у скандынаўскай міфалогіі ніжэйшыя прыродныя духі (першапачаткова, магчыма, і душы памерлых), якія ўплывалі на ўрадлівасць. Ім быў прысвечаны асобныкульт. Часам альвы проціпастаўляліся вышэйшым багам — асам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОМБ (ад грэч. rhombos),
плоскі чатырохвугольнік з роўнымі старанамі; асобны від паралелаграма. Дыяганалі Р. ўзаемна перпендыкулярныя і падзяляюць вуглы Р. напапалам. Р. з прамымі вугламі наз.квадратам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА (франц. pas літар. крок),
танцавальная форма: 1) асобны выразны рух, які выконваецца адпаведна правілам класічнага танца; 2) танец у балеце; 3) шматчасткавая форма класічнага балета, у т. л.гран па, па-дэ-дэ, па-дэ-труа, па д’аксьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЎКА,
1) перапрацоўка матэрыялаў (руд, металаў і інш.) у плавільных печах з атрыманнем канчатковага прадукту ў вадкім стане. Выкарыстоўваюць для атрымання металаў з руд, выплаўлення зліткаў і фасоннага ліцця.
2) Асобны аднаразовы цыкл металургічнага працэсу, а таксама прадукт такога цыкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСЕЎДАГАМІ́Я (ад псеўда... + ...гамія),
несапраўднае апладненне. У грыбоў і ніжэйшых раслін — асобны тып працэсу размнажэння (псеўдаміксіс), пры якім адбываецца зліццё двух марфалагічна не дыферэнцыраваных па прыкметах полу вегетатыўных клетак. У пакрытанасенных раслін і жывёл вынікам П. бывае андрагенез або гінагенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАМЕРЫ́Я (ад іза... + грэч. meros доля, частка) y хіміі, з’ява існавання злучэнняў (пераважна арган.) з аднолькавай малекулярнай формулай, але рознай структурнай і прасторавай будовай і таму рознымі фіз. і хім. ўласцівасцямі. Такія злучэнні наз. ізамерамі.
Адкрыта ням. хімікам Ю.Лібіхам (1823), які паказаў, што існуюць 2 розныя па ўласцівасцях рэчывы аднолькавага саставу: AgCNO — фульмінат Ag-O-N=C і ізацыянат Ag-N=C=O серабра. Тэрмін «І.» ўведзены швед. хімікам Ё.Берцэліусам (1830), які даследаваў вінную і вінаградную к-ты. Далейшае развіццё І. атрымала ў навук. працах А.М.Бутлерава, Я.Х.Гофа, Ф.А.Кекуле, А.Пастэра, У.Прэлага. Адрозніваюць структурную ізамерыю (асобны выпадак — таўтамерыя) і прасторавую ізамерыю (стэрэаізамерыю), якую падзяляюць на энантыямерыю (аптычную ізамерыю) і дыястэрэамерыю (асобны выпадак — геаметрычная ізамерыя). Гл. таксама Дыястэрэамеры, Стэрэахімія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШАК (nucula),
аднанасенны плод з цвёрдым сухім каляплоднікам, які не зрастаецца з насеннем і не раскрываецца. Развіваецца з аднаго пладалісціка. Можа быць часткай складанага плода (напр., асобны плодзік шматарэшка казяльцу). Часам арэшкам называюць і інш. дробныя арэшкападобныя плады, напрыклад плады дымніцы, грэчкі, агурочнікавых, ясноткавых, малачаевых (гл.Плод).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЁНТ [ад грэч. bion (biontos) які жыве],
асобны арганізм або (зрэдку) мінім. экалагічная сістэма, якія ў ходзе эвалюцыі прыстасаваліся да пражывання ў пэўным асяроддзі — біятопе. Тэрмін звычайна ўжываюць пры вызначэнні арганізмаў пэўнага асяроддзя, напр. аэрабіёнты (арганізмы наземныя і паветра), гідрабіёнты (водныя арганізмы), геабіёнты (глебавыя арганізмы) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВО́Й (галанд. konvooi),
1) воінскае падраздзяленне (каманда, асобны ваеннаслужачы), якое назначаецца для аховы і суправаджэння транспарту, ваеннапалонных, асуджаных і ў інш. выпадках.
2) Атрад з гандл. і дапаможных суднаў і баявых караблёў, якія іх суправаджаюць і ахоўваюць; ствараецца на час пераходаў морам (часцей у ваенны час).