля г. Арэнбург перайшоў на яго бок на чале атрада башкіраў (2 тыс.чал.). Сабраў атрад у 10 тыс.чал., змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра. 5.12.1774 С.Ю. узяты ў палон, пасля пакарання бізунамі і клеймавання ў кастр. 1775 адпраўлены на вечную катаргу ў крэпасць Рогервік на Балтыйскім м. (цяпер г. Пальдыскі, Эстонія), дзе памёр. Вершы С.Ю. (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосць роднага краю, каханне. У гонар С.Ю. названы г. Салават у Башкортастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах л-ры і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 8.2.1929, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1989), праф. (1993). Брат Г.М.Лыча. Скончыў Башкірскіпед.ін-т (1957). З 1958 працаваў настаўнікам, з 1962 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі, з 1989 вядучы навук. супрацоўнік. Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у сав. час, гісторыю бел. культуры, моўную палітыку на Беларусі ў 19—20 ст., міжнац. адносіны на Беларусі ў 20 ст. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1992—96.
Тв.:
Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943—1970 гг.). Мн., 1976;
Аграрный отряд рабочего класса Белоруссии. Мн., 1984;
Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик: На примере БССР (1917—1941 гг.). Мн., 1987;
Беларуская нацыя і мова. Мн., 1994;
Назвы зямлі беларускай. Мн., 1994;
Гісторыя культуры Беларусі. 2 выд.Мн., 1997 (разам з У.І.Навіцкім).