ТРО́ШЫН Афанасій Сямёнавіч (23.12.1912, с. Альза Чамзінскага р-на, Мардовія. Расія — 24.12.1985),
расійскі вучоны ў галіне цыталогіі і біяфізікі. Чл.-кар. АН СССР (1960). Скончыў Ленінградскі ун-т (1936). З 1957 у Ін-це цыталогіі АН СССР (з 1958 дырэктар). Навук. працы па праблемах клетачнай пранікальнасці і ролі клетачных мембран. Распрацаваў сарбцыйную тэорыю клетачнай пранікальнасці і размеркавання рэчываў паміж клеткай і асяроддзем.
Тв.:
Проблема клеточной проницаемости. М.; Л., 1956;
Транспорт сахаров через клеточные мембраны. Л., 1973 (разам з М.М.Нікольскім).
А.С.Леанцюк.
т. 15, с. 530
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)