ХІМАТРЫПСІ́Н,

фермент класа гідралаз, які змяшчаецца ў сакрэце падстраўнікавай залозы жывёл і чалавека. Разам з трыпсінам і інш. пептыдазамі ўдзельнічае ў расшчапленні бялкоў у тонкім кішэчніку. Сінтэзуецца клеткамі пад страўнікавай залозы ў форме неактыўнага папярэдніка хіматрыпсінагену і пад уздзеяннем трыпсіну ператвараецца ў актыўны Х. Стварожвае малако. Ферменты тыпу Х. выяўлены ў ніжэйшых пазваночных і насякомых.

т. 17, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)