БЛАГО́ЕЎ Дзімітр (14.6.1856, в. Загорычане, Македонія — 7.5.1924),
дзеяч рэв. руху Балгарыі і Расіі. З 1881 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1883 стварыў Благоева групу. АрганізатарБалг.с.-д. партыі (1901); у 1903 — партыі цеснякоў (у 1919 перайменавана ў кампартыю). Пераклаў на балг. мову шэраг твораў К.Маркса. Працы па філасофіі, палітэканоміі, гісторыі, эстэтыцы, артыкулы пра балг. л-ру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ХАРАЎ Георгій Іванавіч (30.11.1915, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 14.4.1973),
бел. дырыжор, балалаечнік, дамрыст, педагог, дзеяч самадз. мастацтва. Скончыў Бел. кансерваторыю (1951), выкладаў у ёй (1963—73). У 1924—38 арганізатар і кіраўнік аматарскіх аркестраў у Гомелі, выступаў як саліст-балалаечнік (у т. л. на Гомельскім радыё). З 1939 кіраўнік арк. групы Ансамбля песні і танца БВА, у 1945—71 кіраўнік і саліст Секстэта домраў Бел. радыё. Арганізатар і кіраўнік шматлікіх вучэбных і аматарскіх аркестраў у Бел. кансерваторыі, Мінскім муз. вучылішчы, муз. школах, БДУ. Майстар аранжыроўкі і інструментоўкі, прапагандыст твораў бел. кампазітараў і нар. музыкі. Сярод аранжыровак: сімфоніі Ф.Шуберта, В.Каліннікава, С.Пракоф’ева, С.Васіленкі, інстр. канцэрты Э.Грыга, М.Будашкіна, Дз.Смольскага, Ю.Шышакова. Аўтар апрацовак бел.нар. песень і мелодый. Сярод яго вучняў Г.Асмалоўская, М.Лісіцын, У.Перацяцька, Л.Смялкоўскі. Дыпламант Усесаюзнага агляду-конкурсу (1939, Масква).
Літ.:
Таірава Л. Свята памяці // Мастацтва. 1996. № 4;
Шчарбак В.М. Вялікі майстар у галіне народнай музыкі // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1993. Вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН, Захар’еў-Сухарук,
Кузьма Мініч (?—1616), арганізатар і кіраўнік (разам з кн. Дз.М.Пажарскім) нар. апалчэння, якое вызваліла Маскву ў час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Ніжагародскі пасадскі чалавек, гандляр мясам і рыбай. 1.9.1611 выбраны земскім старастам. Ахвяраваў уласныя зберажэнні і ўзначаліў збор сродкаў на арганізацыю ніжагародскага нар. апалчэння, праз паслоў запрасіў Пажарскага стаць ваен. кіраўніком апалчэння. У пач. вясны 1612 апалчэнне на чале з М. і Пажарскім рушыла да Яраслаўля, дзе М. увайшоў у склад пераходнага ўрада — «Савета ўсёй зямлі» (дзейнічаў у 1612—13). Вызначыўся ў баях за Маскву 22—24.8.1612 як ваен.арганізатар і храбры воін. У 1613 уведзены ў Баярскую думу з чынам думнага двараніна. М. — адзін з найб. папулярных нац. герояў рус. народа. Яму ўстаноўлены помнікі ў Ніжнім Ноўгарадзе — у Крамлі (1826, скульпт. А.І.Мельнікаў) і на плошчы яго імя (1943, скульпт. А.І.Колабаў); у Маскве на Краснай плошчы ўстаноўлены помнік М. і Пажарскаму (1818, скульпт. І.П.Мартас).
