асо́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асо́бны асо́бная асо́бнае асо́бныя
Р. асо́бнага асо́бнай
асо́бнае
асо́бнага асо́бных
Д. асо́бнаму асо́бнай асо́бнаму асо́бным
В. асо́бны (неадуш.)
асо́бнага (адуш.)
асо́бную асо́бнае асо́бныя (неадуш.)
асо́бных (адуш.)
Т. асо́бным асо́бнай
асо́бнаю
асо́бным асо́бнымі
М. асо́бным асо́бнай асо́бным асо́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асо́бны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, самастойны.

Асобнае памяшканне.

Ён жыве асобна (прысл.) ад бацькоў.

2. Некаторы, адзінкавы.

Асобныя заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асо́бны в разн. знач. отде́льный;

назна́чыць ~нага кіраўніка́ гру́пы — назна́чить отде́льного руководи́теля гру́ппы;

зразуме́ць ~ныя сло́вы — поня́ть отде́льные слова́;

а. ход у ку́хню — отде́льный ход в ку́хню;

а. пако́й — отде́льная ко́мната;

~нае дрэ́ва — отде́льное де́рево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вылучаны з шэрагу іншых, існуе асобна побач з іншымі. Але ў таленце асобнага чалавека скандэнсаваны вопыт многіх пакаленняў людзей. Адамовіч. // Некаторы, адзінкавы. [Маханько:] — Тое, што ў мінулым годзе было толькі на асобных участках, павінна перайсці на шырокія плошчы. Кулакоўскі. Чуваць былі асобныя словы, смех, паасобныя вясёлыя выкрыкі. Лынькоў. // Адасоблены ад іншых, спецыяльна прызначаны для чаго‑н.; адмысловы. Зося моўчкі пачала аглядаць: кухня і тры пакоі. І з кожнага ў кухню асобны ход. Чорны. // Своеасаблівы, адметны. Так, і праўда: непадобны Быў Сымонка да другіх: Гэта быў хлапчук асобны. Колас. Гэты быў нібы зусім асобны свет. Маўр.

2. Які з’яўляецца самастойнай тактычнай адзінкай, што не ўваходзіць у склад больш буйнага вайсковага злучэння. Асобны батальён. Асобная брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отде́льный

1. (обособленный) асо́бны;

отде́льная ко́мната асо́бны пако́й;

2. (единичный) паасо́бны; (некоторый) некато́ры;

в ка́ждом отде́льном слу́чае у ко́жным паасо́бным вы́падку;

3. (самостоятельный) асо́бны;

отде́льный батальо́н асо́бны батальён.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарсці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Асобны валасок шэрсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лба, -ы, ж.

Асобны від пшаніцы з ломкім коласам.

|| прым. по́лбенны, -ая, -ае.

Полбенная каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па², нескл., н.

У класічным танцы: асобны выразны рух з пэўнай паставай ног; танцавальны крок.

Павольнае па.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індыві́дуум, а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек як канкрэтная асоба, а таксама наогул асобны жывы арганізм, асобіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́лля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Асобны пакой манаха ў манастыры.

|| прым. келе́йны, -ая, -ае.

Келейнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)