асноўны вузел арыфметычнага прыстасавання ЭВМ ці асобная прылада, што непасрэдна выконвае аперацыю складання лікаў. Характарызуецца хуткадзеяннем (часам складання 2 лікаў) і апаратнымі затратамі. Выконваецца на транзістарах, лагічных элементах і інтэгральных схемах.
Схемы С. адрозніваюцца спосабам паступлення разрадаў аператараў, прынятай сістэмай лічэння, прынцыпам работы, спосабам перадачы адзінкі пераносу і логікай работы. Шматразрадныя С. будуюцца з 1-разрадных. Разрады ўведзеных лікаў складаюцца адначасова ва ўсіх 1-разрадных С., біты пераносу з папярэдніх разрадаў у наступныя перадаюцца паслядоўна, адначасова ці інакш, у залежнасці ад спосабу злучэння 1-разрадных С. Дзеянні над кодамі лікаў і каманд (адніманне, множанне, дзяленне, мадыфікацыя і інш.) зводзяцца да аперацый складання і зруху. Характарыстыкі С. вызначаюць многія параметры ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАЖО́НСТВА, палігінія,
адна з форм шлюбу, калі адзін мужчына знаходзіцца ў шлюбе адначасова з некалькімі жанчынамі. Узнікла пры пераходзе да патрыярхату. Узаконена рэлігіяй у народаў, якія вызнаюць іслам; выцясняецца манагаміяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БЕРТС (Roberts) Рычард (1943, Вялікабрытанія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. З 1963 у ЗША. Адкрыў (1977, адначасова і незалежна ад Ф.Шарпа) перарывістую структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (разам з Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЦІН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 7.10.1952, Санкт-Пецярбург),
расійскі дзярж. дзеяч. Канд.эканам.н., палкоўнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1975). З 1975 ва Упраўленні знешняй разведкі КДБСССР. У 1990 саветнік старшыні Ленінградскага гар. Савета. З 1991 у мэрыі С.-Пецярбурга: старшыня К-та па знешніх сувязях, адначасова (з 1992) нам. мэра. З 1994 1-ы нам. старшыні ўрада С.-Пецярбурга, старшыня К-та па знешніх сувязях. У 1996—98 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі: нам. кіраўніка справамі Прэзідэнта (1996—97), нам. кіраўніка Адміністрацыі і нач.Гал. кантрольнага ўпраўлення Прэзідэнта (1997—98), 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі (май—ліп. 1998). У ліп. 1998 — жн. 1999 дырэктар Федэральнай службы бяспекі, адначасова (з сак. 1999) сакратар Савета бяспекі Рас. Федэрацыі. 9—16.8.1999 1-ы нам. і часова выконваючы абавязкі старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. З 16.8.1999 старшыня ўрада, з 31.12.1999 адначасова выконваючы абавязкі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі. З 7.5.2000 (выбраны 26.3.2000) Прэзідэнт Рас. Федэрацыі. Праводзіць актыўную ўнутр. і знешнюю палітыку. У крас. 2000 наведаў з рабочым візітам Рэспубліку Беларусь. 30.11—1.12.2000 прыняў удзел у пасяджэннях Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і Савета кіраўнікоў дзяржаў—удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а 1.6.2001 — у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія адбыліся ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСКАВЕ́Ц Майсей Клінікавіч (16.8.1898, в. Заверша Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.4.1969),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад.АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61). Д-рвет.н. (1941), праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1958). Скончыў Маскоўскі вет.ін-т (1925). З 1935 у НДІэксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага, адначасова (1950—56) у НДІ жывёлагадоўлі АН Беларусі. У 1957—61 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі с.-г. навук Беларусі і адначасова (1957—59) дырэктар Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па эпізааталогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі с.-г. жывёл, па пытаннях барацьбы з туберкулёзам, бруцэлёзам, інш. хваробамі с.-г. жывёл.
