Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
барыто́нм., муз., в разн. знач. барито́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
барыто́н, ‑а, м.
1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам. Сярод прысутных выдзяляўся густы барытон Кротава.Прокша.// Спявак з такім голасам. Над возерам разлягалася чароўная песня: спяваў гучны барытон.Ваданосаў.
2. Духавы або струнны музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Барытон (муз. інструмент) 2/171
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Барытон (голас) 2/171; 3/528
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫТО́Н
(італьян. baritono),
1) мужчынскі голас сярэдняга рэгістру (паміж басам і тэнарам). Дыяпазон A — as1. Вылучаюць лірычны барытон, больш мяккі і рухомы, бліжэй да драм.тэнара, і драматычны барытон, больш мужны і моцны, бліжэй да баса.
2) Басовы струнны смычковы інструмент сям’і віёлаў з 6—7 асноўнымі і 7—20 (і болей) рэзаніруючымі струнамі (выкарыстоўваліся і для ігры шчыпком).
3) Духавы медны муштучны інструмент з сям’і шырокамензурных вентыльных духавых інструментаў (саксгорнаў і інш.).
4) Абазначэнне разнавіднасцяў у сем’ях духавых інструментаў (напр., саксафон-барытон, барытонавы габой і інш.).