дзеяч франц. рэвалюцыі 18 ст., якабінец. Актыўны ўдзельнік паўстання 10.8.1792, якое скінула манархію. З мая 1793 начальнік Парыжскай нац. гвардыі, адзін з кіраўнікоў паўстання 31.5—2.6.1793, што прывяло да ўстанаўлення якабінскай дыктатуры. У час тэрмідарыянскага перавароту (27.7.1794) быў нерашучы ў арганізацыі супраціўлення. Пакараны смерцю тэрмідарыянцамі разам з М.Рабесп’ерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́СТРА (ад італьян. nostro conto наш рахунак),
рахунак, які банк мае ў свайго банка-карэспандэнта, дзе ўлічваюцца ўсе яго расходы і паступленні. Для банка, які мае рахунак, носіць актыўны характар, таму што адлюстроўвае размяшчэнне сродкаў у форме банкаўскага дэпазіту; для інш. банкаў — пасіўны характар і адлюстроўвае прыцягнутыя рэсурсы і па даручэнні банкаў-карэспандэнтаў (лора рахунак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЧЫНСКАЯ СО́ПКА,
найвышэйшы і адзіны актыўны вулкан Сярэдзіннага хр. на Камчатцы, у Расіі. Выш. 3621 м. Складзены з андэзітавых і базальтавых лаў. Тры вяршынныя купалы ўкрыты фірнавай шапкай, ад якой спускаюцца ледавікі. На выш. 3000 м выхады гарачых газаў (фумаролы і сальфатары), на схілах — лававыя патокі. Унутры сомы (даўж. 25 км) знаходзяцца 2 злітныя конусы і экструзіўныя купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТМАН-ГО́ЛЬВЕГ ((Bethmann Hollweg) Тэабальд фон) (29.11.1856, Гогенфінаў, Германія — 2.1.1921),
дзяржаўны дзеяч Германіі. У 1905—07 міністр унутр. спраў Прусіі, у 1907—09 імперскі міністр унутр. спраў і нам. рэйхсканцлера. У 1909—17 рэйхсканцлер-прэм’ер-міністр Прусіі. Абапіраўся на кансерватараў і Каталіцкую партыю цэнтра («Чорна-блакітны блок»). Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі і развязвання 1-й сусв. вайны. З 1917 у адстаўцы.
млекакормячае сям. каалавых. Пашыраны на У Аўстраліі. Жыве ў кронах дрэў эўкаліптавых лясоў. Актыўны ноччу. Трымаецца паасобна або невял. групамі.
Даўж. да 82 см, маса да 16 кг. Шэрсць густая, мяккая, шэрая. Вывадкавая сумка развітая, адкрываецца назад. Сталы самец мае гарэм. Корміцца лісцем эўкаліптаў. Народжанае дзіцяня застаецца ў сумцы да 6 месяцаў. Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКСІДА́ЗЫ,
ферменты, якія каталізуюць у жывых клетках акісленне розных рэчываў (напр., амінаў, тлустых к-т, цытахрому); клас аксідарэдуктаз. Утрымліваюцца пераважна ў расл. тканках (напр., у каранях хрэну, соку фігавых дрэў). Адыгрываюць важную ролю ў дыханні раслін (каталізуюць акісленне дыхальных храмагенаў у пігменты). Найб. вывучана П. хрэну — актыўны фермент (прастэтычная група — гем), які выкарыстоўваецца ў медыцыне для вызначэння глюкозы ў крыві і мачы, у цытахім. даследаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШЫ́ЦЕЛЬ,
прыстасаванне для зніжэння шуму рухавікоў, вентылятараў, машын, а таксама збудаванняў, куды шум пранікае праз паветра- і газаправоды. Бываюць актыўныя, рэактыўныя і інтэрферэнцыйныя. Актыўны глушыцель — трубаправод з гукаізаляцыйнымі матэрыяламі ўсярэдзіне. Рэактыўны мае ўнутр. перагародкі з адтулінамі ці рэзкія звужэнні і расшырэнні трубаправода; ставіцца на аўтамабілях, матацыклах. У інтэрферэнцыйных глушыцелях струмень газу накіроўваецца па 2 трубах рознай даўжыні, каб гукавыя хвалі розніліся па фазе і пры накладанні гасілі адна адну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРГЕЛЕ́Н (Kerguelen),
падводны хрыбет на Пд Індыйскага ак., які раздзяляе Аўстрала-Антарктычную і Афрыканска-Антарктычную катлавіны. Даўж. 2600 км. Шыр. да 950 км. Пераважныя глыбіні над хрыбтом 1000—2000 м, найменшая — 73. Найб. прыўзнятыя вяршыні ўтвараюць астравы архіпелага Кергелен, самы вялікі з іх Кергелен і Херд. К. — глыбавае падняцце акіянічнага дна, месцамі з надбудаванымі вулканічнымі формамі. Складзены пераважна з базальтаў. Вулканічна актыўны. Адкрыты ў 1929—31 аўстрал. экспедыцыяй Д.Моўсана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПРЫЯНУ́ ((Kyprianu) Спірас) (н. 28.10.1932, г. Лімасол, Кіпр),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Кіпр. Атрымаў юрыд. і эканам. адукацыю ў Вялікабрытаніі. Удзельнік заключэння Цюрыхска-Лонданскіх пагадненняў 1959 пра незалежнасць Кіпра. У 1960—72 міністр замежных спраў. У 1976 заснаваў і ўзначаліў Дэмакр. партыю. У 1976—77 старшыня палаты прадстаўнікоў. У 1977—88 прэзідэнт Рэспублікі Кіпр. Актыўны ўдзельнік руху недалучэння, выступаў супраць акупацыі паўн.ч. Кіпра тур. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМПО́ЎКАў лазернай фізіцы,
працэс стварэння нераўнаважнага стану рэчыва пад уплывам знешніх уздзеянняў (магн. поля, эл. разраду, рэзкага ахаладжэння папярэдне нагрэтага газу і інш.). Можа перавесці рэчыва са стану тэрмадынамічнай раўнавагі ў актыўны стан (гл.Актыўнае асяроддзе), пры якім яно набывае здольнасць узмацняць і генерыраваць эл.-магн. хвалі (гл.Лазер). Тэрмін «П.» выкарыстоўваецца таксама ў радыётэхніцы і оптыцы пры апісанні працэсаў уздзеяння на актыўныя элементы параметрычных сістэм (гл.Параметрычныя ваганні).