Літ.:
Скрынников Р.Г. Минин и Пожарский: Хроника Смутного времени. М., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ШНІКАЎ Аляксандр Васілевіч (11.9.1890, г. Каломна Маскоўскай вобл. — 3.1.1980),
расійскі харавы дырыжор, муз. дзеяч, педагог. Нар.арт.СССР (1956). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1913). З 1921 кіраўнік хар. капэлы ў Палтаве. З 1923 заг.вак. часткі 1-й студыі Маск. Маст.акад.т-ра. З 1928 арганізатар і маст. кіраўнік вак. ансамбля (потым хору) Усерас. радыё. У 1936—37 і з 1941 узначальваў засн. ім Дзярж. хор рус. песні (цяпер Дзярж.акад.рус. хор Расіі), адначасова ў 1937—41 маст. кіраўнік Ленінградскай акад. капэлы. З 1944 арганізатар і маст. кіраўнік Маскоўскага хар. вучылішча, выкладчык Маскоўскай кансерваторыі (з 1946 праф., у 1948—74 рэктар). У яго творчасці спалучаліся шчырасць і непасрэднасць, уласцівыя рус.нар. песням, з багаццем і маляўнічасцю гучання акад. хору. Аўтар шматлікіх апрацовак нар. песень, кн. «Харавыя спевы — мастацтва сапраўды народнае» (1962) і інш. Сярод яго вучняў У.Мінін, В.Роўда, А.Юрлоў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАЖКО́ Андрэй Агеевіч (1895, в. Харавічы, цяпер у межах в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.5.1920),
арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызанаў. З 1915 матрос Балт. флоту. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, камуніст. У час польск. інтэрвенцыі ў 1919 на радзіме разам з М.І.Рудовічам стварыў і ўзначаліў партыз. атрад. У доме Блажко размяшчаўся штаб атрада. 3.5.1920 арыштаваны польск. акупантамі, расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ НАРО́ДНЫ ХОРімя Р. Вяроўкі,
Украінскі народны хор імя Вяроўкі. Створаны ў 1943 у Харкаве (з 1944 у Кіеве), з 1965 — імя Р.Вяроўкі (арганізатар і маст. кіраўнік да 1964), з 1970 — акадэмічны. Засл. калектыў Украіны (1965). У складзе: мяшаны хор, аркестр (пераважна ўкр.муз.нар. інструменты), танц. група. У рэпертуары ўкр. фальклор, песні і танцы інш. народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРАВА́Я КАПЭ́ЛА БЕЛАРУ́СКАЙ ФІЛАРМО́НІІ.
Існавала ў 1937—41 у Мінску. Арганізатар і маст. кіраўнік І.Бары. У яе складзе каля 50 спевакоў. У рэпертуары бел.нар. песні ў апрацоўках А.Туранкова, Я.Цікоцкага, творы бел. (кантата «Паэма-казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова на словы А.Пушкіна) і інш. кампазітараў, рус.хар. класіка. Капэла ўдзельнічала ў Дэкадзе бел. мастацтва ў Маскве (1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ТАЎ Альфрэд Пятровіч (н. 19.2.1932, б. хутар Дубовы Лес Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1963). З 1958 арганізатар і кіраўнік Брэсцкага нар. хору Палаца культуры прафсаюзаў. У 1980—89 кіраваў хар. калектывам пры Парку культуры і адпачынку Брэста. Аўтар песень і апрацовак бел.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ Анатоль Яўхімавіч (н. 10.12.1939, г. Старыя Дарогі Мінскай вобл.),
бел. грамадска-культурны дзеяч, калекцыянер. Скончыў БДУ (1967) і з 1969 выкладае ў ім. Старшыня грамадска-асв. клуба «Спадчына» (з 1984). Сабраў вял. калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкар.-прыкладнога мастацтва, арганізоўвае выстаўкі гэтых твораў, выдае каталогі, даведачную л-ру і артыкулы пра бел. мастацтва. Ініцыятар і арганізатар устанаўлення помніка М.Багдановічу ў Яраслаўлі (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАРАЗУ́МАЎ Сяргей Аляксеевіч (1921, г. Варонеж, Расія — 1942),
арганізатарпадп. камсамольскіх груп у Мінску ў Вял.Айч. вайну. З лета 1941 у акупіраваным Мінску на падп. рабоце, з кастр. па заданні падполля на рабоце ў паліцыі, з мая 1942 на нелегальным становішчы. Прымаў удзел у выданні падп.газ. «Звязда», лістовак. Выконваў спецзаданні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У кастр. 1942 арыштаваны фашыстамі і пакараны смерцю.