ПРЫШЧАПЁНАК (Валерый Георгіевіч) (15.11.1921, г. Омск, Расія — 7.11.2000),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1955 саліст ансамбля песні і танца БВА, у 1956—58 і ў 1968—81 саліст хору Бел. тэлебачання і радыё, у 1958—68 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Рэпертуар складаўся з песень і рамансаў бел. кампазітараў, бел.нар. песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Андрэй Касценя» М.Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю.Бяльзацкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАДУ́БСКІ (Іван Аляксандравіч) (н. 17.9.1947, в. Краўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1973, клас Л.Івашкова). З 1974 саліст Ансамбля песні і танца БВА, з 1982 — Бел. філармоніі. Валодае прыгожым яркім голасам шырокага дыяпазону, сцэн. абаяльнасцю. У канцэртным рэпертуары арыі з опер рус. і зарубежных кампазітараў-класікаў, камерная лірыка сучасных кампазітараў, у т. л. беларускіх У.Алоўнікава, А.Багатырова, Дз.Лукаса, І.Лучанка, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНКО́НІ ((Ronconi) Джорджа) (6.8.1810, г. Мілан, Італія — 8.1.1890),
італьянскі спявак (барытон), адзін з буйнейшых спевакоў 19 ст. Спяваць вучыўся ў бацькі Д.Ранконі. На опернай сцэне дэбютаваў у 1830. Выступаў у Італіі і інш. краінах, у т. л. ў Расіі (1851—55, 1858—59). Яго выкананне вылучалася віртуозным вак. майстэрствам, выразнай фразіроўкай, тэмпераментам. Сярод партый: Рыгалета, Навухаданосар (у аднайм. операх Дж.Вердзі), лорд Генрых Эштан («Лючыя ды Ламермур») і Дулькамара («Любоўны напітак», абедзве Г.Даніцэці), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАРА́ДАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (2.2.1919, г. Красны Холм Цвярской вобл., Расія — 12.3.1998),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1973). Скончыў Бел. кансерваторыю (1956, кл. Я.Віцінга). Творчую дзейнасць пачаў у 1940. У 1944—50 на парт. рабоце. З 1952 саліст Дзярж.акад.нар. хору Беларусі, у 1954—73 — Бел.дзярж. філармоніі, у 1976—92 артыст хору Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У канцэртным рэпертуары творы рус. і замежнай класікі, арыі, рамансы і песні рас. і бел. кампазітараў, нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШКО́ (Міхаіл Сцяпанавіч) (27.2.1901, г. Марыупаль, Украіна — 3.6.1973),
украінскі спявак (драм.барытон). Нар.арт.СССР (1950). Скончыў Адэскае муз. вучылішча (1926). З 1927 саліст Харкаўскага, у 1936—64 — Кіеўскага т-раў оперы і балета. Адзін з буйнейшых майстроў укр. опернай сцэны. Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і сілы. Сярод партый: Багдан Хмяльніцкі (аднайм. опера К.Данькевіча), Шыбок, Гарбенка («Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады), Астап, Мікола («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа («Мазепа» П.Чайкоўскага), Рыгалета («Рыгалета» Дж.Вердзі). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЯВА́ ((Kaniava) Эдуардас) (н. 1.7.1937, г. Клайпеда, Літва),
літоўскі спявак (барытон), педагог. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Вільнюскую кансерваторыю (1960), з 1969 выкладае ў ёй. З 1959 саліст Літ. оперы. Валодае яркімі вак. данымі, сцэн. майстэрствам, выконвае партыі лірычнага і драм. барытона: Марус («Птушкі, якія заблудзілі» В.Лаўрушаса), Удрыс («Піленай» В.Кловы), Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рыгалета, Жэрмон, маркіз ды Поза («Рыгалета, «Травіята», «Дон Карлас» Дж.Вердзі). Выступае і як канцэртны спявак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́ЧЫЧ (Антон Пятровіч) (31.12.1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3.1933),
рускі і бел. спявак (барытон, пазней драм. тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класах вакалу і кампазіцыі (1901). У 1905—21 адзін з вядучых салістаў Вял.т-ра, дзе выканаў шэраг вядучых партый, у т. л. Грышкі Куцярмы («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Галіцына («Хаваншчына» М.Мусаргскага). З 1928 у Мінску: арганізатар і кіраўнік спец. вышэйшага опернага класа ў Бел.муз. тэхнікуме, вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета (1930—33), заг.вак. кафедры Бел. кансерваторыі (з 1932). Сярод вучняў Л.Александроўская, І.Балоцін, М.Дзянісаў, С.Друкер.