Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГАРЭ́ВІЧАфанасій, мастак 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. Працаваў у Магілёве. Пісаў абразы з выявамі евангелістаў, Маці Божай, афармляў інтэр’еры, размалёўваў печы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎЧАКАфанасій, бел. майстар залатых і сярэбраных спраў сярэдзіны 18 ст. Працаваў у Магілёве з П.Сліжыкам. Прадстаўнік ракако ў бел.маст. апрацоўцы металу. З падпісаных яго работ вядомыя гарэльефныя чаканеныя абклады да абразоў магілёўскіх цэркваў (1749, захоўваліся ў Магілёўскім гіст. музеі, зніклі ў Вял.Айч. вайну) і абклады да абразоў Маці Божай (1767) і Хрыста (1769) аршанскіх храмаў.
Літ.:
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЎЯ́ЛКАЎ (Афанасій Георгіевіч) (н. 22.8.1922, в. Меншыкава Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1951). З 1954 у Бел.эканам. ун-це. Даследуе праблемы планавання сац.-эканам. развіцця, цэн і цэнаўтварэння.
Тв.:
Планирование чистого дохода в ценах. Мн., 1980;
Цены и ценообразование в СССР. 3 изд. Мн., 1981;
Планирование экономического и социального развития СССР. Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАБАРО́ДАЎ (Афанасій Паўланцьевіч) (31.1.1903, в. Акініна-Баклашы Іркуцкай вобл., Расія — 1.9.1991),
генерал арміі (1963), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй. Пад яго камандаваннем войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыліся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. У 1963—68 камандуючы войскамі Маскоўскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Афанасій Рыгоравіч) (21.1.1782, слабада Васільеўская, Тамбоўская вобл., Расія — 13.5.1868),
рускі архітэктар, прадстаўнік маст.ампіру. Да 1804 прыгонны. Вучыўся ў І.Дз.Жылярдзі, у Крамлёўскай арх. школе. З 1808 да 1840-х г.гал. архітэктар маск. Выхаваўчага дома. Сярод работ у Маскве: дамы Селязнёвай (цяпер Музей А.С.Пушкіна, 1814), Лапухіна — Станіцкай (цяпер Музей Л.М.Талстога), царква Вял. Ушэсця каля Нікіцкіх варот (1820-я г.); шэраг сядзібных дамоў у Маскоўскай вобл. У апошнія гады працаваў у духу эклектычнай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Афанасій) (? — 1472),
рускі падарожнік. цвярскі купец. У 1466—72 зрабіў падарожжа з гандл. мэтай у Персію, потым у Індыю, дзе пражыў амаль 3 гады. На зваротным шляху наведаў афр. бераг (Самалі), Маскат у Аравіі. Турцыю, ВКЛ. У дзённіку дакладна і рознабакова апісаў мясціны, дзе пабываў. Яго падарожныя запіскі — літ. помнік, каштоўны дакумент па гісторыі і геаграфіі Індыі 15 ст.
Тв.:
Хождение за три моря Афанасия Никитина, 1466—1472 гг.М., 1960.
Літ.:
Виташевская М.Н. Странствия Афанасия Никитина. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАСЦЕ́ЙСКІ СІМЯО́НАЎСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у 16(?)—19 ст. у Брэсце (Берасці). Упершыню ўпамінаецца ў актах Брэсцкага земскага суда ў 1604 як куплены (разам з с. Муравец) Е.Солтанам у свайго дзядзькі Д.Солтана. Знаходзіўся на прыватным (шляхецкім) пляцы за р. Мухавец. У 1-й трэці 17 ст. быў аб’ектам барацьбы паміж уніятамі і правасл. мяшчанамі. У 1632 на канвакацыйным сейме замацаваны каралём Уладзіславам IV за праваслаўнымі. Вядомы маёмасныя запісы і завяшчанні мяшчан на карысць манастыра (17 — пач. 18 ст.), яго падтрымлівалі некат. брэсцкія цэхі. Ігуменам у 1640-я г. быў Афанасій Брэсцкі. Драўляныя будынкі манастыра знесены пры ўзвядзенні Брэсцкай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧКО́Ў (Афанасій Фёдаравіч) (27.12.1818, г. Хаміна, Фінляндыя — 14.4.1899),
рускі гісторык-славіст, археограф і бібліёграф. Акад. Пецярбургскай АН (1869; з 1866 экстраардынарны акадэмік). Старшыня Археагр. камісіі (1891), Аддзялення рус. мовы і славеснасці АН (1893). Скончыў Маскоўскі ун-т (1840). Працаваў у Археал. камісіі АН. З 1844 хавальнік Аддзела рукапісаў і старадрукаваных кніг Публічнай б-кі ў Пецярбургу, у 1882—99 яе дырэктар. Рыхтаваў навук. апісанні рукапісных і старадрукаваных кніг, выдаваў летапісы, «Пісьмы і паперы Пятра Вялікага» (т. 1—4). У публікацыях пра старадаўнія помнікі рус. пісьменства закранаў і бел. помнікі (Метрыку ВКЛ, творы Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, братоў Мамонічаў і інш.). Рэдактар «Слоўніка беларускай мовы» І.І.Насовіча, садзейнічаў выпуску яго ў свет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДЫ́Н-НАШЧО́КІН (Афанасій Лаўрэнцьевіч) (каля 1605, Пскоў — 1680),
расійскі дзярж. і ваенны дзеяч, дыпламат. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 удзельнічаў у штурме Віцебска (1654), кіраваў штурмам Дрысы (1655). Ваявода Друі (1654), Кокнеса (1656—61). Заснаваў на Зах. Дзвіне суднаверф. У 1658 у Валіесары заключыў на 3 гады перамір’е са Швецыяй, паводле якога за Расіяй заставаліся заваяваныя ў Лівоніі землі. Прыхільнік саюзу з Рэччу Паспалітай для барацьбы супраць Швецыі. Падпісаў Андросаўскае перамір’е 1667. У 1671 пастрыгся ў манахі. У 1679 вёў перагаворы з Рэччу Паспалітай, каб прадоўжыць Андросаўскае перамір’е. Ініцыятар стварэння паштовай сувязі паміж Масквою, Рыгай і Вільняй.
Літ.:
«Око всей великой России»: Об истории рус. дипломатич. службы XVI—XVII веков. М., 1989. С. 108—146.