Тв.:
Бруцеллёз сельскохозяйственных животных. 2 изд. М., 1960;
Туберкулёз сельскохозяйственных животных. 3 изд. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАС (Marcos) Фердынанд Эдралін (11.9.1917, Сарат, каля г. Лаааг, Філіпіны — 28.9.1989),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Філіпін. Адвакат. Скончыў ун-т Філіпін (г. Кесан-Сіці). Удзельнік абарончых баёў супраць японцаў на Філіпінах (1941—42) у 2-ю сусв. вайну. З 1949 у кангрэсе Філіпін: чл. Палаты прадстаўнікоў (1949—59), сенатар (1959—66), прэзідэнт сената (1963—65). Адначасова ў 1960—64 старшыня Ліберальнай партыі, з 1964 у кіраўніцтве Партыі нацыяналістаў. У 1965—86 прэзідэнт Філіпін, адначасова ў 1973—81 прэм’ер-міністр. Рабіў захады па ўмацаванні дзярж. суверэнітэту краіны, у 1970 спыніў удзел Філіпін на баку ЗША у В’етнамскай вайне 1964—73. У 1972 увёў у краіне ваен. становішча (да 1981). Рэжым асабістай улады М. выклікаў шырокі апазіцыйны рух, пад націскам якога праведзены датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. З 1986 у эміграцыі ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЛЬЧАНКА Аляксандр Аляксеевіч (н. 5.12.1911, Кіеў),
бел. балетмайстар, дзеяч самадз. мастацтва. Нар.арт. Беларусі (1959). Вучыўся ў тэатр. студыі пры Гомельскім траме (1931—35) пад кіраўніцтвам Е.Міровіча і К.Алексютовіча. У 1935—37 акцёр Гомельскага калгасна-саўгаснага т-ра, адначасова ў 1936—41 і 1945—58 кіраўнік танц. калектыву Гомельскага клуба чыгуначнікаў, у 1958—82 балетмайстар і маст. кіраўнік Гомельскага нар. ансамбля песні і танца, у 1945—82 адначасовамаст. кіраўнік Гомельскага Палаца культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. Яго пастаноўкі адметныя глыбокім сцэнічным увасабленнем самабытнага нар. мастацтва, пераканальным рэжысёрскім вырашэннем, яркай тэатральнасцю. Сярод іх: вак.-харэагр. кампазіцыі, у т. л. «Над светам голуб міру пралятае», «Беларусь — мая песня», «Непераможная і легендарная», «З песняю — у дарогу»; тэматычныя праграмы; танцы, у т. л.бел.нар. «Лявоніха», «Мяцеліца», «Таўкачыкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ВАРАЎ Леанід Аляксандравіч (22.2.1897, в. Бутыркі Кіраўскай вобл., Расія — 19.3.1955),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Правадз.чл. Акадэміі артыл. навук (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933), Акадэмію Генштаба (1938). У арміі з 1916. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце: нач. артылерыі Зах. напрамку і Рэзервовага фронту, каманд. 5-й арміяй у Маскоўскай бітве, з чэрв. 1942 каманд. Ленінградскім фронтам, з кастр. 1944 адначасова каардынаваў дзеянні Ленінградскага, 2-га і 3-га Прыбалт. франтоў, у студз.—сак. 1945 адначасовакаманд. 2-м Прыбалт. фронтам. Пасля вайны каманд. войскамі Ленінградскай ваен. акругі, гал. інспектар сухап. войск. У 1948—52 каманд., у 1954—55 галоўнакаманд. Войскамі ППА — нам. міністра абароны СССР. Аўтар зб. артыкулаў «У баях за горад Леніна» (1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАЛЕЎ Уладзімір Сцяпанавіч (30.5.1908, г. Луганск, Украіна — 1.9.1982),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1930). Да 1941 у Цэнтр.н.-д. геолагаразведачным ін-це, адначасова ў 1931—41 і 1943—45 у Ленінградскім горным ін-це. У 1941—43 у Іркуцкім, з 1945 у Львоўскім ун-тах, адначасова з 1947 у Ін-це геалогіі карысных выкапняў АН Украіны. З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз.АНСССР, з 1982 у Мінералагічным музеі імя А.Я.Ферсмана. Навук. працы па мінералогіі сілікатаў, тэарэт. петралогіі, магматызме і метамарфізме горных парод. Дзярж. прэмія СССР 1950. Ленінская прэмія 1976.
Тв.:
Физико-химические основы петрографии изверженных пород. М., 1961 (разам з А.М.Заварыцкім);